BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Журналістаў CNN, The New York Times, Buzzfeed і «Бі-бі-сі» не пусцілі на брыфінг у Белым доме

25.02.2017
Журналістаў CNN, The New York Times, Buzzfeed і «Бі-бі-сі» не пусцілі на брыфінг у Белым доме
Журналістаў шэрагу вядучых сусветных СМІ, у тым ліку CNN, The New York Times і «Бі-бі-сі», не пусцілі на брыфінг для прэсы ў Белым доме.

На мерапрыемства не былі дапушчаныя таксама карэспандэнты BuzzFeed, The Daily Mail, The Hill, The Los Angeles Times і The New York Daily News. Рэпарцёры агенцтва The Associated Press і часопіса Time ў знак пратэсту байкатавалі мерапрыемства, перадае "Наша Ніва".

На мерапрыемства дапусцілі прадстаўнікоў шэрагу іншых буйных СМІ, у тым ліку тэлеканалы ABC, CBS, NBC, Fox News, агенцтва Reuters і Bloomberg, а таксама кансерватыўныя выданні Breitbart і The Washington Times.

Як піша The Hill, 24 лютага журналістам паведамілі, што замест звычайнай прэс-канферэнцыі, на якой прысутнічаюць усе працуючыя ў Белым доме рэпарцёры, прэс-сакратар Шон Спайсер правядзе сустрэчу з «пашыраным пулам».

Фармат пула прадугледжвае прысутнасць некалькіх журналістаў (звычайна прадстаўляюць розныя віды медыя), якія потым дзеляцца матэрыялам з калегамі; праца з пулам выкарыстоўваецца, як правіла, калі на мерапрыемстве няма месца для вялікай колькасці людзей. CNN адзначае, што стаў адзіным буйным тэлеканалам, якi не дапушчаны на мерапрыемства для «пашыранага пула».
 

Новый закон по ситуации на Донбассе: реинтеграция или фиксация статус-кво?
В Украине
Новый закон по ситуации на Донбассе: реинтеграция или фиксация статус-кво?
30.08.2017

В законопроекте о реинтеграции оккупированного Донбасса впервые на законодательном уровне собираются ввести понятие России в качестве страны-агрессора.

Алена Купчына — адзіная жанчына, якая прэтэндуе на пасаду генсека АБСЕ
Алена Купчына — адзіная жанчына, якая прэтэндуе на пасаду генсека АБСЕ
11.07.2017 Уладзімір Глод, Радыё "Свабода"

Пакуль у Мінску праходзіла летняя сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ, у Вене рыхтуюцца назваць імя новага Генеральнага сакратара АБСЕ — Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

В немецкой армии выросло число правых радикалов
В немецкой армии выросло число правых радикалов
10.04.2017

Немецкая военная разведка MAD расследует 275 возможных случаев правого экстремизма в рядах вооруженных сил, сообщают немецкие СМИ.

В Египте на три месяца введено чрезвычайное положение
В Египте на три месяца введено чрезвычайное положение
10.04.2017

Указ подписал президент Египта Абдель Фаттах ас-Сиси.

Подозреваемый в терроризме в Осло оказался 17-летним россиянином
Подозреваемый в терроризме в Осло оказался 17-летним россиянином
10.04.2017

Норвежские полицейские задержали 17-летнего россиянина по делу о подозрительном предмете, оставленном в центре Осло.

Видео