BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

ЕС чакае ад Украіны "рашучых дзеянняў"

14.12.2012 EurActiv.com | Рэзюмэ Яўгеніі Камаровай, ЕўраБеларусь
ЕС чакае ад Украіны "рашучых дзеянняў"
Аналитика и исследования
10 снежня міністры Еўрапейскага Саюза прынялі шматстаронкавы дакумент датычна адносін ЕС і Украіны.

Міністры пакінулі адкрытыя варыянты правядзення двухбаковай сустрэчы на вышэйшым узроўні і падпісання Пагаднення аб асацыяцыі ў 2013 годзе - пры ўмове, што яны ўбачаць ад краіны "рашучыя дзеянні" ў шэрагу сфер, у тым ліку, "прагрэс у вырашэнні праблемы выбарчага правасуддзя".

Міністры ЕС заявілі, што будучыня адносін паміж Украінай і ЕС будзе залежаць ад прагрэсу ў трох асноўных галінах: 1) адпаведнасць міжнародным стандартам парламенцкіх выбараў 2012 года і дзеянням, наступным пасля іх; 2) прагрэс Украіны ў вырашэнні праблемы з "выбарчым правасуддзем" і прадухіленне яго паўтарэння; 3) ажыццяўленне рэформ, вызначаных у сумесна ўзгодненым парадку дня працэсу асацыяцыі Украіны з ЕС.

Што тычыцца парламенцкіх выбараў, якія адбыліся 28 кастрычніка, міністры адзначылі сваю "заклапочанасць" тым фактам, што вынікі маніторынгу выбараў прадставілі змешаную карціну з шэрагам недахопаў. Гэта азначае пагаршэнне сітуацыі ў некалькіх абласцях, у параўнанні з раней дасягнутымі стандартамі.

Такое бачанне выбараў відавочна кантрастуе з прачытаннем сітуацыі ўкраінскімі ўладамі. Канстанцін Елісееў, украінскі амбасадар у Бруселі, у мінулым месяцы заявіў, што яго краіна "прайшла тэст" на парламенцкія выбары ад 28 кастрычніка. Ён прызнаў, што не ўсё было ідэальна, але настойвае, каб выбары разглядаліся Еўрасаюзам як справядлівыя, паколькі вынікі, у асноўным, супадаюць з апытаннямі грамадскай думкі, і што доказам свабоднага выбару людзей з’яўляецца тое, што ў парламент трапілі дзве новыя палітычныя сілы.

Тым не менш, ЕС пакуль не дае канчатковай ацэнкі выбараў. Міністры падкрэслілі, што яны чакаюць канчатковую справаздачу ад АБСЕ і будуць назіраць за праходжаннем Кіевам усіх цяжкасцей па пераадоленні гэтых недахопаў.

"Выбарчае правасуддзе"

Што тычыцца пытання з "выбарчым правасуддзем” (дыпламатычны тэрмін, які датычыць лёсаў былых прэм'ер-міністра Юліі Цімашэнкі і міністра ўнутраных спраў Юрыя Луцэнкі, якія зараз адбываюць турэмныя тэрміны), міністры заявілі, што яны чакаюць "неадкладнага" вырашэння ўкраінскімі ўладамі выпадкаў палітычна матываваных прысудаў і прыняцця "далейшых мераў па рэфармаванні судовай сістэмы, з мэтай прадухілення паўторэння падобных выпадкаў".

Адносна рэформ у рамках сумесна ўзгодненага парадку дня працэсу асацыяцыі Украіны з ЕС міністры падкрэслілі, што неабходным з’яўляецца не толькі прыняцце рэформ і новых законаў, але і іх эфектыўная рэалізацыя. Міністры ЕС таксама выказалі шкадаванне наконт "пагаршэння бізнес-клімату" ва Украіне, адзначыўшы важнасць "інклюзіўных рэформ праз канструктыўнае ўзаемадзеяння паміж урадам, парламенцкай апазіцыяй і грамадзянскай супольнасцю".

На аснове "адчувальнага прагрэсу" ў трох згаданых галінах міністры пацвердзілі сваю прыхільнасць да падпісання 906-старонкавага Пагаднення аб асацыяцыі (тэкст якога нядаўна пратачыўся ў СМІ), у тым ліку, Пагаднення аб паглыбленай і ўсёабдымнай зоне свабоднага гандлю (DCFTA).

Міністры таксама паказалі, што адкрыты ўсе магчымасці для правядзення Саміта Украіна-ЕС яшчэ да Віленскага саміта Усходняга партнёрства, які мае адбыцца ў лістападзе 2013 года падчас старшынства Літвы ў ЕС. Апошні саміт Украіна-ЕС прайшоў у снежні 2011 года, а ўжо ў 2012 годзе мерапрыемства не адбылося, чым было адзнача рэзкае пагаршэнне адносін паміж партнёрамі.

Міністры заклікалі Украіну ўстрымацца ад увядзення мераў, якія супярэчаць DCFTA - такіх, як пратэкцыянісцкія пошліны на ўтылізацыю аўтамабіляў, што патэнцыйна супярэчаць абавязкам краіны перад Сусветнай гандлёвай аргвнізацыяй.

Міністры таксама пацвердзілі сваю прыхільнасць да "агульных мэтаў" бязвізавага рэжыму, рэалізаваных належным чынам, "пры ўмове, што будуць выкананы ўмовы для добра кіраванай і бяспечнай мабільнасці, выкладзеныя ў Плане дзеянняў па лібералізацыі візавага рэжыму".

EurActiv.com

Новый закон по ситуации на Донбассе: реинтеграция или фиксация статус-кво?
В Украине
Новый закон по ситуации на Донбассе: реинтеграция или фиксация статус-кво?
30.08.2017

В законопроекте о реинтеграции оккупированного Донбасса впервые на законодательном уровне собираются ввести понятие России в качестве страны-агрессора.

Алена Купчына — адзіная жанчына, якая прэтэндуе на пасаду генсека АБСЕ
Алена Купчына — адзіная жанчына, якая прэтэндуе на пасаду генсека АБСЕ
11.07.2017 Уладзімір Глод, Радыё "Свабода"

Пакуль у Мінску праходзіла летняя сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ, у Вене рыхтуюцца назваць імя новага Генеральнага сакратара АБСЕ — Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

В немецкой армии выросло число правых радикалов
В немецкой армии выросло число правых радикалов
10.04.2017

Немецкая военная разведка MAD расследует 275 возможных случаев правого экстремизма в рядах вооруженных сил, сообщают немецкие СМИ.

В Египте на три месяца введено чрезвычайное положение
В Египте на три месяца введено чрезвычайное положение
10.04.2017

Указ подписал президент Египта Абдель Фаттах ас-Сиси.

Подозреваемый в терроризме в Осло оказался 17-летним россиянином
Подозреваемый в терроризме в Осло оказался 17-летним россиянином
10.04.2017

Норвежские полицейские задержали 17-летнего россиянина по делу о подозрительном предмете, оставленном в центре Осло.

Видео