BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

ЕС вітае сумесны кантроль Кіева і Масквы над украінскім газаправодам

11.03.2013 EUobserver.com і EurActiv.com | Рэзюмэ Яўгеніі Кіслай, ЕўраБеларусь
ЕС вітае сумесны кантроль Кіева і Масквы над украінскім газаправодам
Аналитика и исследования
Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч намякнуў, што можа саступіць Расіі некаторы кантроль над украінскай інфраструктурай газаправода, падкрэсліўшы, што ўся сістэма застанецца ва ўласнасці яго краіны.

Кіеўскі кіраўнік падкрэсліў, што Украіна “не хоча і не будзе гандляваць сваім суверэнітэтам”, але некаторыя саступкі па кошце рабіць трэба. Гэта Януковіч агучыў 4 сакавіка напярэдадні сваёй сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

Прэзідэнт Украіны дадаў, што расійскі манапаліст “Газпрам”, магчыма, будзе арандаваць частку ці ўвесь украінскі газаправод. Уся сетка будзе заставацца ў дзяржаўнай маёмасці, якую можна будзе арандаваць і забяспечваць гарантаваны транзітны аб’ём і працу па мадэрнізацыю сістэмы.

Спачатку сустрэча Януковіча і Пуціна павінна была адбыцца ў мінулым снежні; у рэшце рэшт, яна прайшла 25 лютага, пасля Саміта Украіна-ЕС. Падчас яго прэзідэнт Еўрапейскага Савета Герман ван Ромпёй сказаў Януковічу, што хацеў бы бачыць ад Украіны “вызначанасці” і “адчувальнага прагрэсу” у сферы правоў чалавека цягам 2 месяцаў, уключаючы справу Юліі Цімашэнкі.

Тады ж Януковіч паведаміў, што ён можа вызваліць саюзніка Цімашэнкі Юрыя Луцэнку, здароўе якога, зняволенага на 4 гады за злоўжыванне ўладай і засваенне грошаў, пагоршылася ў турме. Датычна Цімашэнкі кіеўскі кіраўнік сказаў: “Новы Крымінальны кодэкс дазваляе паблажлівасць у эканамічных злачынствах пры кампенсацыі выдаткаў”, таму ”Цімашэнцы варта падумаць, як пакрыць страты па яе віне”. Пракуроры абвінавачваюць Цімашэнку ў выдатках для краіны ў 300 мільёнаў еўра - з-за яе просьбы тагачаснага дырэктара “Нафтагаза” падпісаць пагадненне з “Газпрамам” коштам у 334 еўра/1000 м3, пры рэальным рынкавым кошце у 137 еўра/1000 м3, і адпаведным штрафе Кіеву ў 300-працэнтным памеры кошту за газ.

Сумеснае ўладанне ўкраінскай сеткай расійскага “Газпрама”, прапанаванае Кіеву, стала добрай навіной для Еўрапейскага Саюза, газ у які паступае праз украінскую тэрыторыю і які, па словах камісара ЕС па пытаннях энергетыкі Гюнтара Эцінгера, “можа прапанаваць Украіне трохбаковы кансорцыум, які будзе ўключаць Расію, украінскі “Нафтагаз” і еўрапейскія бізнэс-структуры”.

Камісар адзначыў: “Гэта права ўкраінскага ўрада - вырашаць, хто будзе валодаць сістэмай транспартыроўкі газу і хто будзе ёй кіраваць. Калі Кіеў вырашыць, што гэта права “Газпрама”, чаму не? “Газпрам” задзейнічаны ў планах будаўніцтва іншых газаправодаў, некаторыя з якіх - на тэрыторыі ЕС”. Палітык выказаўся наконт жадання адыгрываць больш значную ролю ў перамовах Масквы і Кіева па коштах за газ, якія выклікаюць сумнеў - на фоне перманентных дыспутаў наконт энергапаставак на еўрапейскія межы, дадаўшы, што “ЕС атрымлівае пэўную інфармацыю і дае пэўныя рэкамендацыі, але не больш”.

Брусель спадзяецца, што, калі “Газпрам” і “Нафтагаз” (20% еўрапейскіх паставак газа) аб’яднаюцца, гэта прывядзе да большай празрыстасці і абнаўлення састарэлай структуры ўкраінскага пастаўшчыка. Па прызнанні ўкраінскага “газавага барона” Дзмітрыя Фірташа ад 2008 года, першыя інвестыцыі ў гэты сектар зрабіў міжнародны злачынец Сямён Магілевіч.

З іншага боку, трубы і нафтасховішчы “Нафтагаза” - стратэгічны актыў Украіны і, магчыма, адзіны сродак захавання незалежнасці ад Масквы, “Газпрам” якой бачыцца некаторымі як зброя ў руках ФСБ. Крыніца ў Бруселі зазначыла, што мэта Расіі - павышаць свой уплыў на Кіеў, аддаляючы яго ад інтэграцыі з Еўропай і ўцягваючы яго ў Мытны саюз, перспектыва чаго значна наблізіцца пры саўладанні “Нафтагазам”. Згодна дыпламату, прапанова Эцінгера была, верагодна, правакацыяй - каб вымусіць Украіну раскрыць свае планы няясных пакуль энергетычных рэформ.

Тым часам, камісар па пытаннях энергетыкі намагаецца кантраляваць планы будаўніцтва газаправода праз Каспійскае мора ў краіны Еўропы ў абыход Расіі і Украіны. Галоўным пастаўшчыком газу тут будзе Азербайджан; Туркменістан жа, згодна Эцінгеру, у бліжайшае дзесядзігоддзе не стане забяспечваць энергіяй рынак ЕС.

Пасля сустрэчы ў Анапе ў снежні 2012 года Расія пачала будаўніцтва альтэрнатыўнага праекта “Паўднёвы паток” (South Stream), які адкроецца, па словах яго выканаўчага дырэктара Марселя Крамера, не раней за канец 2015 года. Эцінгер жа заявіў, што “інстытуты ЕС не інвестуюць грошы ці іншую падтрымку ў гэты кансорцыум”.

Рэзюмэ выканана паводле наступных крыніц:

Новый закон по ситуации на Донбассе: реинтеграция или фиксация статус-кво?
В Украине
Новый закон по ситуации на Донбассе: реинтеграция или фиксация статус-кво?
30.08.2017

В законопроекте о реинтеграции оккупированного Донбасса впервые на законодательном уровне собираются ввести понятие России в качестве страны-агрессора.

Алена Купчына — адзіная жанчына, якая прэтэндуе на пасаду генсека АБСЕ
Алена Купчына — адзіная жанчына, якая прэтэндуе на пасаду генсека АБСЕ
11.07.2017 Уладзімір Глод, Радыё "Свабода"

Пакуль у Мінску праходзіла летняя сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ, у Вене рыхтуюцца назваць імя новага Генеральнага сакратара АБСЕ — Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

В немецкой армии выросло число правых радикалов
В немецкой армии выросло число правых радикалов
10.04.2017

Немецкая военная разведка MAD расследует 275 возможных случаев правого экстремизма в рядах вооруженных сил, сообщают немецкие СМИ.

В Египте на три месяца введено чрезвычайное положение
В Египте на три месяца введено чрезвычайное положение
10.04.2017

Указ подписал президент Египта Абдель Фаттах ас-Сиси.

Подозреваемый в терроризме в Осло оказался 17-летним россиянином
Подозреваемый в терроризме в Осло оказался 17-летним россиянином
10.04.2017

Норвежские полицейские задержали 17-летнего россиянина по делу о подозрительном предмете, оставленном в центре Осло.

Видео