BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Эдвард Лукас: Пераасэнсаванне палітыкі да Расіі: парадокс параноі

21.02.2013 Эдвард Лукас, CEPA | Пераклад з англійскай мовы Яўгеніі Кіслай, ЕўраБеларусь
Эдвард Лукас: Пераасэнсаванне палітыкі да Расіі: парадокс параноі
Аналитика и исследования
Стратэгічная культура Расіі - глыбока паранаідальная і, верагодна, такой і застанецца. Яна рэгулярна пагражае іншым краінам ды намагаецца іх знішчыць і пастаянна чыніць перашкоды заходняй дыпламатыі.

Адэкватнай рэакцыяй на такую палітыку з’яўляецца не ўлагоджванне, а стрыманне Расіі і змякчэнне наступстваў яе дзеянняў.

Па вызначэнні Фрыца Эрмата, галоўнага аналітыка ЦРУ да 1998 года, стратэгічная культура - “гэта комплекс шырока падзяляльных, найбольш уплывовых і доўгатрывалых адносін, успрыманняў, мадэляў паводзін і ўяленняў пра нацыянальную бяспеку ў самым шырокім сэнсе, унутраную і знешнюю, якія фармуюць паводзіны нормы паводзін і палітыку". У перыяд пасля распаду Савецкага Саюза было модным лічыць, што расійскай стратэгічнай культуры альбо не існуе, альбо яна развіваецца ў напрамку, кардынальна адрозным ад яе савецкага продка. Па сцверджаннях саміх вышэйшых прадстаўнікоў Расіі і згодна многім староннім поглядам, краіна з’яўлялася партнёрам, а не супернікам Захаду, шукаючы прыязных постімперскіх адносін з былымі савецкімі рэспублікамі, гатовая прыняць міжнародныя нормы і правіла і ўзяць удзел у шматбаковых прававых працэсах.

Такая пазіцыя Расіі апынулася шырмай. Савецкая паранаідальная стратэгічная культура, якая характарызуецца ў асноўным мілітарысцкімі рысамі і месіянскімі памкненнямі, была адкладзеная, але яе ні вынішчаюць, ні мадэрнізуюць. Яе адраджэнне ў мадыфікаваным выглядзе ў сярэдзіне 1990-х гадоў адзначылася вылучэннем Яўгена Прымакова, першага кіраўніка Службы знешняй разведкі Расіі (насамрэч - Першага галоўнага кіравання (знешняй разведкі) КДБ), якая ў 1996 годзе перайшла ў Міністэрства замежных спраў. Пад яго кіраўніцтвам эпоха супрацоўніцтва з Захадам змянілася часам асцярожнага, стрыманага і ашчаднага падыходу. Крылатым выразам той эпохі быў “шматпалярны свет", сутнасць якога заключалася ў тым, што вялікай пагрозай для Расіі мог стаць “аднапалярны свет” пад кантролем ЗША, і таму Расія імкнулася ўраўнаважыць амерыканскі ўплыў, прымаючы прапановы ад іншых краін і ўступаючы ў альянсы з рознымі блокамі. Як стане бачна ніжэй, стратэгічная культура Расіі - таксама рэвізіянісцкая: Масква пратэстуе супраць існуючага парадку рэчаў, лічыць, што гэты статус-кво ў свеце быў дасягнуты падманам і хіжасцю, не паважае ўстаноўленыя правілы, лічачы іх нелегітымнымі, і імкнецца змяніць іх.

Цяперашняя стратэгічная культура Крамля нашмат менш мілітарысцкая, чым у савецкія часы. Расія з'яўляецца ваеннай звышдзяржавай толькі ў вузкім “ядзерным” сэнсе: то бок, яна выкарыстоўвае свае ваенныя самалёты і караблі для правакацый саюзнікаў і для блефу, але яе ўлада бяссільная на адлегласці. Яна атакуе малыя суседнія краіны, да якіх можа дацягнуцца - да таго часу, пакуль іншая вялікая дзяржава не захоча іх абараніць.

Не даючы НАТА канчаткова пайсці на дно, Расія страціць магчымасці правядзення любой вайны (за магчымым выключэннем паўторнага напада на Грузію; атакаваць Азербайджан Крамлю не дазволіць Турцыя, а Манголія - пад абаронай Кітая).

Стратэгічная культура Расіі грунтуецца на трох сталпах. Гэтыя савецкія карані, хоць маюць больш сучаснае аблічча, не надта відазмяніліся пад кіраўніцтвам Уладзіміра Пуціна, але яго ўлада ўмацавала іх. Яны існавалі да яго і, хутчэй за ўсё, перажывуць яго.

Першы і самы важны столп - падазронасць (на мяжы з паранояй) наконт магчымасцяў і намераў Захаду. Гэты столп мае самы моцны грунт. Задоўга да бальшавіцкіх рэвалюцыяй, стагоддзямі Расія нервова ўспрымала пытанне свайго месца на сусветнай арэне. Джэймс Шэр з аналітычнага лонданскага цэнтра Chatham House піша: “Схільнасць вырашаць геапалітычную нявызначанасць (шматнацыянальная дэмаграфічная сітуацыя і адсутнасць натуральных межаў) стварэннем марыянетачных дзяржаў і пашырэннем абарончых межаў, культываванне цывілізацыйнай ці ідэалагічнай самабытнасці і стварэнне (па меншай меры, з 1815 года) палітычнай і эканамічнай структуры, якая б адставала ад еўрапейскіх канкурэнтаў і станавілася ўсё больш слабой - усё гэта разглядалася неабходным элементам стабільнасці рэжыма”.

Цяперашняе кіраўніцтва Расіі ўжо не робіць тых памылак, якія падарвалі моц Савецкага Саюза. Яно спакойна ставіцца да поп-культуры, дазваляе сваім грамадзянам ледзь не неабмежаваныя паездкі за мяжу, выдаткуе вялізарныя бюджэтныя сродкі на спажывецкую сістэму. Будучы сведкам раз'яднанасці і эканамічнага спаду на Захадзе, яно глядзіць на Еўропу і Амерыку з большай пагардай і меншым страхам, чым савецкае кіраўніцтва 1980-х гадоў.

Хоць Расія цяпер не такая незгінальная і адначасова - не такая ўразлівая, як Савецкі Саюз, яна ўсё ж стала меншай і слабейшай. Яе саюзнікі - Таджыкістан, Арменія і Беларусь - толькі бледныя водгукі Варшаўскай дамовы. Нягледзячы на нядаўні ажыатаж, выкліканы ростам нараджальнасці і падзеннем смяротнасці ў краіне, дэмаграфічная сітуацыя ў Расіі значна горшая, чым была ў Савецкім Саюзе: па праведзеных даследваннях, на працягу наступных 20 гадоў краіна страціць 10 мільёнаў людзей сваёй працоўнай сілы. Масква моцна адстае ад Пекіна па эканамічным росце. Ёй пагражае рэзкі ўздым патэнцыйна нестабільных мусульманскіх дзяржаў на поўдні.

Рэвізіянісцкі падыход Расіі да палітычнай геаграфіі абумоўлены яе гісторыяй. Пуцін сцвярджае, што выбар расійскага народа “ужо не раз пацвярджаўся і на плебісцытах, і крывёй”. З гэтага пункту гледжання, ахвяры мінулага каштуюць для Расіі больш, чым выбар сённяшняга дня.

Расія (яе лідэр У. Пуцін, у прыв.) упэўненая, што Савецкі Саюз, якога кіраўніцтва краіны лічыць сваім папярэднікам, “атрымаў” краіны Усходняй Еўропы ў 1945 годзе ў якасці ўзнагароды за перамогу над Гітлерам (альбо, што яшчэ больш дзіўна, паводле пакта Молатава-Рыбентропа).

У такім свеце, успаміны пра 1990-я для Расіі асабліва балючыя. Гэта было дзесяцігоддзе, калі Захад аслабляў свайго суседа, пашыраючы ваенныя межы альянсу далёка на Усход і тым самым парушаючы свае абяцанні Крамлю, дадзеныя (як упэўнены апошні) на перамовах па аб'яднанні Германіі. На думку амерыканскага палітолага, журналіста Роберта Кагана, “незадаволенасць Расіі - не ў той ці іншай сістэме ўзбраенняў. Яе аснова ляжыць у сітуацыі, якая склалася пасля заканчэння Халоднай вайны ў 1990-х гадах, якой Расія абураная і якую яна хоча перакраіць па-свойму”.

Паранаідальнасць стратэгічнай культуры асабліва канцэнтруецца на замежным умяшальніцтве ў справы былога Савецкага Саюза. "Каляровыя рэвалюцыі" ва Украіне, у Грузіі і Кыргызстане з’яўляліся яскравай пагрозай для крамлёўскіх заканадаўцаў, якія нават уявіць сабе на маглі, што матывам пратэстаў мог быць недавер і абурэнне людзей рэзультатамі фальсіфікацыі выбараў, эканамічнай адсталасцю і карупцыяй краін; яны бачылі толькі рукі “замежных марыянетачнікаў”. Відавочны ўдзел заходніх НДА і ўрадаў у забеспячэнні празрыстых выбараў, правядзенне антыкарупцыйных кампаній і свабоды СМІ не было для іх доказам альтруізма ці ідэалізма, але неабвержным сведчаннем умяшальніцтва звонку.

Крамлёўская трактоўка паняцця “умяшальніцтва” даволі размытая і супярэчлівая. Ці з'яўляюцца паводзіны Захаду для Расіі непажаданымі з-за яго ўмяшальніцтва ў асабістыя справы іншых краін, альбо гэта ўмяшальніцтва ў справы краін, якія належаць да сферы ўплыву Расіі і таму іх суверэнітэт умоўны? Гэтаксама і рускае паняцце "суайчыннік" вельмі шырокае: яно можа азначаць любога, для каго руская мова - родная, хто мае рускае прозвішча, ці хто лічыць сябе рускім. І гэта зручна для Крамля. Для яго “гістарычная (шматнацыянальная) дзяржава”, якая можа быць цяжарам для іншых краін, з’яўляецца падставай для гонару. Расія верыць у “неўмяшальніцтва” - для ўсяго астатняга свету, але ў яе свая ўласная дактрына "адказнасці за абарону суайчыннікаў” і былых тыранаў.

31 жніўня 2008 года, пад канец вайны з Грузіяй, тагачасны прэзідэнт Дзмітрый Мядзведзеў яшчэ раз апісаў падыход Расіі да рэгіёнаў сваёй былой імперыі: "Ёсць рэгіёны, у якіх Расія мае прывілеяваныя інтарэсы. У гэтых рэгіёнах размешчаныя краіны, з якімі нас звязваюць асаблівыя гістарычныя адносіны, як з сябрамі і добрымі суседзямі".

А гэта ўжо значна больш, чым параненае самалюбства ці зацяжная настальгія па ўплыву на ўвесь былы савецкі рэгіён. З крамлёўскага пункту гледжання, наступным крокам у злавесных інтрыгах Захаду з’яўляецца падрыхтоўка каляровай рэвалюцыі (альбо іншага паўстання) у самой Расіі.

Расійскія палітыкі лічаць, што непажаданыя змены ўздоўж знешніх межаў краіны - прамая пагроза яе ўнутранай стабільнасці (альбо дакладней, стабільнасці яе кіравання). Адна грань гэтага пераканання адлюстроўвае крохкасць яе этнічных, геаграфічных і рэлігійных ліній разлома. Крэмль узгадвае перыяд праметэізма міжваеннага перыяда, калі, напрыклад, Польшча імкнулася расшчапіць Савецкі Саюз, падтрымліваючы рухі за незалежнасць нярускіх народаў у складзе СССР. Усё, што можа быць патлумачана як заходняя падтрымка сепаратызма (напрыклад, асцярожныя татарскія, чачэнскія, аварскія і іншыя службы “Радыё Свабода”) адразу ўспрымаецца, як частка адзінага сцэнара па развалу Расіі. Паміж радкамі кнігі “Вялікая шахматная дошка” польска-амерыканскага палітолага Збігнева Бжэзінскага, дзе ён, здаецца, прапануе Расіі сфарміраваць вольную канфедэрацыю трох дзяржаў, лёгка чытаецца той жа змрочны падтэкст.

У сваім звароце да Федэральнага сходу ў красавіку 2007 года, Пуцін публічна казаў пра пагрозы расійскаму суверэнітэту: "Шчыра кажучы, не ўсім па густу стабільнае паступовае развіццё нашай краіны. Ёсць і тыя, хто, крутка выкарыстоўваючы псеўдадэмакратычную рыторыку, хацеў бы вярнуць нас у нядаўняе мінулае: адны - для таго, каб, як і раней, беспакарана развароўваць агульнанацыянальнае багацце, аббіраць людзей і дзяржаву, іншыя - каб пазбавіць нашу краіну эканамічнай і палітычнай незалежнасці". У гэтым ён абвінаваціў замежныя гранты: “Расце і паток грошай з-за мяжы, якія выкарыстоўваюцца для прамога ўмяшальніцтва ў нашыя ўнутраныя справы”. У лістападзе 2007 года ён працягваў: “Ім патрэбная слабая, хворая дзяржава. Ім патрэбнае дэзарганізаванае і дэзарыентаванае грамадства, падзеленае грамадства - каб за яго спіной абрабляць свае справункі… гэта тыя, хто "шакаліць" каля замежных амбасадаў, замежных дыпламатычных прадстаўніцтваў, разлічвае на падтрымку замежных фондаў і ўрадаў, а не на падтрымку свайго ўласнага народу ...”. Варта заўважыць, што выказваючы такую агрэсіўна-абарончую пазіцыю ў той час, Пуцін меў пад сабой нашмат больш устойлівую ўладу, чым цяпер (гл. аналітычнае эссе Норберта Эйтельхубера “Рускі мядзведзь: расійская стратэгічная культура і яе вытокі для Захаду”.

Гэтая парадаксальнасць добра паказаная ў пяці прынцыпах расійскай знешняй палітыкі, акрэсленая тагачасным прэзідэнтам Дзмітрыем Мядзведзевым у інтэрв’ю расійскім тэлеканалам ад 31 жніўня 2008 года: першы і трэці прынцыпы прызнаюць прыярытэт асноватворных палажэнняў міжнароднага права і добрасуседскіх адносін з усімі краінамі, але чацвёрты прынцып стаіць за безумоўны прыярытэт абароны жыцця і годнасці грамадзян Расіі, дзе б яны ні знаходзіліся. Пяты прынцып сцвярджае права расійскіх улад на асаблівую ўвагу да рэгіёнаў, у якіх Расія мае “прывілеяваныя інтарэсы".

Стабільнасць Расіі за мяжой моцна звязаная з падтрыманнем стабільнасці ў краіне: калі Крэмль не можа кантраляваць увесь свет, значыць, свет можа ўмяшацца ў справы Крамля. У гэтым - аснова яго антызаходняй знешняй палітыкі і яго параноі; Маскве не столькі важна захаваць сірыйскі ці іранскі рэжым, колькі папярэдзіць, наколькі гэта магчыма, “інтэрвенцыю” заходняй дэмакратыі там (а значыць, і на далейшы свет). Ужо згаданы Джэймс Шэр піша: “Калі галоўная мэта Злучаных Штатаў - падтрыманне каштоўнасцей ліберальнай дэмакратыі ў свеце, тады мэта Расіі - роўна ў адваротным: стварэнне міжнароднай абстаноўкі, якая б абслугоўвала яе ўласную сістэму кіравання”.

Начны жах крамлёўскіх кіраўнікоў - рашэнні, прынятыя без удзелу Расіі, якія ўплываюць на яе інтарэсы, рэальныя ці абвешчаныя ёю самой. Яна хоча павагі, кансультацыі з ёй, удзелу і ўключанасці ў сусветныя справы. Па словах сэра Радэрыка Лайна, былога амбасадора Вялікабрытаніі ў Маскве, “Расія хоча быць часткай міжнароднага светапарадку. Яна прапаведуе міжнароднае права ў Іраку і ў Косава, адчуваючы пагрозу сваёй уладзе ад Злучаных Штатаў. Галоўная мэта Уладзіміра Пуціна - аднаўляць пазіцыі Расіі ў свеце, быццам забыўшыся на прыніжэнні 1990-х гадоў і перакульваючы гістарычныя факты з ног на галаву. Ён хоча быць жаданым госцем на ўсіх сустрэчах сусветнага ўзроўню, у прыватнасці і ў асаблівасці - у складзе эксклюзіўнай Вялікай Васьмёркі (G8), што, па яго неаднаразовых сцверджаннях, можа быць дасягнута толькі за кошт эканомічнага ўздыму Расіі, а не апоры на яе ваенную моц”.

Аднак мэта захавання пазіцыі Расіі на міжнароднай арэне супярэчыць яе іншай мэце: не дапускаць абмежаванняў сваёй свабоды дзеянняў. Як адзначае сэр Радэрык Лайн, Расія і патрабуе павагі існуючага статус-кво, і сама ж узбураецца абавязкамі, якія накладае гэты статус: “Гэта датычыцца перш за ўсё да сферы высокіх прыярытэтаў у знешняй палітыцы Расіі (на постсавецкай прасторы). Тут мэтай Расіі з'яўляецца захаванне права кантроля (droit de regard) і прадухіленне далейшага паслаблення яе ўплыва - праз актыўную і, дзе трэба, агрэсіўную інтэрвенцыю. Для дасягнення гэтай мэты, Расія гатовая парушыць міжнароднае права, нанесці ўрон сваёй сусветнай рэпутацыі, якую яна адваёўвала з такімі цяжкасцямі, і рызыкне пайсці на канфрантацыю з Захадам.

Аднак было б няправільна казаць, што Расія актыўна шукае супрацьстаяння з Захадам. Яна гатовая рызыкаваць сяброўствам з ім толькі ў якасці апошняга сродку, калі адчувае пагрозу сваім жыццёва важным інтарэсам. Супрацоўніцтва з Захадам мае вырашальнае значэнне для другога сталпа стратэгічнай культуры Расіі - жадання эканамічнай моцы. Расія больш не лічыць, што можа быць цэнтрам незалежнай эканамічнай сістэмы; яна пагарджае, напрыклад, ізаляцыянісцкай палітыкай Паўночнай Карэі. Для мадэрнізацыі эканомікі і задавальнення патрэбаў насельніцтва ёй патрэбная ўстойлівая спажывецкая сістэма, індустрыяльныя тэхналогіі , ноу-хау, інвестыцыі і канкурэнтны рынак. Улічваючы, што Масква хоча стаць часткай сусветнай эканомікі, яна імкнецца зрабіць гэта на максімальна выгадных для сябе ўмовах. Як піша сэр Радэрык Лайн у аналітычным эссе “Прачытанне Расіі, перазагрузка Захада”, “расійскія эліты хочуць, каб краіна стала чымсьці большым, чым просты вытворца сыравіны, паўфабрыкатаў і ўзбраення. Праз мадэрнізацыю, дыверсіфікацыю і рух наверх па ланцужку нарошчвання кошту, Расія хоча ўступіць у шэраг самых развітых эканомік, праз гэта яна шукае больш цеснай інтэграцыі ў сусветную эканоміку, шляхам далучэння да Сусветнай гандлёвай арганізацыі (WTO) і Арганізацыю эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (OECD), заахвочваючы рускіх займацца бізнэсам за мяжой і прызнаючы неабходнасць у замежных інвестыцыях (адначасова імкнучыся кантраляваць іх)”.

Туга па сіле суправаджаецца любоўю да слабасці і паранаідальным страхам падману ці выкарыстання Расіі знешнім светам пры першай жа магчымасці. Гэтак жа, як яна памылкова ўспрымае 1990-я гады як час мухлявання Захаду вакол яе гістарычнай спадчыны, так і тыя гады разглядаюцца як час увядзення ў краіне зневажальных эканамічных рэформ Еўропай, якая драбіла тэрыторыю ўсходняй суседкі і рабавала яе прыродныя рэсурсы.

ВУП Расіі па-ранейшаму моцна залежыць ад здабычы прыродных рэсурсаў. Вялікая дзяржава не здолела прабіцца скрозь сцяну індустрый з дададзеным коштам, пакуль яе моццу застаюцца ўзбраенні і аэракасмічная прамысловасць, а сфера паслуг і ІТ-сектар слабыя, нягледзячы на вялікі чалавечы патэнцыял. Нават нафтавая і газавая прамысловасці сталі ахвярамі дыверсіфікацыі і новых тэхналогій. Праект Штокманаўскага радовішча газу, адкрыты ў жніўні 2012 года, - велізарны ўдар па самаацэнцы рускіх і, у перспектыве, яшчэ большы ўдар па расійскай нафтагазавай прамысловасці. Расія прызвычаілася лічыць, што яна кантралюе газавую сітуацыю ў Еўропе. Рост здабычы сланцавага газу ў Амерыцы і падзенні коштаў на тэхналогіі звадкаванага прыроднага газу цалкам перавярнулі сталпы, на якіх стаяла расійская палітыка. Цяпер трубаправоды павінны канкураваць з танкерамі. Кошты на прыродны газ, як і кошты на нафту, фармуюцца на спотавым рынку, а не шляхам здзелак паміж палітыкамі. Дэфіцыт змяніўся дастаткам. Амерыка стала цалкам самадастатковай у здабычы прыроднага газу і ў хуткім часе, верагодна, зможа нават экспартаваць яго ў Еўропу.

Стасункі Расіі з міжнародным эканамічным асяроддзем могуць падацца бязлітаснымі. Яна не адчувае сябе звязанай ніякімі заканадаўчымі рамкамі, якія хаця б часткова абмяжоўваюць паводзіны іншых краін. Адна з прычын гэтага - яе адчуванне таго, што яе ашукалі ў мінулым. У 1990-х Расія была слабой, яе штурхалі і крыўдзілі мацнейшыя суседзі, якія карысталіся яе даверам і дабрынёй. Цяпер настаў час вярнуць страчанае. Другая прычына - у тым, што расійская дзяржава не верыць у абавязковасць для заходніх краін прытрымлівацца тых заканадаўчых рамак, якія яны публічна адстойваюць; Крэмль лічыць, што ўсе размовы пра права чалавека, барацьбу з карупцыяй, карпаратыўнае кіраванне, барацьбу з адмываннем грошай, палітыку карпаратыўнай цэласнасці і карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці - проста камуфляж для Захаду, які матывуецца толькі грашыма. Той факт, што заходніх палітыкаў (напрыклад, Герхарда Шродэра, былога канцлера Германіі) было так лёгка завербаваць ў якасці кіраўнікоў і спонсараў палітызаваных камерцыйных прадпрыемстваў, толькі пацвярджае гэтую крывадушнасць для Масквы.

У выніку, усходняя сталіца рэагуе "падыходам шырокага спектра”: вырашэннем эканамічных і палітычных знешніх пытанняў праз публічны і асабісты дыпламатычны ціск, шпіянажам, камерцыйнымі здзелкамі, інфармацыйнымі войнамі і выкарыстаннем грошай у палітыцы. Добры прыклад такой палітыкі - здзелка рускіх на пабудову ядзернай электрастанцыі коштам $ 15 мільярдаў у Тэмеліне ў Чэхіі. Самі чэхі кажуць, што Расія спрытна аказвае ціск з усіх бакоў: яе агенты ўплыву падстройваюць правіла тэндэру пад сябе, шпіёны выведваюць сапраўдныя намеры іншых краін і ўдзельнікаў тэндэра. Маюцца пакуль неправераныя падазрэнні, хаця яны горача адмаўляюцца, што ў распараджэнні Расіі ёсць шмат іншых сродкаў. Так, ідзе палітычны ціск у двухбаковых адносінах: чэшскія службы разведкі BIS заявілі ў штогадовай справаздачы, што прыватныя расійскія інтарэсы ўплываюць на дзеянні дзяржаўных кампаній, абвяшчаючы дзяржаўныя тэндэры, вынікі якіх вырашаныя "задоўга да афіцыйнага абвяшчэння кантракта”. Гэта, безумоўна, на руку расійскім арганізацыям альбо "наднацыянальным суб'ектам", якія спрабуюць “прыдбаць сабе ўвесь ланцужок паставак - ад здабычы і транспарта да канчатковага спажывання” [1].

Якую выгаду “Расатам”, расійская карпарацыя па атамнай энергіі, можа на самай справе атрымаць ад чэшскай здзелкі, цалкам другасная справа. Галоўнае - аднавіць дамінантную ролю Расіі ў жыццёва важных сферах эканомікі Чэхіі (і ўсёй Цэнтральнай Еўропы), з усімі магчымымі варыянтамі гандлю сваім уплывам.

Заходнія кампаніі таксама гандлююцца, за важныя для іх праекты, і часта агрэсіўна. Але ў канчатковым выніку, першараднае значэнне маюць інтарэсы акцыянераў і падаткаплацельшчыкаў. Для Расіі ж першараднае значэнне маюць эканамічныя інтарэсы дзяржавы (raison d’etat).

У адносінах з заходнімі фінансавымі рынкамі, Расія ўсведамляе сваю эканамічную важнасць як кліента; яна паспяхова падстроіла пад сябе правілы большасці буйных заходніх прыватных і дзяржаўных фінансавых устаноў, запалохала сусветную шматнацыянальную бухгалтарскую фірму PwC, каб па палітычных матывах вывесці аўдыт адной з магутнейшых расійскіх кампаній ЮКАС, яна пераканала буйныя заходнія банкі адмовіцца ад іх патрабаванняў накладання арышту на маёмасць прадпрыемства. Масква вымусіла заходнія (у прыв., лонданскія) фондавыя біржы паслабіць іх лістынгавыя патрабаванні, Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця - купіць акцыі ў расійскіх кампаніях, якія маюць патрэбу ў рэспектабельнасці, але не заслугоўваюць яе. Няшмат хто на Захадзе ведае пра гэтыя зневажальныя саступкі Еўропы, але яны добра вядомыя ў Расіі.

Паляпшаючы свае эканамічныя пазіцыі за мяжой, Масква тым самым хоча стаць адным з сусветных актораў, якія самі вызначаюць правілы правілы гульні. Сяброўства з Сусветнай гандлёвай арганізацыяй (WTO) і членства ў Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (OECD) - яшчэ адзін крок у гэтым кірунку. Расія не хоча сварыцца з міжнароднай сістэмай адмывання грошаў альбо карпаратыўных стандартаў кіравання, па-першае, таму што яна не падзяляе заканадаўчай базы, згодна якой яны працуюць, і, па-другое, таму што яна, зноў-такі, сумняецца ў шчырасці яе прымянення.

Асаблівай увагі заслугоўваюць правілы энергетычнага рынка Еўрапейскага Саюза, дзе “Газпром” шмат згубіў за апошняе дзесяцігоддзе, страціўшы свой рынак акцый і набыўшы замест гэтага заслужаную рэпутацыю ненадзейнага пастаўшчыка газа па дарагіх коштах. Тым не менш, як адзначае Джэймс Шэр, “з дапамогай “сеткавай дыпламатыі” і шпіёнскіх метадаў вядзення бізнесу, “Газпром” намагаецца распаўсюдзіць і на Еўропу сваю “сістэму ўзаемадамоўленасцей", якая звязвае расійскія дзяржаву і бізнес. Ён стварыў зменлівую і на дзіва заблытаную сістэму бізнес-структур і кампаній-пасярэднікаў, якая - праз ананімных уладальнікаў, акцыянераў, актывы і карпаратыўную гісторыю - стала яшчэ адным цяжкім грузам нацыянальных заканадаўчых сістэм і агульнага заканадаўства ЕС [2]. Нарэшце, яго след праглядаецца ў агрэсіўным выкарыстанні лабісцкіх структур і судовых цяжбаў з мэтай прыдушэння магчымых дыскусій і крытыкі”.

На мікра- і сярэднім узроўні, пасобніцтва ЕС прымае форму прыватнай і інстытуцыйнай карупцыі. На вышэйшых узроўнях, яно заключаецца ў канфрантацыі некалькіх нацыянальных энергетычных кампаній і ліберальных канкурэнтаздольных мадэляў, убудаваных у палітыку ЕС. На самым сістэмным узроўні, пасобніцтва ЕўраСаюза заключаецца ў тым, што рэгулятыўныя паўнамоцтвы Еўрапейскай камісіі дэ-факта падзяляюцца з нацыянальнымі заканадаўчымі і праваахоўнымі сістэмамі, што ў шматлікіх новых дзяржавах-членах не стасуецца адно з адным”.

У эканоміцы і ў міжнародных адносінах, дактрына “Падзяляй і кіруй" з'яўляецца расійскай тактыкай і мэтай. Яна датычыць як стасункаў з альянсамі, так і з асобнымі краінамі. Так, амерыканскія энергетычныя кампаніі (напр., Exxon) Крэмль заманьвае ільготным доступам да расійскіх запасаў вуглевадародаў, у надзеі на стварэнне свайго лобі ў Вашынгтоне. Ён купляе сучасную зброю (французскія верталётаносьбіты Mistral), у надзеі на тое, што Францыя, імкнучыся захаваць працоўныя месцы ў сваёй слабой суднабудаўнічай прамысловасці, будзе менш рашуча абараняць саюзнікаў у краінах Балтыйскага мора, дзе Масква плануе выкарыстоўваць Mistral. Крэмль прапануе танны газ такім краінам, як Балгарыя і Сербія, з мэтай прасоўвання праекта газаправода "Паўднёвы паток" (South Stream) - дарагой і фінансаванай з вялікімі цяжкасцямі альтэрнатывы трубаправоду ЕС “Набука”. Маскоўскія кіраўнікі пачалі сябраваць з Нарвегіяй, з якой калісьці мелі даволі халодныя адносіны, - з мэтай атрымаць сваю долю ва ўладанні Арктыкай.

Паасобку, крамлёўскія сродкі абароны не маюць вялікай сілы. Але ўзятыя разам, яны ўяўляюць сабой пастку. Ва ўмовах крызісу, усе акцёры на Захадзе аказваюцца абмежаваныя рознымі абавязкамі перад Расіяй ці баяцца страціць абяцаныя ёй кантракты і энергапастаўкі. Расія ведае: яна занадта слабая, каб змагацца адзін супраць аднаго з Захадам, - рашучай Амерыкай ці Аб’яднанай Еўропай. Таму яе бліжэйшай мэтай з’яўляецца стварэнне рознагалоссяў паміж партнёрамі, што б змяніла баланс сіл. Як адзначае сп.Шэр, сіла Расіі не ў стратэгіі, а ў "аператыўным мастацтве - уменні спалучаць “зброю” (установы і рэсурсы) і метады, з мэтай дасягнення прамежкавых мэт стратэгічнага значэння. Калі справа датычыць ракетных установак, нетрадыцыйных відаў газу, Арабскай вясны ці “каляровых рэвалюцый”, ад Масквы варта чакаць хуткай і неадэкватнай, жорсткай і вынаходлівай рэакцыі. Яна будзе працягваць сеяць разлад, дзе магчыма, умацоўваць свае лініі стратэгічнай абароны і, незалежна ад поспеху ці правалу гэтых гамбітаў, рабіць усё, што ў яе моцы, для шчыльнай кансалідацыі ўсіх краін былога Савецкага саюза” [3]. Падагульняючы, што гэта ёсць тактычныя задачы і мэты Расіі, якія яна мае шанцы на поспех?

Адной з перашкод для краіны з'яўляецца важная асаблівасць яе стратэгічнай культуры: вера ў місійную ролю Расіі. Расійскія палітычныя лідэры больш не могуць спасылацца на савецкі стыль кіравання, разумеючы, што гэта быў палітычны і эканамічны тупік. Але яны вераць у духоўную місію сваёй краіны - не ў апошнюю чаргу, як спадкаемцы Візантыйскай імперыі і Старажытнага Рыма, што вельмі добра ўпісваецца ў канцэпцыю адмаўлення ўсяго замежнага (напр., палітычнай канкурэнцыі) і ўспрыняцця Масквы як "трэцяга Рыма", акружанага ворагамі, выстаяць перад якімі трэба любым коштам.

Сапраўды, ахутаная таямніцай гісторыя Візантыі нядаўна набыла дзіўную папулярнасць у ФСБ і ў блізкіх да яго палітычных колах. У студзені 2008 года расійскае дзяржаўнае тэлебачанне транслявала адметны дакументальны фільм "Пагібель імперыі. Візантыйскі ўрок”, у якім яскрава праводзіцца рэжымная дактрына 1990-х гг., калі віну за крах Візантыйскай імперыі ўскладвалі на інтрыгі мясцовых “алігархаў” і на заходніх крыжакоў. Яшчэ адзін, такі ж незвычайны элемент расійскай стратэгічнай культуры - "неаеўразійства”, за якое асабліва актыўна выступае палітолаг Аляксандр Дугін [4]. Джэймс Шэр адзначае: “Нягледзячы на тое, што з адносін Расіі і Еўропы знік ідэалагічны кампанент, яго замяніў цівілізацыйны”.

Нярускіх (і некаторых расейцаў) гэты напаў-ідэалагічны кампанент не асабліва прываблівае, ні ў тэорыі, ні на практыцы. Балгарскі аналітык Іван Красцеў у 2004 годзе пісаў: “Удалая сумесь анты-тэрарыстычнай і антыкарупцыйнай рыторыкі, умераны антыамерыканізм і састарэлая мадэль кіравання дазваляюць Уладзіміру Пуціну фармаваць "цярпімы" аўтарытарны рэжым у Расіі; рэжым, які мае добры патэнцыял быць дакладна паўтораным” [5].

Але зараз усё змянілася. Расійскі эканамічны цуд аказаўся рэзультатам высокіх коштаў на нафту, яе антытэрарыстычныя завярэнні сталіся маной пасля гвалтаў на Паўночным Каўказе, а ў антыкарупцыйную схему ўжо ніхто не верыць. Цынічны абмен пасадамі паміж Пуціным і Мядзведзевым знішчыла ўсялякую прывабнасць пуцінскай палітычнай мадэлі. Цяпер антыамерыканская рыторыка страціла сваю папулярнасць у параўнанні з 10 гадамі таму, бо вельмі цяжка цяпер лічыць Злучаныя Штаты фанабэрыстым гегемонам. Між тым Расія не здабыла ніводнага значнага геапалітычнага дывідэнда ні ад амерыканскага панавання ў Азіі, ні ад найцяжэйшага за ўсю яго гісторыю крызіса ЕС.

У бліжэйшыя гады сітуацыя можа здавацца спакойнай. За апошнія тры гады Расія наладзіла сувязі з Кіпрам і Грэцыяй, расійскія дыпламаты выйшлі на кантакты з грэцкім апазіцыйным рухам Syriza з прапановай: у выпадку перамогі партыі, грэцкая дзяржава атрымае фінансавую падтрымку ў абмен на вяртанне на іх тэрыторыю расійскай марской базы. Гэта будзе сур'ёзным парушэннем абавязкаў Грэцыі перад НАТА і толькі замацуе яе двухсэнсоўны статус у рамках альянса, асабліва ў адносінах з Расіяй. Грузія, Латвія, Літва і Малдова - кожная з іх, па розных прычынах, выглядае хістка на міжнароднай арэне. І лёгка сабе ўявіць, як Расія выйграе ад спрытна выпрацаванай камбінацыі, пры спрыяльным выніку выбараў у краінах і пры эканамічным крызісе.

Мэты Крамля і яго кіруючых колаў таксама пад вялікім сумневам. Так, прыватныя камерцыйныя інтарэсы пераследуюць уласныя планы, перасякаючыся ці нават супярэчачы інтарэсам дзяржавы. Расійскія кампаніі, якія жадаюць прыцягнуць заходніх інвестараў, атрымаць доступ да заходніх рынкаў альбо да фінансавай сістэмы Захаду, будуць паводзіць сябе зусім па-іншаму (па меншай меры, у бліжэйшы час) - у адрозненне ад тых, хто проста спрабуе прасоўваць расійскія інтарэсы. Але любая недатыкальнасць мае свае межы, як паказвае прыклад “ЮКАСа”. Напярэдадні краху, гэтая кампанія - калісьці найбуйнейшая ў Расіі - прыняла "празаходнюю” палітычную схему. Таму зараз, калі кампанія альбо прыватная асоба не хоча цалкам пазбавіцца сваіх рускіх каранёў (як зрабілі вядомыя ссыльныя алігархі і, відаць, зробіць лонданскі медыя-магнат Аляксандр Лебедзеў), яны застаюцца цалкам звязаныя абавязкамі перад Расіяй.

Супастаўленне суадносін сіл унутры расійскіх эліт - справа складаная. Карта сіл палітолага Сэмюэля Грына, які пражывае ў Маскве, добра адлюстроўвае цэнтры сіл і складаныя ўзаемаадносіны паміж імі (“сеткавы аўтарытарызм”). У расійскай палітыкі ёсць дзве характэрныя рысы. Першая - уладаранне замкнёнай канкурэнтнай эліты пад старшынствам намінальна абранага і ні за што не адказнага прэзідэнта, які карыстаецца шырокай фармальнай і нефармальнай уладай. Другая - дамінацыя ў эканоміцы пагоні за рэнтай, якая вызначаецца як “дзейнасць, пры якой людзі шукаюць прыбытку ад санкцыянаваных дзяржавай манапольных праў" [6].

Даўгавечнасць такой сістэмы - пытанне спрэчнае. Яна мае некалькі спрэчных рысаў. Так, падгрупы не звязаныя вельмі шчыльна. Усе гульцы ў сістэме залежаць ад выжывання самой сістэмы, і для гэтага гатовыя пагаджацца на розныя (у т.л.ніжэйшыя) пасады, замест таго, каб паспрабаваць абвергнуць яе. Асобныя рэдкія спробы ломкі сістэмы не занадта шкодзяць ёй.

З іншага боку, сістэма з'яўляецца неэфектыўнай. Уладзімір Іназемцаў, рускі эканаміст, сцвярджае: "Самая важная мэта эліт - захаванне той сістэмы, якая дазваляе некампетэнтным людзям трымаць пад кантролем багацці краіны" [7]. Выдаткі дзяржавы не забяспечваюць жаданых вынікаў, кошты растуць хутчэй, чым заробкі, узровень інвестыцый і бізнэсу крытычна нізкі. Да таго часу, пакуль сістэма не дасягне мяжы трываласці, будзе існаваць вялізная, але пасіўная колькасць выбаршчыкаў, якія чакаюць рэформ, але не гатовыя рызыкаваць сваім дабрабытам для самастойнага ажыццяўлення хуткіх змен. Толькі калі людзі ўбачаць, што сістэма асуджаная, яны пачнуць дзейнічаць.

Гэты час яшчэ не прыйшоў. Сістэма расійскага “сеткавага аўтарытарызму" (можна інакш назваць яго феадальным альбо пірацкім) дагэтуль працуе. Калі яна абрынецца, то толькі таму, што колькасць сіл супраць яе стане занадта вялікай, альбо таму, што інструменты ўлады, якія яна выкарыстоўвае, перастануць адпавядаць часу і сітуацыі, але зусім не з-за ўнутраных рознагалоссяў. Дзеля справядлівасці і як доказ устойлівасці сістэмы, варта адзначыць: усе спробы з-за мяжы гуляць у гульню "Падзяляй і кіруй" у Расіі аказваліся на дзіва няўдалымі. Памежныя з Еўрапейскім Саюзам расійскія вобласці, якія могуць больш за ўсіх выйграць ад добрых стасункаў з Еўропай, не аказваюць ніякага прыкметнага ціску на знешнюю палітыку краіны (Калінінград, напрыклад). З часоў “ЮКАСа”, "празаходняе" бізнэс-лобі не аказвала істотнага ціску на маскоўскую палітыку, за выключэннем незаўважнага ціска на Расію па далучэнні да WTO (зараз ужо завершанага). Ніводны знешні гулец ні разу не здолеў натравіць “Газпром”, напрыклад, на ваенна-прамысловы комплекс Расіі, альбо яе транспартны сектар - на абарончы.

Найбольш відавочнымі патэнцыйнымі ахвярамі расійскай паранаідальнай стратэгічнай культуры з’яўляюцца яе суседзі. На абодвух канцах спектру рызыкі знаходзяцца Беларусь і Польшча: першая - ужо фактычна ў расійскім лагеры, з мізэрнай магчымасцю для Захада змяніць сітуацыю, другая - важны амерыканскі саюзнік, цяжкавагавік ЕС, які адначасова здольны абараніць сябе і заслугоўвае, у выпадку неаходнасці, падтрымкі саюзнікаў. Паміж імі знаходзяцца краіны Паўночнай Еўропы, Цэнтральная Азія, Каўказ, краіны Балтыі, Балканы і Цэнтральная Еўропа, а таксама Малдова і Украіна.

Было б няправільна апісваць гэтыя краіны як ворагаў Расіі: Крэмль не хоча нападаць на іх (за выключэннем, магчыма, Грузіі і краін Балтыі, у якіх за апошнія гады сфармаваліся моцныя ваенныя базы). Гэта, аднак, не выключае жадання Масквы абмежаваць іх суверэнны выбар, добрай ілюстрацыяй да чаго з’яўляецца чэрвеньскі візіт генерала М.Макарава ў Фінляндыю: падчас прамовы ў Фінскай ваеннай акадэміі, ён паслаў надзвычай рэзкае і прамое папярэджанне прымаючаму боку: спыніць абарончыя ваенныя вучэнні на ўсходзе сваёй краіны, спыніць любое больш цеснае супрацоўніцтва з НАТА і пашырыць супрацоўніцтва з Расіяй. У адказ Крэмль атрымаў, аднак, цвёрдую адмову і пашырэнне, а не спыненне кантактаў з НАТА.

Праўда, гэта не прынесла Фінляндыі ніякіх выразаў падтрымкі ад іншых краін, хаця дзяржаўны сакратар ЗША Хілары Клінтан неўзабаве пасля гэтага наведала Хельсінкі, што выклікала здагадкі наконт яе хаця б прыватных слоў падтрымкі краіне. У хуткасці, Фінляндыя натыкнулася на вялікія цяжкасці ў спробе купіць у Амерыкі 70 ракет класа “зямля-зямля” (у чым тады абвінавацілі канцылярскую памылку падчас сувязі паміж Пентагонам і Кангрэсам). А 23 жніўня расійскі ваенны самалёт парушыў паветраную прастору Фінляндыі (што стала чарговым такім інцыдэнтам, які ў гэты раз пратачыўся ў СМІ).

Такі ціск, у пэўным сэнсе, традыцыйны: Фінляндыя - член ЕС, мае моцную ваенную базу і ўключаная ў моцнае абарончае супрацоўніцтва з Паўночнымі і Балтыйскімі суседзямі. Тым не менш, справа тут ідзе, як і ў выпадку з парушэннямі паветранай прасторы, пра выпрабаванне. Як адрэагуе Фінляндыя? Што скажуць яе саюзнікі і суседзі? Якую кару, калі яна ўвогуле будзе, Расія атрымае за такое відавочнае запалохванне свайго нашмат меншага суседа? Хоць сусветныя СМІ амаль не звярнулі ўвагі на гэты эпізод, замежныя палітыкі будуць старанна вывучаць яго наступствы. І будзе сур’ёзнай памылкай адрэагаваць на гэтую сітуацыю "тэрапеўтычным" падыходам, заснаваным на веры ў тое, што, калі Расія стане шчаслівей, яна будзе паводзіць сябе лепш.

Распаўсюджанай памылкай, нават сярод прафесійных аналітыкаў па Расіі, з’яўляюцца намаганні па ўлагоджванні Расіі - замест яе стрымлівання. З гэтага пункту гледжання, пашырэнне НАТА было жудасным пралікам, які ператварыў Расію з сябра ў праціўніка. Зараз задача складаецца ў сканчэнні палітыкі пашырэння заходняга ўплыву за спіной у Расіі, гэтым самым супакаенні і запэўніванні Крамля, што Захад не ўмяшваецца ў яго ўнутраныя справы. Сэр Радэрык Лайн лічыць, што “пашырэнне [НАТА - EuroBelarus] прынесла альянсу зусім няшмат пераваг, і вельмі сумнеўна, ці сапраўды сяброўства з ім узмацняе бяспеку дзяржаў у рэгіёне. Ён не выратаваў іх ні ад эканамічнага ціску, ці нават ад кібератак”.

Такая пастаноўка пытання дасылае абсалютна няправільны сігнал. Расійскую параною можна супакоіць толькі дамінаваннем над ёй суседніх краін, а ўлічваючы, што гэта амаль немагчыма з-за іх супраціўлення, гэта рэцэпт нестабільнасці - у лепшым выпадку і вайны - у горшым. Лепшым падыходам зараз было б казаць, што да таго часу, пакуль Расія будзе весці сябе, як параноік, адказ Захаду будзе рашучым і цвёрдым.

Але такі цяжар Амерыка не можа несці адна. Для пачатку, амерыканскія службы абароны, бяспекі і яе знешнепалітычная сістэма не прызначаныя для барацьбы з такім праціўнікам, як Расія, якая выкарыстоўвае сумесь традыцыйных і інавацыйных сродкаў для дасягнення сваіх рэвізіянісцкіх знешнепалітычных мэт - ад ячэек "спячых" агентаў (“кратоў”) да гучных дыпламатычных дэмаршаў і дэманстрацый ваеннага ўзбраення. Нерэалістычна чакаць ад Амерыкі рэакцыі кожны раз, калі Расія будзе задзірацца да сваіх суседзяў ці гуляць у Еўропе ў гульню “Падзяляй і кіруй”. Значна прасцей не звяртаць увагі на Расію, якая, па вялікім рахунку, слабы гулец і можа не прымацца ў разлік. Яна - проста непрыемнасць, але ніяк не пагроза.

Аднак, ад няўвагі Крэмль толькі квітнее. Калі ён сустракае сур’ёзны пратэст, ён адступае, абараняючыся патокамі рытарычных клішэ; калі ён не адчувае супраціўлення, ён лічыць новую мэту дасягнутай. Яго паводзіны і заявы, якія ўсяго пяць гадоў таму лічыліся абуральнымі, зараз праходзяць незаўважанымі ў свеце.

Важным крокам з’яўляецца ўмацаванне саюзаў краін, якім Расія пагражае ў бліжэйшай перспектыве, - напрыклад, умацаванне супрацоўніцтва Паўночных і Балтыйскіх краін [8]. Надакучанне еўрапейскім краінам наконт большых абарончых выдаткаў будзе вельмі карысным; тым больш, перакананне ў мудрым выдаткаванні гэтага бюджэта. Але паколькі асноўная пагроза з боку Расіі - не ваенная, то будзе не вельмі карысным рэагаваць на яе нарошчваннем ваенных баз краін, якім яна пагражае. Такі ход можа мець сімвалічнае значэнне, але ён адновіць цэласнасць прававых, палітычных, інфармацыйных і фінансавых інстытутаў, якія могуць быць разбураныя - ці ўжо разбураюцца - пад ціскам грошовых і іншых сродкаў Крамля.

Самае галоўнае, што трэба зрабіць для стрымлівання Расіі, гэта весці супраць яе інфармацыйную вайну: падкрэсліваць недахопы расійскай сістэмы, асабліва яе карупцыю і неэфектыўнасць , а таксама яе ўмяшальніцтва ў асабістыя справы суседніх краін і іх запалохванне, а таксама спробы паўплываць на палітычныя і эканамічныя сістэмы краін Еўропы і Злучаных Штатаў. Гэта і павінна стаць прыярытэтам нацыянальнай бяспекі. Такія намаганні былі часткай сур'ёзных высілкаў Захада падчас самаабароны еўрапейскіх дзяржаў у перыяд Халоднай вайны, але ўжо выйшлі з ужывання.

Універсітэты, аналітычныя цэнтры, СМІ, грамадскае вяшчанне, праваабарончыя арганізацыі - усе могуць адыграць сваю роль у гэтай справе. Найважнейшы тэзіс, які трэба зразумець пра Расію, гэта: той факт, што расійская эканоміка намінальна з'яўляецца капіталістычнай і Крэмль праводзіць выбары, якія выглядаюць як выбары з удзелам многіх кандыдатаў, зусім не азначае, што сістэма працуе добра.

Аднак, гэта і не азначае, што, калі Расія слабая ў агульнапрынятай тэрміналогіі, яна не можа ўяўляць сур’ёзнай пагрозы інтарэсам Захада. Уяўляе.

Аб аўтары

Эдвард Лукас, пазаштатны супрацоўнік Цэнтра аналізу еўрапейскай палітыкі (CEPA), міжнародны рэдактар выдання “Эканаміст” (The Economist), публіцыст і журналіст. З сярэдзіны 1980-х гг. вывучае і піша пра рэгіён Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Аўтар дзвюх кніг, прысвечаных аналізу эканамічнага і палітычнага жыцця Расіі пачатку 2000-х гадоў.

__________________________________________________

1. Маргарэт Кульпачова, "Карупцыя пагражае эканамічным інтарэсам дзяржавы”, англамоўная чэшская газета Prague Post.

2. Гл. таксама: Раман Купчынскі, “Еўрапейская сетка Газпрома”, амерыканскае паліталагічнае выданне Jamestown Foundation.

3. Гл. таксама: Рыка Драгнева і Катарына Волчук, “Расія, Мытны саюз і ЕС: супрацоўніцтва, застой альбо суперніцтва?”, запіска аналітычнага цэнтра ChathamHouse; У. Пуцін, “Новы інтэграцыйны праект для Еўразіі - будучыня, якая нараджаецца сёння”, газета “Известия”.

4. Марлен Ларуэль, “Неаеўразіяніст Аляксандр Дугін на тэму расійска-грузінскага канфлікта”, Цэнтральнаазіяцкі і Каўказскі інстытут CACI.

5. Іван Красцеў, “Змена навязлівых ідэй: тры нарысы па антыкарупцыйнай палітыцы”, Цэнтральнаеўрапейскі ўніверсітэт, Цэнтр ліберальных стратэгій.

6. Сэмюэль Грын, “Наколькі Расія сапраўды можа змяніцца? Устойлівасць сеткавага аўтарытарызму”, аналітычная нататка даследчага цэнтра PONARSEurasia.

7. Расійскі палітолаг, эканаміст Уладзіслаў Іназемцаў, “Патлумачаны неафеадалізм”, журнал The American Interest.

8. Эдвард Лукас, “Бяспека Паўночных і Балтыйскіх краін у 21 стагоддзі: рэгіянальная і глабальная важнасць”, эссе для аналітычнага выдання AtlanticCouncil.

Гэты артыкул упершыню быў апублікаваны Цэнтрам аналізу еўрапейскай палітыкі (CEPA) 28 студзеня 2013 года.

Новый закон по ситуации на Донбассе: реинтеграция или фиксация статус-кво?
В Украине
Новый закон по ситуации на Донбассе: реинтеграция или фиксация статус-кво?
30.08.2017

В законопроекте о реинтеграции оккупированного Донбасса впервые на законодательном уровне собираются ввести понятие России в качестве страны-агрессора.

Алена Купчына — адзіная жанчына, якая прэтэндуе на пасаду генсека АБСЕ
Алена Купчына — адзіная жанчына, якая прэтэндуе на пасаду генсека АБСЕ
11.07.2017 Уладзімір Глод, Радыё "Свабода"

Пакуль у Мінску праходзіла летняя сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ, у Вене рыхтуюцца назваць імя новага Генеральнага сакратара АБСЕ — Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

В немецкой армии выросло число правых радикалов
В немецкой армии выросло число правых радикалов
10.04.2017

Немецкая военная разведка MAD расследует 275 возможных случаев правого экстремизма в рядах вооруженных сил, сообщают немецкие СМИ.

В Египте на три месяца введено чрезвычайное положение
В Египте на три месяца введено чрезвычайное положение
10.04.2017

Указ подписал президент Египта Абдель Фаттах ас-Сиси.

Подозреваемый в терроризме в Осло оказался 17-летним россиянином
Подозреваемый в терроризме в Осло оказался 17-летним россиянином
10.04.2017

Норвежские полицейские задержали 17-летнего россиянина по делу о подозрительном предмете, оставленном в центре Осло.

Видео