Конкурс праектаў на мікрагранты па праграме “Развіццё грамадзянскай супольнасці ў рэгіёнах Беларусі”
15.02.2012
Чэшская няўрадавая арганізацыя “Чалавек у нядолі” (www.clovekvtisni.cz) распачынае прыняцце заявак на мікрагранты па праектах развіцця і падтрымкі грамадзянскай супольнасці і інфармаванасці аб мясцовых праблемах ў рэгіёнах Беларусі.
Мэтамі праграмы з'яўляюцца: актывізацыя грамадскай дзейнасці ў рэгіёнах, далучэнне новых людзей да грамадскай дзейнасці.
Асаблівая ўвага будзе надавацца арыгінальнасці і навізне праектаў. Удзельнічаць у конкурсе могуць няўрадавыя арганізацыі, ініцыятыўныя групы і нефармальныя аб’яднанні.
Заяўкі на мікрагранты павінны адпавядаць наступным патрабаванням:
- Утрымліваць апісанне дакладнай мэты і мэтавай групы, а таксама даказ здольнасці арганізацыі дасягнуць мэт, названых у праекце.
- Заяўку можа падаць арганізацыя ці некалькі арганізацый, якія супрацоўнічаюць між сабой.
- Заяўка павінна ўтрымліваць інфармацыю аб ужо рэалізаваных праектах і іх спонсарах.
- Рэалізацыя і справаздачнасць праекта павінныя быць выкананыя да 30 чэрвеня 2012 года.
- Заяўкі прымаюцца на беларускай, рускай і англійскай мовах.
Апошні тэрмін падачы заявак: 3 сакавіка 2012 года.
Заяўку, складзеную паводле прыведзенага ніжэй дадатка “Апісанне праекта”, трэба даслаць на адрас электроннай пошты: lida.vackova@clovekvtisni.cz.
Дадатак: Апісанне праекта
I. Агульная інфармацыя:
- Назва праекта.
- Назва арганізацыі.
- Кіраўнік праекта. Праектная група/Рэалізатары.
- Кантактныя звесткі: адрас, электронная пошта, нумар тэлефона, Skype.
- Рэгіён.
- Сума гранта.
- Раней рэалізаваныя праекты і іх спонсары.
- Тэрмін рэалізацыі праекта.
II. Апісанне праекта (не болей за 2 нармаваных старонак у фармаце A4).
III. Мэта / Чаканыя вынікі / Мэтавая група (не болей за старонку ў фармаце A4).
IV. План дзеянняў / Часавы графік.
V. Каштарыс (паводле магчымасці ў фармаце Excel)














.png)







