BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Краіны Захаду могуць у найбліжэйшыя дні пачаць бамбардаваць Сірыю

27.08.2013
Краіны Захаду могуць у найбліжэйшыя дні пачаць бамбардаваць Сірыю
Міжнародныя інфармацыйныя агенцыі не выключаюць, што бамбардаванне Сірыі заходнімі краінамі можа распачацца ўжо ў бліжэйшыя дні.

Нядаўна адбыліся перамовы, на якіх сірыйская апазіцыя перадала заходнім дзяржавам спіс мэтаў у краіне для нанясення авіяцыйных удараў, піша “Белсат” са спасылкай на Reuters. Працягваюцца таксама кансультацыі паўстанцаў і заходніх дзяржаваў у правядзенні канферэнцыі з мэтай урэгулявання канфлікту.

Спадарожнікавая тэлестанцыя "Аль-Маядзін" паведаміла з Бэйруту, што заходнія дзяржавы папярэдзілі прадстаўнікоў Нацыянальнай кааліцыі апазіцыйных і рэвалюцыйных сілаў у Сірыі: паветраныя ўдары па краіне нанясуць у найбліжэйшыя дні. "Аль-Арабія" адзначае актыўнасць, якая назіраецца сёння з самай раніцы на базе брытанскіх ВПС на востраве Кіпр, за 110 км ад сірыйскага ўзбярэжжа.

У той жа час Нацыянальная кааліцыя апазіцыйных і рэвалюцыйных сілаў Сірыі сцвярджае, што не абмяркоўвала з краінамі Захаду планаў і датаў нанясення ўдару па Сірыі.

"Ніякіх дакументаў, якія датычаць планаў аперацыі, нам не перадавалі, а абмеркаванне датычыла толькі палітычных пытанняў. На парадку дня не было тэмы ваеннага ўмяшання ў сітуацыю ў Сірыі", – зазначыў прадстаўнік сірыйскай апазіцыі ў Турцыі Халід Ходжа.

ЗША гатовыя да дзеянняў

Міністр абароны ЗША Чак Гэйгел заявіў Бі-Бі-Сі, што вайсковыя сілы ЗША гатовыя да нанясення ўдару па Сірыі, калі такі загад аддасць прэзідэнт Барак Абама. "Мы перакінулі сілы на месцы, каб выканаць належным чынам любы варыянт, які абярэ прэзідэнт", – заявіў шэф Пентагону. На пытанне, ці гатовыя амерыканскія вайскоўцы выкарыстоўваць сілу супраць Сірыі, Чак Гэйгел заявіў: "Так, мы гатовыя пачынаць менавіта гэтак".

Грамадзянская вайна ў Сірыі пачалася з масавых антыўрадавыя хваляванняў і закалотаў у розных гарадах вясною 2011-га. Пратэстоўцы выступалі супраць прэзідэнта Башара аль-Асада, які кіраваў краінаю 10 гадоў. Восенню 2011-га хваляванні бунтаўнікоў перараслі ў адкрытае ўзброенае супрацьстаянне. Паводле звестак ААН за час грамадзянскай вайны ў Сірыі загінулі звыш за 100 тыс. чалавек. Свет скаланула ўжыванне хімічнай зброі ў Сірыі сёлета 21 жніўня. Нервова-паралітычны газ зарын забіў 1300 асобаў, сярод якіх жанчыны і дзеці. Хто ўжыў хімічную зброю – Башар аль-Асад або ягоныя праціўнікі – дакладна невядома. 

Новый закон по ситуации на Донбассе: реинтеграция или фиксация статус-кво?
В Украине
Новый закон по ситуации на Донбассе: реинтеграция или фиксация статус-кво?
30.08.2017

В законопроекте о реинтеграции оккупированного Донбасса впервые на законодательном уровне собираются ввести понятие России в качестве страны-агрессора.

Алена Купчына — адзіная жанчына, якая прэтэндуе на пасаду генсека АБСЕ
Алена Купчына — адзіная жанчына, якая прэтэндуе на пасаду генсека АБСЕ
11.07.2017 Уладзімір Глод, Радыё "Свабода"

Пакуль у Мінску праходзіла летняя сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ, у Вене рыхтуюцца назваць імя новага Генеральнага сакратара АБСЕ — Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

В немецкой армии выросло число правых радикалов
В немецкой армии выросло число правых радикалов
10.04.2017

Немецкая военная разведка MAD расследует 275 возможных случаев правого экстремизма в рядах вооруженных сил, сообщают немецкие СМИ.

В Египте на три месяца введено чрезвычайное положение
В Египте на три месяца введено чрезвычайное положение
10.04.2017

Указ подписал президент Египта Абдель Фаттах ас-Сиси.

Подозреваемый в терроризме в Осло оказался 17-летним россиянином
Подозреваемый в терроризме в Осло оказался 17-летним россиянином
10.04.2017

Норвежские полицейские задержали 17-летнего россиянина по делу о подозрительном предмете, оставленном в центре Осло.

Видео