BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Рэм Корцэвег: Чаму Еўропе варта змяніць свой падыход да Азербайджана?

28.03.2013 Рэм Корцэвег, Centre for European Reform | Рэзюмэ Яўгеніі Кіслай, ЕўраБеларусь
Рэм Корцэвег: Чаму Еўропе варта змяніць свой падыход да Азербайджана?
Аналитика и исследования
З пачатку XXI ст. Еўрапейскі Саюз у пытанні паставак газу і нафты замест залежнасці ад Расіі выбраў залежнасць ад Азербайджана.

Таму ЕС не асабліва настойліва прасоўвае належнае кіраванне ў гэтай паўднёва-каўказскай краіне праз Еўрапейскую палітыку добрасуседства. Аднак неабходнасць пошуку новых радовішчаў і развіцця азербайджанскай здабываючай прамысловасці можа ўнесці змены ў адносінах паміж ЕС і Баку. Для Еўрасаюза гэта мажа стаць стымулам, каб ураўнаважыць пытанні сваёй энергетычнай бяспекі і палітыкі дэмакратычных рэформ у Азербайджане.

Пасля атрымання незалежнасці ад СССР у 1991 годзе і ў выніку вайны з Арменіяй на пачатку 1990-х гадоў, у якой Расія падтрымала армянскі бок, Азербайджан згубіў кантроль над тэрыторыяй Нагорнага Карабаха (амаль 1/8 плошчы краіны). Замкнутая паміж Расіяй і Іранам, краіна - найважнейшы геастратэгічны партнёр Еўрапейскага Саюза. Нагорна-карабахскі канфлікт дагэтуль не вырашаны, краіне патрэбныя рэгіянальныя саюзнікі.

Зараз імі з’яўляюцца Грузія і Турцыя, а з рынкам ЕС краіна развівае энергетычныя сувязі, будуючы трубаправоды і прыцягваючы еўрапейскія і амерыканскія інвестыцыі. У 2010 годзе вытворчасць нафты ў Баку дасягнула свайго максімуму, і Азербайджан пачаў развіваць афшорнае газавае радовішча “Шах-Дэніз”-2.

У гэтым годзе азербайджанская Дзяржаўная нафтагазавая кампанія разам з партнёрамі вырашыць, які праект (“Набука Вест” ці Трансадрыятычны газаправод) будуць дастаўляць газ у Еўропу, што стане завяршальнай стадыяй праекта ЕС па энергетычнай дыверсіфікацыі пад назвай “Паўднёвы калідор” і да 2010 года дасць каля 10% імпарта. Урад Азербайджана развівае і свой свецкі імідж; у мінулым годзе краіна заключыла буйную здзелку з кампаніяй Microsoft, стаўшы IT-лідэрам у рэгіёне з неразвітымі інтэрнэт-магчымасцямі. Баку падтрымлівае палітыку ЗША ў Цэнтральнай Азіі і мае свай войсковы кантынгент ў Афганістане.

На фоне паспяховага супрацоўніцтва, аднак, прысутнічаюць і шматлікія супярэчнасці паміж бакамі. Азербайджанскія палітыкі і навукоўцы лічаць палітыку ЕС хцівай і няшчырай, крытыкуючы яго слабы ўдзел у вырашэнні Нагорна-карабахскага канфлікту. Галоўным актарам у мірных перамовах з’яўляецца т.зв. Мінская група АБСЕ, у якую ўваходзяць Францыя, ЗША і Расіі. Між тым, Масква не праяўляе актыўнасці ў гэтым пытанні, лічачы выгодным прысутнасць “слабога полымя вайны” на тэрыторыі суседа-“здрадніка”.

Палітычныя лідэры Азербайджана падазраюць, што Расія можа фінансаваць недзяржаўныя азербайджанскія арганізацыі, каб пасеяць раздор з Еўрапейскім Саюзам. Мясцовыя ж НДА лічаць, што Еўропа ўспрымае Каўказ як расійскую сферу ўплыву. Сапраўды, парушэнне краінай свабоды слова, сходаў і асацыяцый, адсутнасць незалежнага правасуддзя, выбарчых рэформ і развітая карупцыя выклікаюць непакой у Еўропе. Фінансаванне , выдзеленае Бруселем Азербайджану, аднак, вельмі невялікае - менш за 50 млн. еўра, якія сама краіна зарабляе штодзённа на продажы выкапнёвага паліва.

Хуткае глабальнае развіццё ў ЗША вытворчасці сланцавага газу і наяўнасць звадкаванага прыроднага газу дасць ЕС магчымасці дыверсіфікацыі паставак, а паралельнае развіццё сваіх радовішчаў сланцавага газу і энергапастаўкі з усходняга Міжземнамор’я могуць рэзка зменшыць залежнасць Еўропы ад Азербайджана.

Аднак неабходна трымаць усходняга партнёра ў заходняй арбіце. Каб рэфармаваць яго, ЕС (і асабліва Францыі) варта дапамагчы вырашэнню Нагорна-карабахскага канфлікту, упэўніўшы Расію ў неабходнасці гэтага ці націснуўшы на яе. Азербайджану трэба развіваць сваю невуглевадародную эканоміку і, развіваючы дыпламатычныя сувязі з Захадам, выходзіць на растучыя рынкі Усходняй Азіі, а для гэтага трэба будаваць Транскаспійскі газаправод, злучыўшы Азербайджан з трубаправодам, які ідзе з Цэнтральнай Азіі ў Кітай.

Змена глабальнага энергетычнага ландшафту дае надзею на развіццё больш паслядоўнай і скаардынаванай еўрапейскай знешняй палітыкі, у тым ліку і да Азербайджана.

Аб аўтары

Рэм Корцэвег (Rem Korteweg) - старэйшы навуковы супрацоўнік Цэнтра еўрапейскіх рэформ (Вялікабрытанія).

Паводле Centre for European Reform

Новый закон по ситуации на Донбассе: реинтеграция или фиксация статус-кво?
В Украине
Новый закон по ситуации на Донбассе: реинтеграция или фиксация статус-кво?
30.08.2017

В законопроекте о реинтеграции оккупированного Донбасса впервые на законодательном уровне собираются ввести понятие России в качестве страны-агрессора.

Алена Купчына — адзіная жанчына, якая прэтэндуе на пасаду генсека АБСЕ
Алена Купчына — адзіная жанчына, якая прэтэндуе на пасаду генсека АБСЕ
11.07.2017 Уладзімір Глод, Радыё "Свабода"

Пакуль у Мінску праходзіла летняя сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ, у Вене рыхтуюцца назваць імя новага Генеральнага сакратара АБСЕ — Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

В немецкой армии выросло число правых радикалов
В немецкой армии выросло число правых радикалов
10.04.2017

Немецкая военная разведка MAD расследует 275 возможных случаев правого экстремизма в рядах вооруженных сил, сообщают немецкие СМИ.

В Египте на три месяца введено чрезвычайное положение
В Египте на три месяца введено чрезвычайное положение
10.04.2017

Указ подписал президент Египта Абдель Фаттах ас-Сиси.

Подозреваемый в терроризме в Осло оказался 17-летним россиянином
Подозреваемый в терроризме в Осло оказался 17-летним россиянином
10.04.2017

Норвежские полицейские задержали 17-летнего россиянина по делу о подозрительном предмете, оставленном в центре Осло.

Видео