У гісторыі Вілейкі было многа выпрабаванняў. Яна бачыла шмат пакут, і ўлада не паспявала мяняць ўладу. Толькі вулічныя шыльды хутка здымалі і вешалі нов
Калі стаяць на сённяшняй вуліцы Савецкай, то можна здагадацца – яна была галоўнай у горадзе ва ўсе часы. Ёй аж сем разоў мянялі імя, яна трапляла ў аб’ектывы рэтрафатографаў часцей за ўсе іншыя. Тут – сэрца.
Не стала Расіі, не стала Польшчы, прыйшлі і сыйшлі Саветы, немцы гаспадарылі, зноў Саветы... Пранясліся навалы, беды, перамогі, а яна застанецца, як і суседка Вялля. Толькі назва будзе мяняцца. Увогуле, усеагульная вілейская вулічная гісторыя пачалася ад царквы.
ВЯЛІКАЯ ВУЛІЦА
Першыя звесткі аб вілейскіх вуліцах сёння знаходзяцца ў Дзяржаўным архіве Літвы. Адзін з самых цікавых дакументаў - “Павіннасці мястэчка з інвентара вілейскага староства” ад 18 жніўня 1879 года. Па спісу: 32 гаспадаркі, імёны і прозвішчы, скарбовыя і ўласныя дамы, дзве вуліцы і адзін завулак. Назваў яны не мелі. Дакладней, мелі, але не вельмі звыклыя сёння – вуліца ад царквы, вуліца ад царквы да двара і завулак ад двара...
Вуліца ад царквы да двара – сённяшняя Савецкая. Самая легендарная і шматназоўная ў горадзе. Не дзіўна – знаходзіцца ў строгім цэнтры Вілейкі і кожная ўлада лічыла сваім абавязкам даць ёй сваё, “унікальная” імя. “Ад царквы да двара” – гэта сёння ад плошчы Свабоды да танцпляцоўцы (раней там быў двор старосты).
Пазней яе назвалі Мінскай, бо “глядзела” яна ў бок сённяшняй сталіцы. Праз час – стала ўжо Мінска-Дзісненскай, бо другі бок выходзіў у напрамку горада Дзісна (сёння - Міёрскі раён). Калі ў 1861 годзе адмянілі прыгоннае права, вуліцу назвалі Аляксандраўскай. Усхвалілі расійскага імператара, які і падпісаў указ аб адмене.
ЗА ПОЛЬСКІМ ЧАСАМ
На пачатку 20-га стагоддзя, у 1907-ым годзе побач з Вілейкай пабудавалі чыгунку. З’явілася станцыя, вадакачка, ўзніклі і новыя вуліцы – Чыгуначная, Прывакзальная.
Ад 1921-га па 1939-ы гг., па Рыжскай дамове, Вілейка адыйшла да Польшчы. І галоўную вуліцу зноў перайменавалі. Дарэчы, палякі падыйшлі да змены назваў ва ўсім горадзе вельмі прынцыпова. “Царскія” і “мясцовыя” назвы саступалі месца вядомым польскім дзеячам і падзеям. Савецкая стала Пілсудскай (маршал і рэвалюцыянер), Мікалаеўская – вуліцай 3 мая (дзень абвяшчэння польскай Канстытуцыі 1791 года), Асіпоўская – 11 лістапада (дзень Незалежнасці Польшчы). Мясцовае насельніцтва вывучала гісторыю Польшчы па новых прозвішчах на шыльдах: Бернацкі, Жвірка, Вігура, Міцкевіч, Сенкевіч, Орліч-Дрешер...
Але ў верасні 1939-га, пасля аб’яднання Усходняй і Заходняй Беларусі, “красныя” улады ў сваю чаргу хутка растлумачылі, што цяпер героі будуць іншымі і нельга савецкім людзям глядзець на заходнія назвы. Вуліцы зноў перайменавалі.
Гэта была, бадай, самая масавая змена. Ні дагэтуль, ні апасля не працавала так ідэалогія. 30 вуліц адразу сталі звацца па-новаму. Дарэчы, Саветы не пашкадавалі нават самыя бяскрыўдныя назвы. Напрыклад, Ясная стала Пушкінскай, Вербавая - Інтэрнацыянальнай, Порсаўская - Планернай. Увогуле, вуліцу 3 Мая замянілі на Кастрычніцкую, а Халапоўская ператварылася ў Стаханаўскую. 11 Лістапада “раптам” замянілі на 17 Верасня. І Свята-Георгіеўскі пляц ў адзін момант стаў плошчай Свабоды.
У 1941-м годзе Вілейку захапілі фашысты. Новыя парадкі – новыя назвы. Прычым, на дзвюх мовах – нямецкай і беларускай. Напрыклад, вуліца імя Вадап’янава стала “лічбавай” – вуліцай 22 чэрвеня. Вуліца Піянерская - цяпер Шпітальная, а “вуліца ад царквы да двара” – Беларуская. Пасля вызвалення ёй вярнулі назву “Савецкая”. І ўжо больш за дваццаць гадоў няма Саветаў, але і па сённяшні дзень яна носіць гэта імя.
БЕЗ ЛЕНІНА
З савецкай спадчынай вілейскія ўлады не спяшаюцца развітвацца. Чаму? Па-першае, змена назваў вуліц нясе значныя выдаткі (выраб новых таблічак, змена пашпартных дадзеных, дакументацыі). Ды і навярху патрэбна абгрунтаваць змены, а калі начальству раптам не спадабаецца гэткая ініцыятыва? Па-другое, людзі ў Вілейцы жывуць нетаропка, патрыярхальна і вельмі насцярожана ставяцца да пераменаў. Навошта ўмешвацца ў іх жыццё? Ёсць – і ёсць...
Менавіта таму і ходзяць жыхары па Інтэрнацыянальнай, Камсамольскай, Сацыялістычнай, Піянерскай... Хаця ёсць добры прыклад суседняга Маладзечна, дзе дваццаць год таму “адным чохам” змянілі ўсе “саўковыя” назвы на цікавыя і гістарычныя. Напрыклад, галоўная вуліца цяпер завецца Вялікім Гасцінцам.
Але ж Вілейка – усё ж дзіўны горад. У савецкі час ён быў, напэўна, адзіным у рэспубліцы, дзе не было вуліцы імя ...Леніна! Цуда! І плошчы імя правадыра таксама не было! Цэнтральную плошчу жыхары і сёння клічуць Ленінскай, але ж насамрэч няма ніводнага афіцыйнага дакумента з такой назвай!
Ні табе вуліц Леніна, ні Маркса, ні Энгельса, ні Сталіна... Чыноўнікі нават у свой час знішчылі вуліцу Камуністычную! Яна ў васьмідзесятых гадах увогуле знікла ў выніку ўтварэння плошчы. Можа, з таго часу і не спяшаюцца мясцовыя выканаўчыя ўлады са зменамі – хто яго ведае, што там будзе!
КОСМАС - НАШ
Увогуле, у савецкі час назвы для вуліц давалі па двух прынцыпах: сваё-мясцовае (вілейскія дзеячы, назвы вуліц, якія вядуць у бок пэўных населеных пунктаў) і глабальна-савецкае. Напрыклад, вуліцу, якая вядзе ў бок вёсцы Порса, палякі лагічна назвалі Порсаўскай. Саветы спачатку перайменавалі ў Планерную, але ў 1964 годзе надалі ёй новае імя – у гонар жыхара Порсы, Героя Савецкага Саюза Уладзіміра Лаўрыновіча. А ў 1958 годзе замест Осаавіахімаўскай з’явілася вуліца імя Фёдара Маркава, камандзіра першай Вілейскай партызанскай брыгады.
Але ў той жа час жывуць і сёння вілейчане на вуліцах Талстога і Каралёва, Горкага і Маякоўскага, Астроўскага і Чайкоўскага. Дарэчы, некалькі год навучэнцы трэцяй школы таму прапанавалі замяніць кампазітара на віляйчаніна, пажарнага Сасонку, які загінуў у вогнішчы. Прапанову ўлады не падтрымалі.
І вось парадокс: вядомыя пісьменнікі і кампазітары нават дачынення да Вілейкі не маюць і мабыць ніколі пра яе і не чулі, а вуліцы ў іх гонар называлі. Дык можа трэба, напрыклад, і Шуберта ўзгадаць – ён таксама вядомы...
Напэўна, па такім прынцыпе называлі вуліцы ў пасёлку Касманаўтаў, які будавалі для ...меліяратараў, што капалі вадасховішча. Яно зразумела: космас – галоўная мода ў савецкі час. Але нашчадкі пісьменніка Някрасава вельмі б здзівіліся. Яго разам з Церашковай, Дабравольскім і Пацаевым “залічылі” у космаатрад. А Гагарына і Камарова, наадварот, адправілі с паўночнага “касмадрома” на захад горада, у зусім іншы мікрараён.
БЕЗ КАНФЛІКТАЎ
У сярэдзіне васьмідзесятых касмічную адысею прыпынілі і ў Вілейцы наступіла новая эра – “нічоганегаворачых” назваў. Новая, Яблыневая, Дружбы, Асенняя, Весенняя... Рэкардасменамі па збору Цяністых, Сасновых і Ясных сталі мікрараёны Макаўе і Паўночны-3. У апошнім – 8 вуліц і побач з Бутрымаўскай і Перспектыўнай – Хвойная і імя Машэрава. Але што тут робіць Пётр Міронавіч? Увогуле, такія назвы па такіх акалічнасцях можна даваць у любым мікрараёне ў горадзе.
Архітэктар горада Галіна Кажарновіч – натура рамантычная – і кажа, што “пазбягала іншых назваў, аддаючы перавагу нейтральным і неканфліктным”:
- Улицу Осеннюю мы называли осенью, а Родниковая – на месте бьющих родников. Название не обязательно должно к чему-то обязывать. Иногда улице идёт просто красивое имя.
И колькі такіх яблыневых-абрыкосавых у іншых гарадах? У кожным горадзе ёсць! Але ж ў кожнага населенага пункта свая, асабістая гісторыя. Тады навошта рабіць асенне-вясенне-цяністую салянку?
АДРАДЖЭННЕ
На мяжы апошніх стагоддзяў сцяг вілейскага адраджэння ўзнялі мясцовыя краязнаўцы. Яны ўстанавілі некалькі помнікаў знакамітым землякам і прапанавалі назвы для новых вуліц. Так з’явіліся вуліцы мастака Льва Альпяровіча, паэта Эдварда Жалігоўскага, аўтара першай украінскай канстытуцыі і віляйчаніна Піліпа Орліка.
- У той час была вельмі дружнае і моцнае гуртаванне неабыякавых людзей, улюблённых у гісторыю, - кажа адзін з дырэктараў Вілейскага краязнаўчага музея і экс-старшыня раённага Савета дэпутатаў Яўген Ігнатовіч. - Гісторыкі, краязнаўцы, філосафы... Прыходзяць да мяне Анатоль Рогач і Віталь Кастэнка, на жаль абодва ўжо не жывуць на зямлі, і кажуць – ёсць такі чалавек, ёсць такі... А вось гэты – увогуле легенда!
Ігнатовічу падкідвалі ідэі і людзей, ён прасоўваў прапановы на высокім ўзроўні. Новыя уліцы – паўзабытыя, але імёны свае, родныя. Вілейка зноў займела свой твар. Дайшло нават да рэвалюцыйнага – у 2005-м годзе частку вуліцы імя лётчыка Молакава, які ратаваў чалюскінцаў, перайменавалі ў вуліцу імя пісьменніка Ігнація Ходзькі. А вуліцы, якая вяла да асфальтавага завода і ніхто не ведаў, як яна завецца, надалі імя Піліпа Орліка. А мікрараён Незалежнасці стаў мікрараёнам Чыркава. Гістарычную назву вярнулі дэпутаты раённага Савета. І грошы знайшлі, і ніхто не скардзіўся. Праўда, гэта было першае і пакуль апошняе перайменаванне ў 21-м стагоддзі.
ГИСТОРИЧНЫЕ БУДОВНИКИ
Ёсць у тым самым стагоддзі і казус, звязаны з назвамі вуліц. У 2008-м годзе для іх патрабавалі нарматыўнага напісання і афіцыйнага статуса. На рускай і беларускай мовах. И тут ва ўладзе здарыўся самы найвялікшы канфуз, калі “вуліцу Незалежнасці” на рускую мову перавялі як “улицу Незалежности», а не “Независимости”. Вясковая тады стала Весковай, Будаўнікоў – Будовников, Ведаў – Ведов, Гістарычная – Гисторичной, Паўночная – Повночной, а 8 Сакавіка – 8 Сакавика. І гэта яшчэ паўбяды! Такая ж гісторыя адбылася з перакладам рускіх назваў ужо на матчыну мову: Восточная – Васточная (а не Усходняя), Октябрьская – Акцябрская (а не Кастрычніцкая), Северо-Западная – Севера-Западная (а не Паўночна-Заходняя).
Зусім хутка на поўначы Вілейкі пачнуць будаваць новы мікрараён. Назву для яго падабралі гістарычную і прыгожую – “Саколля гара”. Але ці прыме райвыканкам пад увагу мінулыя памылкі і недарэчнасці? І ці будуць прыгожымі назвы новых вуліц?
ТОЛЬКI ФАКТЫ
- Вуліца Стаханаўская – самая доўгая ў Вілейцы. Яе даўжыня – амаль 4 кіламетры. Стаханаўская – вуліца рабочых, менавіта тут месціцца большасць вілейскіх прадпрыемстваў. Пры Польшчы яе называлі Халапоўскай, бо на яе месцы была вёска Халапы. Назва ні ў савецкі час, ні цяпер не прыжылася і, фактычна, згублена. Як і суседнія вёскі Чорнахвостава і Волкава, якія цішком увайшлі ў склад горада
- У гісторыі Вілейка, акрамя вялікіх польскага (1921 год) і савецкага (1940) перайменаванняў было яшчэ некалькі “вулічных” падзей. У 1971-ым годзе пачалася падрыхтоўка да будаўніцтва вадасховішча і новы пасёлак Касманаўтаў разлінеілі на 15 вуліц. А ў 1991-м годзе з’явіўся новы мікрараён індывідуальнага будаўніцтва ля вёскі “Порса” – гэта яшчэ дзесяць вуліц.
- Усяго ў горадзе па афіцыйных звестках – больш за 150 вуліц і яшчэ 21 завулак. Сярод іх – 1-ы і 2-і Прамысловыя, 1-ы і 2-і Лугавыя, а яшчэ ёсць Калгасны, Лясны і Зялёны.
- Адзіная вуліца ў горадзе, назва якой прыйшлася даспадобы ўсім уладам, - Садовая. Яе ад 1935-га года не перайменоўвалі ні разу.
- Калі параўноўваць горад і яго вуліцы з пірагом, можна з упэўненасцю сказаць, што выраб вілейскіх архітэктараў-“кулінараў” – слаёны. Вуліцы з савецкімі назвамі змешаны са “свойскімі”. Трошкі прыпраўлены “нацыянальнымі” спецыямі. Назва? Гледзячы на шыльды, напрошваецца нешта накшалт “Незалежны камсамолец Чайкоўскі ведаў восеньскага касманаўта Жалігоўскага”. Фантасмагарычны вілейскі выраб...
ЯК МЯНЯЛІСЯ НАЗВЫ ПРЫ РОЗНЫХ УЛАДАХ
ВУЛІЦА/ПЛОШЧАНазва пры СаветахНазва пры ПольшчыНазва да Польшчы
САВЕЦКАЯ
Савецкая
Пілсуцкага
Вялікая, Аляксандраўская,Мінска-Дзвінская, Мінская
Алкаголь і цяпер не прадаюць у Мосары, але мясцовыя аматары як і раней кпілі з гэтага "сухога закону", дык і зараз не бядуюць. Ёсць ровар - ёсць крамы ў суседніх вёсачках.
Ёсць у сусветнай гісторыі прыклады, калі два невялікіх гарады становяцца адным вялікім горадам, Будапешт, напрыклад. Былі Буда і Пешт, сталіся Будапештам.
Аднойчы, праходзячы праз плошчу 17 Верасня ў Глыбокім, убачыў – 10 турыстычных аўтобусаў! Немудрагелістыя падлікі далі такі вынік: 10 х 40 месцаў = 400 экскурсантаў.
Алея Славы ў Глыбокім, якая была ўрачыста адкрытая 2 Верасня 2012 года да Дня беларускага пісьменства і друку, як не дзіўна, пачала стварацца з першых часоў набыцця Беларуссю незалежнасці.
Калі гаварыць пра СМІ, то Глыбокае ў гэтым родзе горад унікальны. Тут выдаюцца чатыры газеты, гораду прысвечаны некалькі сайтаў у iнтэрнэце. Але гiсторыя глыбоцкiх СМI значна багацейшая.
На Беларусі - 118 райцэнтраў і гарадоў раённага падпарадкавання. І кожны з іх мае сваю ўнікальную гісторыю і менталітэт жыхароў, імкнецца па-свойму захаваць ідэнтычнасць. Сёння мы завітаем у Глыбокае.
Маладзечна – горад на шляху з Менска ў Горадню, які я дзесяць гадоў праязджаў, не выходзячы з вагона, і не адчуваючы з-за гэтага ніякіх згрызотаў сумлення.
Першы Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне адбыўся ў 1993 годзе. З таго часу ладзілася адзінаццаць, але ніводнаму не ўдалося хаця б параўняцца з першым.
Маладзечна. Вугал на ажыўлёным пераскрыжаванні вуліц Машэрава і Вялікага Гасцінца. У атачэнні петунь бачны шэры валун. Гэта той самы “Помнік пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі".
У гісторыі Вілейкі было многа выпрабаванняў. Яна бачыла шмат пакут, і ўлада не паспявала мяняць ўладу. Толькі вулічныя шыльды хутка здымалі і вешалі нов
Сёння, напэўна, ніхто не адкажа, калі ў Вілейцы з’явіўся першы помнік. І якім ён быў. Але тое, што ў горадзе па-над Віліяй іх было шмат – нават не абмяркоўваецца.
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич обратился к Александру Лукашенко с открытым письмом, в котором потребовал от беларусского правителя не отдавать преступные приказы.
Альтернативного властному сценария по-прежнему не просматривается. Предложенный Виктором Бабарико и его командой сценарий референдума вряд ли может быть таковым.
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
У Еўропе — мэры гарадоў, у нас — старшыні гарвыканкамаў. Бо мэраў абіраюць, а старшыняў прызначаюць. Але нечакана Лідзія Ярмошына загаварыла пра ўзмацненне мясцовага самакіравання.
Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак
Экологи, эксперты в сфере экологии и представители гражданского общества отвечают на обвинение в негативном влиянии на инвестиционный климат и недобросовестной конкуренции.