BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Закрыццё 4-га энергаблока ЧАЭС пачнуць 3 лістапада

08.10.2016
Закрыццё 4-га энергаблока ЧАЭС пачнуць 3 лістапада
Фота: Астап Семярак
Новая ахова чацвёртага блока будзе гатовая да канца лістапада.

Міністр экалогіі і прыродных рэсурсаў Украіны Астап Семярак паведаміў, што ахоўную арку над чацвёртым энергаблокам Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі канчаткова закрыюць 3 лістапада:

«Правёў цэлы дзень у зоне адчужэння. Хацеў на свае вочы пераканацца ў тым, як завяршаюцца работы па падрыхтоўцы насоўвання аркі, якое павінна пачацца ўжо 3 лістапада».

«Работы выконваюцца якасна і завершацца своечасова», – напісаў міністр на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Ён адзначыў, што дзякуючы ўнікальнай тэхналогіі будаўніцтва сцяны арку на чацвёртым энергаблоку ўдасца злучыць з энергаблокам абсалютна герметычна.

Арка, што забяспечыць 4-ы блок, мае вышыню 110 м, даўжыню 165 м і шырыню 260 м, паведамляе "Белсат".

Мантажныя працы па ўзвядзенню ахоўнай аркі над разбураным чацвёртым энергаблокам ЧАЭС распачаліся ў красавіку 2012 года. Сродкі на будаўніцтва сабралі краіны-донары чарнобыльскага фонду «Сховішча», распараджаецца імі Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця.

Пасля таго, як арка цалкам закрые разбураны энергаблок, пачнецца дэмантаж нестабільных канструкцый і выманне радыеактыўных адходаў, а саму станцыю мяркуюць пераўтварыць у экалагічна бяспечную сістэму.

Чарнобыльская АЭС размешчаная ў 16 км ад мяжы з Беларуссю.

Новый закон по ситуации на Донбассе: реинтеграция или фиксация статус-кво?
В Украине
Новый закон по ситуации на Донбассе: реинтеграция или фиксация статус-кво?
30.08.2017

В законопроекте о реинтеграции оккупированного Донбасса впервые на законодательном уровне собираются ввести понятие России в качестве страны-агрессора.

Алена Купчына — адзіная жанчына, якая прэтэндуе на пасаду генсека АБСЕ
Алена Купчына — адзіная жанчына, якая прэтэндуе на пасаду генсека АБСЕ
11.07.2017 Уладзімір Глод, Радыё "Свабода"

Пакуль у Мінску праходзіла летняя сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ, у Вене рыхтуюцца назваць імя новага Генеральнага сакратара АБСЕ — Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

В немецкой армии выросло число правых радикалов
В немецкой армии выросло число правых радикалов
10.04.2017

Немецкая военная разведка MAD расследует 275 возможных случаев правого экстремизма в рядах вооруженных сил, сообщают немецкие СМИ.

В Египте на три месяца введено чрезвычайное положение
В Египте на три месяца введено чрезвычайное положение
10.04.2017

Указ подписал президент Египта Абдель Фаттах ас-Сиси.

Подозреваемый в терроризме в Осло оказался 17-летним россиянином
Подозреваемый в терроризме в Осло оказался 17-летним россиянином
10.04.2017

Норвежские полицейские задержали 17-летнего россиянина по делу о подозрительном предмете, оставленном в центре Осло.

Видео