Пятница, 18 мая 2012 года

Адбор фільмаў для фестываля EURONEST

Адбор фільмаў для фестываля EURONEST

21.02.2012

Парламенцкая асамблея Усходняга партнёрства EURONEST у маі 2012 года праводзіць ў Еўрапейскім парламенце тыднёвы фестываль фільмаў з краін-партнёраў па тэмах, цікавых як Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, так і самому EURONEST.

Сярод такіх тэм могуць быць тэмы правоў чалалвека, дэмакратыі, вяршынства права і г.д. - па сутнасці, усе тэмы пра тое, як зрабіць наш свет лепей, або пра ўжо наяўныя праблемы ў грамадзтве.

Фільмы могуць быць як дакументальнымі, так і мастацкімі.

Вельмі пажадана наяўнасць у фільмах субтытраў на англійскай мове.

У апісанні фільма неабходна пазначыць.

  • Назва фільма.
  • Імя рэжысэра.
  • Год вытворчасці.
  • Вытворца фільма (калі гэта магчыма).

На дадзены момант ідзе збор прапаноў для ўдзелу ў фестывалі, і ўсе нацыянальныя платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства заклікаюцца аргкамітэтам фестываля прадастаўляць такія прапановы.

Пры наяўнасці зацікаўленасці ва ўдзеле, калі ласка, дасылайце свае прапановы нацыянальнаму каардынатару ФГС УП па Беларусі Сяргею Лісічонку на адрас электроннай пошты: s.lisichonak@gmail.com.

 


Мнения

Centre For European Transformation Belarusian Institute for Strategic Studies
free counters