BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Еўрапейскі Саюз губляе сваіх усходніх партнёраў?

16.12.2012 Гіём ван дэр Лю, Пітэр ван Элсувехе, EurActiv.com | Рэзюмэ Яўгеніі Камаровай, ЕўраБеларусь
Еўрапейскі Саюз губляе сваіх усходніх партнёраў?
Аналитика и исследования
Парламенцкія выбары ва Украіне, якія прайшлі 28 кастрычніка, здаецца, паказваюць, што ЕС губляе кантроль над сваім самым важным партнёрам у рэгіёне.

Таксама і нядаўнія выбары ў парламенты Беларусі і Грузіі не прадказваюць шмат добрага для адносін ЕС з яго ўсходнімі суседзямі. Усё гэта, у спалучэнні з усё больш агрэсіўнай інтэграцыйнай палітыкай Расіі да ўсяго рэгіёну, ставіць пад сумнеў будучыню праграмы ЕС "Усходняе партнёрства".

Па выніках парламенцкіх выбараў ва Украіне, "Партыя рэгіёнаў" Віктара Януковіча перамагла з колькасцю ў 35% галасоў, а аб'яднаная апазыцыя на чале з былым прэм'ер-міністрам Юліяй Цімашэнка, якая зараз заключана за краты, атрымала 25% галасоў. Далей ідуць Камуністычная партыя і партыя былога чэмпіёна па боксе Віталя Клічко "УДАР". Абодва набралі прыкладна па 13% галасоў. Гэта азначае, што, атрымаўшы праз гэта большасць у парламенце, "Партыя рэгіёнаў" замацуе кіраўніцтва Януковіча і пракладзе яму прамы шлях да перавыбрання на прэзідэнцкую пасаду ў 2015 годзе.

Самым вялікім ударам для адносін паміж Украінай і Еўрапейскім Саюзам сталі не самі вынікі выбараў, але шмат парушэнняў і доказы фальсіфікацыі, зацверджаныя міжнароднымі назіральнікамі за выбарамі: сумесная папярэдняя справаздача місіі БДІПЧ АБСЕ сведчыць, што выбары характарызаваліся "адсутнасцю аднолькавых умоў для ўсіх, што было выклікана, перш за ўсё, злоўжываннем адміністрацыйным рэсурсам, адсутнасцю празрыстасці кампаніі і фінансавання партый, збалансаванага асвятлення ў СМІ ўдзелу ў выбарах усіх партый" і фактам таго, што выбары ўяўляюць сабой "крок назад у параўнанні з нядаўнімі нацыянальнымі выбарамі".

Вярхоўны прадстаўнік ЕС Кэтрын Эштан і еўракамісар па пытаннях пашырэння і еўрапейскай палітыкі добрасуседства Штэфан Фюле былі больш дыпламатычнымі ў сваёй сумеснай заяве, сказаўшы пра "змешаную карціну" і заявіўшы, што "канчатковая ацэнка будзе таксама залежаць ад сітуацыі ў краіне пасля выбараў". Яны ўстрымаліся ад звязвання выбарчага махлярства і працэсу перамоў па Пагадненні аб асацыяцыі паміж Украінай і ЕС, нягледзячы на тое, што справядлівыя і дэмакратычныя выбары былі пастаўленыя ЕС як абавязковая ўмова для падпісання і ратыфікацыі дамовы. Аднак, хутчэй за ўсё, гэтыя выбары адсунуць падпісанне Пагаднення аб асацыяцыі з ЕС яшчэ далей у часе.

Гэта пагаршэнне адносін паміж ЕС і Украінай сведчыць, што да асноўнай мэты Усходняга партнёрства - палітычнай асацыяцыі і эканамічнай інтэграцыі з усходнімі суседзямі праз заключэнне двухбаковых пагадненняў аб асацыяцыі, уключаючы амбіцыйнае Пагадненне аб паглыбленай і ўсёабдымнай зоне свабоднага гандлю (DCFTA), - яшчэ вельмі далёка.

Еўрапейскі Саюз не толькі губляе зараз свае пазіцыі ва Украіне, якай з’яўляецца найбольш важным геапалітычным і эканамічным партнёрам у рэгіёне, але і апынуўся цяпер у няпростых стасунках з некалькімі іншымі ўсходнімі суседзямі.

Так, у Грузіі партыя праеўрапейскі накіраванага прэзідэнта Міхала Саакашвілі 1 кастрычніка прайграла на парламенцкіх выбарах апазыцыйнай кааліцыі на чале з мільярдэрам Бідзінай Іванішвілі, які быў ў хуткасці зацверджаны ў якасці новага прэм'ер-міністра. Апаненты Іванішвілі, які зарабіў свае мільярды ў Расіі, баяцца, аднак, што прэм’ер верне краіну у сферу ўплыву Масквы.

Як будзе далей развівацца сітуацыя, прагназаваць цяжка, але ў любым выпадку, першы год кіравання ўрада Іванішвілі будзе мець для яго вырашальнае значэнне. І Іванішвілі, і яго палітычнаму апаненту прэзідэнту краіны Міхалу Саакашвілі прыйдзецца працаваць разам да кастрычніка 2013 года, калі прэзідэнцкі тэрмін Саакашвілі міне і, згодна канстытуцыйнай рэформе, многія паўнамоцтвы прэзідэнта пяройдуць да прэм'ер-міністра.

У Беларусі сітуацыя застаецца драматычнай. Парламенцкія выбары ад 23 верасня разглядаюцца міжнароднымі назіральнікамі як фарс, падчас якога палітычныя апаненты прэзідэнта Лукашэнкі былі заключаны за краты, а дзве асноўныя апазіцыйныя партыі спрабавалі байкатаваць выбары, заклікаючы электарат замест гэтага пайсці "на рыбалку". Высновы Савета ЕС па Беларусі ад 15 кастрычніка паказваюць: Еўропа не ў стане сфармуляваць дакладную і паслядоўную палітыку ў адносінах да свайго неспакойнага суседа, Савет можа толькі бясконца "пацвярджаць сваю прыхільнасць да палітыкі крытычнага ўзаемадзеяння, у тым ліку, праз дыялог і ўдзел ў палітыцы Усходняга партнёрства".

У дадатак да гэтых ўнутрыпалітычных падзей у краінах Усходняга партнёрства, адносінам паміж ЕС і яго суседзямі ўсё часцей прашкаджаюць рэгіянальныя інтэграцыйныя ініцыятывы Расіі. Найбольш паспяховыя з расійскіх праектаў - стварэнне Еўразійскай эканамічнай супольнасці (ЕўрАзЭС) і Мытны саюз паміж Расіяй, Беларуссю і Казахстанам. Так, адным з галоўных прыярытэтаў Уладзіміра Пуціна з’яўляецца выкарыстанне Мытнага саюза ў якасці платформы для далейшай рэгіянальнай інтэграцыі на постсавецкай прасторы, што павінна прывесці да стварэння паўнавартаснага эканамічнага саюза з агульнымі правіламі і інстытутамі.
Праваліцца ці вытрымае гэтая стратэгія залежыць ад удзела ў ёй Украіны. З 2010 году, калі Януковіч стаў прэзідэнтам, Расія спрабуе заманіць паўднёвую суседку ў Мытны саюз, спакушаючы яе таннымі коштамі на газ і іншымі гандлёвымі перавагамі. Аднак такі крок можа аказацца несумяшчальным з палітыкай збліжэння Украіны і ЕС.

На дадзеным этапе складваецца ўражанне, што некаторыя члены ЕС і члены Еўрапейскага парламента пакрыху губляюць цярпенне з паводзін Украіны, паколькі лічаць: пад рэжымам Януковіча развіццё краіны ідзе ў зваротным напрамку, і гэта разбурае ўсе вялікія чаканні, ускладзеныя на Кіеў пасля "Аранжавай рэвалюцыі" 2004 года.

Еўрапейскі Саюз цяпер перажывае складанае балансаванне паміж уласнымі інтарэсамі і прасоўваннем сваіх каштоўнасцей дэмакратыі і вяршэнства закона. Тым не менш, падпісанне Пагаднення аб асацыяцыі з Украінай, здаецца, выглядае для ЕС адзіным выйсцем, калі ён не хоча разбурыць усе масты з усходнім партнёрам.

Аб аўтарах

Гіём ван дэр Лю, суіскальнік доктарскай ступені Еўрапейскага інстытута даследаванняў адносін Украіна-ЕС Генцкага ўніверсітэта (Бельгія).

Пітэр ван Элсувехе, прафесар права Генцкага ўніверсітэта (Бельгія).

EurActiv.com

Новый закон по ситуации на Донбассе: реинтеграция или фиксация статус-кво?
В Украине
Новый закон по ситуации на Донбассе: реинтеграция или фиксация статус-кво?
30.08.2017

В законопроекте о реинтеграции оккупированного Донбасса впервые на законодательном уровне собираются ввести понятие России в качестве страны-агрессора.

Алена Купчына — адзіная жанчына, якая прэтэндуе на пасаду генсека АБСЕ
Алена Купчына — адзіная жанчына, якая прэтэндуе на пасаду генсека АБСЕ
11.07.2017 Уладзімір Глод, Радыё "Свабода"

Пакуль у Мінску праходзіла летняя сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ, у Вене рыхтуюцца назваць імя новага Генеральнага сакратара АБСЕ — Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

В немецкой армии выросло число правых радикалов
В немецкой армии выросло число правых радикалов
10.04.2017

Немецкая военная разведка MAD расследует 275 возможных случаев правого экстремизма в рядах вооруженных сил, сообщают немецкие СМИ.

В Египте на три месяца введено чрезвычайное положение
В Египте на три месяца введено чрезвычайное положение
10.04.2017

Указ подписал президент Египта Абдель Фаттах ас-Сиси.

Подозреваемый в терроризме в Осло оказался 17-летним россиянином
Подозреваемый в терроризме в Осло оказался 17-летним россиянином
10.04.2017

Норвежские полицейские задержали 17-летнего россиянина по делу о подозрительном предмете, оставленном в центре Осло.

Видео