BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

The Independent: Жыхары балтыйскіх краін рыхтуюцца да «расійскага ўварвання»

03.12.2016
The Independent: Жыхары балтыйскіх краін рыхтуюцца да «расійскага ўварвання»
espreso.tv
У Літве, Латвіі і Эстоніі расце страх, што Масква, паказаўшы сваю ваенную моц у Грузіі, Украіне і Сірыі, можа абраць наступным аб’ектам нападу краіны Балтыі.

Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін папярэдзіў, што ня будзе вагацца, калі спатрэбіцца абараняць расіян, дзе б яны ні жылі.

Невядома, наколькі рэальныя гэтыя пагрозы, але ў Літве некаторыя грамадзяне вырашылі не чакаць, піша Радыё Свабода са спасылкай на The Independent. Маладыя літоўцы ствараюць нядзельныя школы навучання тактыцы партызанскай вайны, а ўлады выдалі спецыяльныя дапаможнікі, дзе расказваецца, як падрыхтавацца да патэнцыйнай агрэсіі.

Пачуццё неабароненасці ва Усходняй Еўропе вырасла ў сувязі з адчуваннем, што цяперашні міжнародны парадак, які прынёс мір і эканамічны рост пасля распаду СССР, пачынае разбурацца. Новаабраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, які заявіў, што не збіраецца аўтаматычна абараняць краіны Балтыі, падкрэсліў гэтыя змены.

Усходнееўрапейскія страхі падаграваюцца яшчэ і тым, што Масква ўзмацніла сваю вайсковую прысутнасць у Калінінградзкай вобласці, якая мяжуе з краінамі НАТО — Польшчай і Літвой.

Адказваючы на занепакоенасць грамадзянаў, Міністэрства абароны Літвы выдала дапаможнік з інфармацыяй па спосабах выжывання ва ўмовах замежнай агрэсіі.

Найлепшы спосаб прадухіліць вайну — гэта «прадэманстраваць агрэсару, што мы гатовыя змагацца за сваю свабоду, за кожны сантыметр нашай зямлі», — сказаў у інтэрв'ю агенцтву Associated Press міністар абароны Літвы Юозас Олекас.

Летась Літва аднавіла армейскі прызыў, аднак за гэты час выявілася столькі добраахвотнікаў, што фактычна патрэба ў прызыве адпала. Разам з тым у краіне ўзнікаюць арганізацыі, якія займаюцца вайсковай падрыхтоўкай ахвочых.

Адзін з заснавальнікаў арганізацыі «Defence Projects» Жыльвінас Пастарнокас кажа: «Мы маем мяжу ня толькі з Расіяй, але і з Беларуссю, таму мы мусім быць гатовыя, што „зялёныя чалавечкі“ могуць з'явіцца з розных бакоў, і нават знутры краіны».

Кіраўнік гэтай арганізацыі, якая праводзіць курсы партызанскай барацьбы ў лясах пад Вільняй, Рымвідас Матузоніс лічыць, што воля да супраціву натуральна ўласцівая для народу, які перажыў у мінуласці расійскую акупацыю. Партызанская вайна ў Літве працягвалася яшчэ доўга пасля заканчэння Другой сусветнай вайны.

Новый закон по ситуации на Донбассе: реинтеграция или фиксация статус-кво?
В Украине
Новый закон по ситуации на Донбассе: реинтеграция или фиксация статус-кво?
30.08.2017

В законопроекте о реинтеграции оккупированного Донбасса впервые на законодательном уровне собираются ввести понятие России в качестве страны-агрессора.

Алена Купчына — адзіная жанчына, якая прэтэндуе на пасаду генсека АБСЕ
Алена Купчына — адзіная жанчына, якая прэтэндуе на пасаду генсека АБСЕ
11.07.2017 Уладзімір Глод, Радыё "Свабода"

Пакуль у Мінску праходзіла летняя сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ, у Вене рыхтуюцца назваць імя новага Генеральнага сакратара АБСЕ — Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

В немецкой армии выросло число правых радикалов
В немецкой армии выросло число правых радикалов
10.04.2017

Немецкая военная разведка MAD расследует 275 возможных случаев правого экстремизма в рядах вооруженных сил, сообщают немецкие СМИ.

В Египте на три месяца введено чрезвычайное положение
В Египте на три месяца введено чрезвычайное положение
10.04.2017

Указ подписал президент Египта Абдель Фаттах ас-Сиси.

Подозреваемый в терроризме в Осло оказался 17-летним россиянином
Подозреваемый в терроризме в Осло оказался 17-летним россиянином
10.04.2017

Норвежские полицейские задержали 17-летнего россиянина по делу о подозрительном предмете, оставленном в центре Осло.

Видео