BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Грузія: Вайна 2008 года як падстава для палітычнай барацьбы

22.04.2013 Марэк Матусяк, Centre for Eastern Studies | Рэзюмэ Яўгеніі Кіслай, ЕўраБеларусь
Грузія: Вайна 2008 года як падстава для палітычнай барацьбы
Аналитика и исследования
10 красавіка грузінскі прэм’ер-міністр Бідзіна Іванішвілі абвясціў пра неабходнасць расследавання прычын пачатку вайны 2008 года паміж Расіяй і Грузіяй і адказнасці тагачаснага ўрада краіны.

Расследаванне таксама павінна даць адказ на пытанне, ці сапраўды былі здейснены ваенныя злачынствы падчас канфлікту. Апошняе, як адзначыў прэм'ер-міністр, ёсць абавязак Грузіі перад Міжнародным крымінальным судом у Гаазе. Іванішвілі заявіў, што гэта было “неапраўданым, калі ваенныя часткі Грузіі былі прыведзены ў гатоўнасць да таго, як расійскія войскі перасеклі мяжу”, чым падвергнуў сумневу папярэднюю афіцыйную версію, згодна з якой Грузія пачала ваенныя дзеянні ў адказ на агрэсію з боку Расіі. Выяўленне паслядоўнасці падзей павінна быць зроблена падчас пракурорскага і парламенцкага расследавання.

Безумоўна, заява прэм’ер-міністра была раскрытыкавана лагерам прыхільнікаў прэзідэнта Міхаіла Саакашвілі. Апошні ўжо абвесціў, што адмовіцца супрацоўнічаць са следствам, і абвінаваціў Іванішвілі ў прадастаўленні Расіі “прававога абгрунтавання акупацыі”. Мэр Тбілісі Гігі Угулава заявіў, што цяперашні пракурор Арчыл Кбілашвілі, які падчас вайны “сядзеў у сваёй маскоўскай кватэры”, і сам Бідзіна Іванішвілі, які “быў гатовы збегчы і заклікаў да адкрыцця калідора для эвакуацыі”, не змогуць правесці аб’ектыўнае расследаванне. Праз два дні прэм’ер-міністр выправіўся: “Я ніколі не казаў, што Грузія была агрэсарам ці што гэта яна пачала тую вайну”, але пацвердзіў неабходнасць “расследавання і выяўленне ісціны”.

Каментарый:

  • Згаданая перапалка - частка бітвы паміж кіруючай кааліцыяй “Грузінская мара” і прэзідэнцкім лагерам. Падпісаўшы і ратыфікаваўшы Рымскі статут Міжнароднага крымінальнага суда, Грузія (у адрозненне ад Расіі) насамрэч абавязана правесці расследаванне ваенных дзеянняў, што і было афіцыйна распачата ў 2008 годзе, але дагэтуль не дало ніякіх вынікаў, у асноўным, з-за адсутнасці палітычнай волі. Аднак час і форма з’яўлення адпаведных заяў кажуць пра палітычную непрадуманасць гэтых дзеянняў у кантэксце прызначаных на восень гэтага года прэзідэнцкіх выбараў. Высвятленне абставін ваеннага канфлікту не толькі прывядзе да допыту прэзідэнта і іншых былых урадавых чыноўнікаў, але і значна абмяжуе прастору для манеўра ў доўгатэрміновай перспектыве і для самой “Грузінскай мары”, большасць лідэраў якой займалі высокія дзяржаўныя пасады падчас вайны.
  • Акрамя гэтага, спроба прыцягнуць да адказнасці за вайну 2008 года цяперашняе кіраўніцтва краіны негатыўна адаб’ецца на міжнародным іміджы Тбілісі. Гэта можа ўзмацніць занепакоенасць (якую, дарэчы, ужо выказалі ў ЕС, ЗША і НАТА) наконт “выкарыстання” выбарнага правасуддзе, калі судовая ўлада выкарыстоўваецца ў палітычнай барацьбе. Такое развіццё падзей можа негатыўна паўплываць на адносіны Грузіі з Захадам і нават стаць перашкодай для падпісання Пагаднення аб асацыяцыі з ЕС падчас Саміта Усходняга партнёрства, які мае адбыцца ў лістападзе бягучага года ў Вільнюсе. Таксама выкарыстанне тэмы вайны ва ўнутрыпалітычным суперніцтве, незалежна ад вынікаў расследавання, верагодна, падарве давер да пераканання, што поўную адказнасць за развязванне канфлікту нясе Расія.

Паводле Centre for Eastern Studies

Новый закон по ситуации на Донбассе: реинтеграция или фиксация статус-кво?
В Украине
Новый закон по ситуации на Донбассе: реинтеграция или фиксация статус-кво?
30.08.2017

В законопроекте о реинтеграции оккупированного Донбасса впервые на законодательном уровне собираются ввести понятие России в качестве страны-агрессора.

Алена Купчына — адзіная жанчына, якая прэтэндуе на пасаду генсека АБСЕ
Алена Купчына — адзіная жанчына, якая прэтэндуе на пасаду генсека АБСЕ
11.07.2017 Уладзімір Глод, Радыё "Свабода"

Пакуль у Мінску праходзіла летняя сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ, у Вене рыхтуюцца назваць імя новага Генеральнага сакратара АБСЕ — Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

В немецкой армии выросло число правых радикалов
В немецкой армии выросло число правых радикалов
10.04.2017

Немецкая военная разведка MAD расследует 275 возможных случаев правого экстремизма в рядах вооруженных сил, сообщают немецкие СМИ.

В Египте на три месяца введено чрезвычайное положение
В Египте на три месяца введено чрезвычайное положение
10.04.2017

Указ подписал президент Египта Абдель Фаттах ас-Сиси.

Подозреваемый в терроризме в Осло оказался 17-летним россиянином
Подозреваемый в терроризме в Осло оказался 17-летним россиянином
10.04.2017

Норвежские полицейские задержали 17-летнего россиянина по делу о подозрительном предмете, оставленном в центре Осло.

Видео