BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Федэральны апеляцыйны суд ЗША аднагалосна падтрымаў прыпыненне дзеяння дэкрэта Трампа пра іміграцыю

10.02.2017
Федэральны апеляцыйны суд ЗША аднагалосна падтрымаў прыпыненне дзеяння дэкрэта Трампа пра іміграцыю
Федэральны апеляцыйны суд аднагалосна адмовіў у скарзе Трампа на прыпыненне ягонага выканаўчага загаду аб часовай забароне на ўезд у ЗША грамадзянам сямі мусульманскіх краін.

Калегія з трох судзей заявіла, што адміністрацыя Трампа не здолела прадэманстраваць доказы таго, што грамадзяне гэтых краін датычныя да якіхсьці тэрарыстычных актаў у ЗША, а таксама што ёсць неадкладныя пагрозы для нацыянальнай бяспекі, якія апраўдваюць адмену прыпынення гэтага акта.

Разгляд быў вынікам абскарджвання Белым домам рашэння суддзі з Сіэтла прыпыніць дзеянне дэкрэта, перадае "Наша Ніва".

Трамп у твітары паабяцаў працягнуць справу ў судзе вышэйшай інстанцыі. Аднак рашэнне суддзяў ужо нанесла ўдар па ягоным прэстыжы.

Гэты выканаўчы загад Трампа моцна крытыкавалі юрысты і праваабаронцы. Яны бачылі ў ім палітыканства на шкоду правам чалавека. Скажам, дэкрэт не забараняў уезд у ЗША грамадзянам Саудаўскай Аравіі і Расіі, хоць выхадцы адтуль былі вінаватыя ў арганізацыі тэрактаў на амерыканскай глебе, у тым ліку 11 верасня 2001 года і падчас Бостанскага марафона. 
 

Новый закон по ситуации на Донбассе: реинтеграция или фиксация статус-кво?
В Украине
Новый закон по ситуации на Донбассе: реинтеграция или фиксация статус-кво?
30.08.2017

В законопроекте о реинтеграции оккупированного Донбасса впервые на законодательном уровне собираются ввести понятие России в качестве страны-агрессора.

Алена Купчына — адзіная жанчына, якая прэтэндуе на пасаду генсека АБСЕ
Алена Купчына — адзіная жанчына, якая прэтэндуе на пасаду генсека АБСЕ
11.07.2017 Уладзімір Глод, Радыё "Свабода"

Пакуль у Мінску праходзіла летняя сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ, у Вене рыхтуюцца назваць імя новага Генеральнага сакратара АБСЕ — Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

В немецкой армии выросло число правых радикалов
В немецкой армии выросло число правых радикалов
10.04.2017

Немецкая военная разведка MAD расследует 275 возможных случаев правого экстремизма в рядах вооруженных сил, сообщают немецкие СМИ.

В Египте на три месяца введено чрезвычайное положение
В Египте на три месяца введено чрезвычайное положение
10.04.2017

Указ подписал президент Египта Абдель Фаттах ас-Сиси.

Подозреваемый в терроризме в Осло оказался 17-летним россиянином
Подозреваемый в терроризме в Осло оказался 17-летним россиянином
10.04.2017

Норвежские полицейские задержали 17-летнего россиянина по делу о подозрительном предмете, оставленном в центре Осло.

Видео