Суббота 23 ноября 2024 года | 15:03
  • бел / рус
  • eng

У Беларусі прапанавалі стварыць рэаліці-шоу па праектаванні анкаўстаноў

20.12.2016  |  Антипациент   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
У Беларусі прапанавалі стварыць рэаліці-шоу па праектаванні анкаўстаноў vitavtomatika.by

Апроч таго ў наступным годзе плануецца рэалізаваць пілотны праект па архітэктуры на базе віцебскага анкадыспансера.

У Мінску прайшоў круглы стол, прысвечаны архітэктуры і дызайну анкаўстаноў. Зрэшты, гаворка на ім не зводзілася да вузкаспецыялізаваных тэм, а датычылася якасці жыцця ўвогуле і людзей з асаблівымі патрэбамі ў прыватнасці.

– Усе мы ў той ці іншай ступені сутыкаемся са стыгматызацыяй,  – зазначыла дырэктар Цэнтра падтрымкі анкапацыентаў “У імя жыцця” Ірына Жыхар.

Яна нагадала, што наша краіна летась далучылася да Канвенцыі па правах інвалідаў, якая прадугледжвае працу дзяржавы ў тым кірунку, каб універсальны дызайн стаў часткай практыкі нашага жыцця.

– Нейкі час мне здавалася: ну якія адносіны я, як шараговы жыхар краіны, маю да архітэктуры? – працягнула Ірына Жыхар. – Але гэты міф у мяне развеяўся ў 2010 годзе, калі мы з Сяргеем Драздоўскім, намеснікам старшыні Беларускага таварыства інвалідаў, паехалі вывучаць безбар’ернае асяроддзе ў Данію, пасля ў Брусель і вярнуліся ў Мінск. Гэта было ўзрушэнне, калі Сяргей, які мае патрэбу ў дапамозе, каб выйсці з дому, дабрацца да працы, кругласуткава вандраваў па Капенгагену і іншых гарадах. Бо чалавек у калясцы зусім не адчуваў, што ён у калясцы. Калі мы трапілі ў Брусель, было ўжо не зусім так, бо ў некаторыя кафэ трэба было ўносіць (каляску. – ЕўраБеларусь.). Але калі мы вярнуліся ў Беларусь… тады мяне гэта моцна ўразіла, я зразумела, наколькі людзі, у якіх ёсць асаблівасці, уразлівыя, калі асяроддзе недружалюбнае да іх.

Для Ірыны Жыхар гэта перажываенне стала штуршком пачаць думаць пра тое, што можна зрабіць, каб навакольнае асяроддзе стала камфортным для ўсіх. І выйсце знайшлося ва універсальным дызайне. Гэта не безбар’ернае асяроддзе, якое патрабуе нейкага спецыяльнага абсталявання, а рэч, якая сумяшчае інтарэсы розных людзей з рознымі асаблівасцямі. Больш падрабязна пра гэта распавяла аўтар манаграфіі “Універсальны дызайн адкрытых прастораў будынкаў і збудаванняў”, кандыдат архітэктуры, дацэнт кафедры “Архітэктура жылых і грамадскіх будынкаў” БНТУ Наталля Лазоўская.

Хоць пра гэта амаль не кажуць, тым не менш анкапацыенты таксама маюць свае асаблівасці і патрабаванні да афармлення навакольнага асяроддзя і анкаўстаноў.

– Нейкіх абгрунтаваных патрабаванняў да праектавання такога кшталту ўстаноў у Беларусі няма. Для таго, каб нарматывы распрацоўваліся, неабходная аддача з боку спажыўца прасторы – гэта і пацыенты, і медыцынскія работнікі, і сваякі, – падкрэсліла Наталля Лазоўская.

Пад яе кіраўніцтвам студэнты БНТУ праектавалі інтэр’еры для Беларускага дзіцячага хоспіса, ракаўскага псіханеўралагічнага інтэрната, а таксама інтэр’еры для працоўных майстэрняў Беларускай асацыяцыі дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам.

Па словах Наталлі Лазоўскай, існуе больш за 20 нарматыўных дакументаў, у якіх улічаны патрабаванні па стварэнні безбар’ернага асяроддзя. Але іх настолькі шмат, што яны ўжо пачалі супярэчыць адзін аднаму, таму напрыканцы наступнага года плануецца выдаць адзін агульны нарматыў, дзе ўсе гэтыя патрабаванні будуць сфармуляваныя.

Кандыдат архітэктуры, дацэнт кафедры “Дызайн архітэктурнага асяроддзя” БНТУ Аляксандра Мазанік распавяла пра ўлік псіхасаматычных характарыстык карыстальнікаў у архітэктурным праектаванні інтэр'еру. Аказваецца, рознае афармленне асяроддзя патрабуюць людзі з рознымі тэмпераментамі, інтраверты і экстраверты, прычым афармленне гэтае тычыцца формаў, колераў, святла, фактур, гукаў…  Але як спраектаваць інтэр’ер шпіталю, куды трапляюць абсалютна розныя людзі, якія, да таго ж, пастаянна мяняюцца? На гэта ў архітэктара ёсць адказ: магчыма стварыць нейтральную абстаноўку, якая б задавальняла ўсіх. Але, у любым выпадку, для гэтага праекціроўшчык павінен размаўляць са спажыўцом, каб зразумець яго патрэбы.

Падчас круглага стала з’явілася прапанова стварыць пілотны праект па архітэктуры на базе віцебскага анкадыспансера, які выканаюць студэнты БНТУ. Плануецца, што да верасня наступнага года будуць сфармуляваныя патрабаванні, а ў снежні пройдзе прэзентацыя праектаў.

Рэкламіст Юлія Ляшкевіч звярнула ўвагу, што хвароба вельмі моцна ўплывае не толькі на фізічны, а і на псіхалагічны стан анкапацыента.

– Многія лячыліся ў першым анкадыспансеры, дзе бачыш цёмныя сцены з жахлівай фарбай, і адразу разумееш, што ў цябе ўсё кепска, – распавяла Юлія Ляшкевіч.

У якасці альтэрнатыўнага прыкладу яна прывяла дзіцячы хоспіс, з якім цяпер супрацоўнічае, дзе нават пакоі маюць свае назвы, а не нумары, як у палат, каб дзеці адчувалі сябе камфортна. Там шмат святла, выкарыстоўваюцца скругленыя формы і пастэльныя (але не яркія) колеры. Па словах Юліі Ляшкевіч, любы інтэр’ер можна палепшыць самымі простымі сродкамі. А яшчэ важна, каб пра гэта сталі казаць, таму рэкламіст прапанавала запусціць рэаліці-шоу на тэлебачанні.

– Людзі вельмі баяцца гаварыць пра анкалогію. Мэта такога рэаліці-шоу ў тым, што мы сталі б казаць пра гэтую праблему праз зусім іншую прызму. Людзям цікавы колер і яго ўплыў на іх жыццё. Праграма, прысвечаная колеру і афармленню ў нашым жыцці, можа змяшчаць шмат аспектаў: які інтэр’ер патрэбны для анкахворых, які ландшафт. Было б цікава прыцягнуць і маладых архітэктараў, і дызайнераў, і псіхолагаў, – прапанавала Юлія Ляшкевіч.

Пакуль такая прапанова існуе толькі ў якасці ідэі, але, магчыма, неўзабаве тэлеканалы звернуць на яе ўвагу. Бо, як заўважыла Ірына Жыхар, мы самі стварем асяроддзее, у якім жывем.

Другие новости раздела «Антипациент»

Эксперты: Рак в Беларуси уже не считается приговором
Эксперты: Рак в Беларуси уже не считается приговором
Сегодня, 4 февраля, отмечается Всемирный день борьбы против рака. Что знают и как относятся к онкологическим заболеваниям в Беларуси?
У Беларусі прапанавалі стварыць рэаліці-шоу па праектаванні анкаўстаноў
У Беларусі прапанавалі стварыць рэаліці-шоу па праектаванні анкаўстаноў
Апроч таго ў наступным годзе плануецца рэалізаваць пілотны праект па архітэктуры на базе віцебскага анкадыспансера.
Ірына Жыхар: Анкалогія – тая прыступка, якую трэба перайсці
Ірына Жыхар: Анкалогія – тая прыступка, якую трэба перайсці
Налета Цэнтр падтрымкі анкапацыентаў “У імя жыцця” сумесна з Літвой плануе рэалізаваць міжнародны праект, які дазволіць вывесці на новы ўзровень камунікацыю доктара і пацыента.
Ірына Жыхар: Творчасць – гэта лад жыцця
Ірына Жыхар: Творчасць – гэта лад жыцця
Валяць з лямцу, танчыць фламенка, вандраваць, здзяйсняць мары, ствараць – людзі, якія перажылі рак, ведаюць, як трэба смакаваць жыццё.
Ірына Жыхар: Грамадства жыве з ілюзіяй бессмяротнасці
Ірына Жыхар: Грамадства жыве з ілюзіяй бессмяротнасці
У Беларусі каля 2,5% насельніцтва – онкапацыенты. У гэтыя дні Цэнтр падтрымкі онкапацыентаў “У імя жыцця” праводзіць творчы форум “Каб ісці наперад”.
Ірына Жыхар: “Калі пацыенты самі не змагаюцца за сваё жыццё і правы, шансаў у іх дакладна – нуль”
Ірына Жыхар: “Калі пацыенты самі не змагаюцца за сваё жыццё і правы, шансаў у іх дакладна – нуль”
У Беларусі сёння каля двух тысяч пацыентаў на гемадыялізе. Без трансплантацыі донарскіх органаў прыкладна палова з іх памрэ цягам пяці гадоў.
Павел Моисеев: Наша общая задача — изменить отношение к онкопациенту как к изгою в обществе
Павел Моисеев: Наша общая задача — изменить отношение к онкопациенту как к изгою в обществе
Известно, что в Беларуси ежегодно от рака умирает почти 18.000 человек, но об излеченных пациентах почти никто не говорит, в том числе сами излеченные — тема почти табуированная.
Ирина Жихар: Проблемные зоны реабилитации онкопациентов обозначены — будем делать жизнь светлее
Ирина Жихар: Проблемные зоны реабилитации онкопациентов обозначены — будем делать жизнь светлее
В Минске завершила работу 1-ая Международная научно-практическая конференция «Качество жизни онкопациентов: системный подход к организации помощи после активного лечения».
Фотографии "Во имя жизни"
Фотографии "Во имя жизни"
В рамках 1-ой Международной научно-практической конференции "Качество жизни онкопациентов: системный подход к организации помощи после активного лечения" в Минске открылась тематическая фотовыставка.
Качество жизни онкопациентов — в сотрудничестве медиков и НГО
Качество жизни онкопациентов — в сотрудничестве медиков и НГО
Первый день конференции обозначил приоритетные вопросы от решения которых, по мнению ряда участников, зависит прогресс системного подхода в реабилитации онкопациентов.
Конференция, ориентированная на пациентов
Конференция, ориентированная на пациентов
О том, как исцелять не болезнь, а больного, как сделать работу с пациентами в Беларуси системным явлением, шла речь на открывшейся в Минске конференции.
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

«Это наша большая совместная работа»

За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.

Представители пяти городов обсудили ситуацию с безбарьерной средой (Фото)

23-24 сентября под Минском прошла двухдневная рабочая встреча в рамках кампании "Повестка 50".

Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)

Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.