BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Сёння пачынаецца суд над украінскай лётчыцай Надзеяй Саўчанкай

22.09.2015
Сёння пачынаецца суд над украінскай лётчыцай Надзеяй Саўчанкай
Фота: РИА Новости. Илья Питалев
Адвакат лётчыцы не спадзяецца атрымаць перамогу ў расійскім судзе, але разлічвае на падтрымку міжнароднай супольнасці.

Гарадскі суд у Данецку (Растоўская вобласць Расіі) 22 верасня пачынае разглядаць па сутнасці справу ў дачыненні да грамадзянкі Украіны, лётчыцы Надзеі Саўчанкі, якую абвінавачваюць у датычнасці да гібелі расійскіх журналістаў у Данбасе.

Судовыя слуханні пройдуць у адкрытым рэжыме. У ходзе сённяшняга пасяджэння пракурор абвесціць абвінаваўчае заключэнне, пасля чаго падсудная заявіць, ці прызнае сваю віну. Саўчанцы пагражае да 25 гадоў пазбаўлення волі.

У ходзе слуханняў суду трэба вывучыць 39 тамоў крымінальнай справы, дапытаць пацярпелых — сваякоў загінулых журналістаў, сведкаў і экспертаў. Паводле адваката падсуднай Мікалая Полазава, бок абвінавачання заявіў каля 60 сведкаў, сярод якіх і кіраўнік самаабвешчанай "Луганскай народнай рэспублікі" Ігар Платніцкі.

На думку Полазава, працэс "будзе імклівым", і да канца кастрычніка ўжо будзе вынесены прысуд. Раней іншы адвакат Надзеі Саўчанкі Ілья Новікаў заявіў, што прысуд украінскай лётчыцы ўжо напісаны і тэрмін будзе максімальным, інфармуе Радыё Свабода. Абарона не спадзяецца атрымаць перамогу ў расійскім судзе, але разлічвае на падтрымку міжнароднай супольнасці. Паводле Новікава, дыпламатычны ціск будзе нарастаць і "рана ці позна" Саўчанку вызваляць.

Надзею Саўчанку абвінавачваюць у датычнасці да гібелі двух расійскіх журналістаў летам мінулага года пад Луганскам, дзе яна нібыта карэктавала агонь у час абстрэлу з боку ўкраінскіх вайскоўцаў. Яна ўсе абвінавачанні абвяргае і сцвярджае, што ў гэты час была захопленая сепаратыстамі, а затым перапраўленая ў Расію. Ад чэрвеня 2014 года Саўчанка знаходзіцца пад вартай. У знак пратэсту яна двойчы аб’яўляла у СІЗА галадоўку.

Новый закон по ситуации на Донбассе: реинтеграция или фиксация статус-кво?
В Украине
Новый закон по ситуации на Донбассе: реинтеграция или фиксация статус-кво?
30.08.2017

В законопроекте о реинтеграции оккупированного Донбасса впервые на законодательном уровне собираются ввести понятие России в качестве страны-агрессора.

Алена Купчына — адзіная жанчына, якая прэтэндуе на пасаду генсека АБСЕ
Алена Купчына — адзіная жанчына, якая прэтэндуе на пасаду генсека АБСЕ
11.07.2017 Уладзімір Глод, Радыё "Свабода"

Пакуль у Мінску праходзіла летняя сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ, у Вене рыхтуюцца назваць імя новага Генеральнага сакратара АБСЕ — Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

В немецкой армии выросло число правых радикалов
В немецкой армии выросло число правых радикалов
10.04.2017

Немецкая военная разведка MAD расследует 275 возможных случаев правого экстремизма в рядах вооруженных сил, сообщают немецкие СМИ.

В Египте на три месяца введено чрезвычайное положение
В Египте на три месяца введено чрезвычайное положение
10.04.2017

Указ подписал президент Египта Абдель Фаттах ас-Сиси.

Подозреваемый в терроризме в Осло оказался 17-летним россиянином
Подозреваемый в терроризме в Осло оказался 17-летним россиянином
10.04.2017

Норвежские полицейские задержали 17-летнего россиянина по делу о подозрительном предмете, оставленном в центре Осло.

Видео