BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Рафал Садоўскі: Візавая лібералізацыя ЕС: поспех Малдовы, павольнае развіццё Украіны

06.12.2012 Рафал Садоўскі, OSW | Рэзюмэ Яўгеніі Камаровай, ЕўраБеларусь
Рафал Садоўскі: Візавая лібералізацыя ЕС: поспех Малдовы, павольнае развіццё Украіны
Аналитика и исследования
Савет Еўрапейскага Саюза 19 лістапада прызнаў, што першая фаза Плана дзеянняў па лібералізацыі візавага рэжыму з Малдовай была завершана, і вырашыў, што краіна можа перайсці да другой фазы.

План дзеянняў складаецца з дзвюх фаз: падрыхтоўка (падрыхтоўка рэформ і заканадаўчых змен) і рэалізацыя запланаваных рэформ. Поўнае выкананне Плана павінна прывесці да адмены шэнгенскіх віз для грамадзян Малдовы. Дагэтуль ЕС прапанаваў План дзеянняў па лібералізацыі візавага рэжыму Малдове (у студзені 2011 года) і Украіне (у лістападзе 2010 года). Акрамя таго, 20 лістапада ўкраінскі парламент прыняў два закона: пра біяметрычныя пашпарты і пра абарону асабістых дадзеных. Іх адсутнасць з’яўлялась перашкодай для завяршэння першай фазы Плана з Украінай.

Каментарыі

  • Пераход Малдовы да другой фазы выканання Плана дзеянняў - адчувальнае дасягненне ў сферы лібералізацыі візавага рэжыму краіны з ЕС, бо гэта дэманструе больш актыўны ўдзел Кішынёва ў працэсе яе збліжэння з Аб’яднанай Еўропай (у параўнанні з Украінай, якая ўсяго толькі год таму прызнавалася лідэрам інтэграцыйных працэсаў з ЕС ва Усходняй Еўропе). Рашэнне Савета ЕС па Малдове было таксама накіравана на стымуляванне еўрапейскай інтэграцыі і падтрымку праеўрапейскіх палітычных сіл у гэтай краіне. Аднак, доўгае папярэдняе вырашэнне у ЕС аслабіла працэс прыняцця гэтага рашэння: Савету спатрэбілася для гэтага пяць месяцаў пасля публікацыі Еўракамісіяй справаздачы ад 22 чэрвеня, якая канстатавала, што Рэспубліка Малдова выканала ўсе патрабаванні да першай фазы Плана дзеянняў.
  • Выкананне другой фазы Плана дзеянняў па візавай лібералізацыі (фазы рэалізацыі) будзе значна больш складанай задачай для Малдовы. Поспех гэтага дзеяння цяпер будзе залежаць ад прагрэсу ў ажыццяўленні краінай канкрэтных рэформ. Праблемы, аднак, могуць заключацца ў абмежаваным адміністрацыйным патэнцыяле дзяржавы, у супраціўленні зменам розных унутраных груп інтарэсаў, а таксама ва ўсё яшчэ горшай эканамічнай сітуацыі ў краіне. Найбольш сур’ёзны выклік для Кішынёва - гэта рэфармаванне судовай сістэмы і барацьба з карупцыяй. Адмена віз ЕС у краіну будзе залежаць ад таго, як хутка Малдова рэалізуе План дзеянняў, а таксама ад палітычнага рашэння краін-сябраў ЕС. Гэты працэс можа заняць, па меншай меры, два ці тры гады.
  • Для ўкраінскага ўрада адмена візавага рэжыму - прыярытэт у адносінах з Аб’яднанай Еўропай, асабліва ў кантэксце яе палітычных адносін з Бруселем, якія пагаршаюцца, і адмовы ЕС ад падпісання Пагаднення аб асацыяцыі з Кіевам. У адрозненне ад Пагаднення аб асацыяцыі, ЕС не выкарыстоўвае магчымасць прыпынення працэсу візавайлібералізацыі для аказанння ціску на ўсходняга суседа, нягледзячы на нядаўні падрыў Кіевамдэмакратычных стандартаў. Прычына ў тым, што праграма Плана дзеянняў па лібералізацыі візавага рэжыму з'яўляецца інструментам, прызначаным для грамадства. У такім выпадку, украінскае кіраўніцтва зможа дасягнуць прыкметнага поспеху за меншы час і з меншымі выдаткамі, у адрозненні ад рэалізацыі Пагаднення аб асацыяцыі, якое плануецца ўжо цягам многіх гадоў. Тым не менш, галасаванне ўкраінскага парламента (пасродкам дзвюх выбітных мер) не азначае, што першы этап Плана дзеянняў па лібералізацыі візавага рэжыму быў завершаны. Прабелы ў заканадаўчай базе, якія тычацца барацьбы з дыскрымінацыяй і адсутнасцю эфектыўнага антыкарупцыйнага інстытута, дагэтуль існуюць. Калі б гэтыя пытанні трэба было вырашыць хутка, то завяршэнне першай фазы і пераход да другой было б магчымым. Хай сабе і, самае ранняе, да сярэдзіны 2013 года. Аднак закон аб біяметрычных пашпартах ва Украіне даволі спрэчны, ён падвяргаўся крытыцы з боку няўрадавых арганізацый, якія заявілі, што дакумент выходзіць далёка за рамкі патрабаванняў Еўрапейскага Саюза. Гэтыя арганізацыі асцерагаюцца, што іх урад зможа сабраць занадта шмат інфармацыі аб сваіх грамадзянах - без належнага нагляду.

Паводле Ośrodek Studiów Wschodnich

Новый закон по ситуации на Донбассе: реинтеграция или фиксация статус-кво?
В Украине
Новый закон по ситуации на Донбассе: реинтеграция или фиксация статус-кво?
30.08.2017

В законопроекте о реинтеграции оккупированного Донбасса впервые на законодательном уровне собираются ввести понятие России в качестве страны-агрессора.

Алена Купчына — адзіная жанчына, якая прэтэндуе на пасаду генсека АБСЕ
Алена Купчына — адзіная жанчына, якая прэтэндуе на пасаду генсека АБСЕ
11.07.2017 Уладзімір Глод, Радыё "Свабода"

Пакуль у Мінску праходзіла летняя сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ, у Вене рыхтуюцца назваць імя новага Генеральнага сакратара АБСЕ — Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

В немецкой армии выросло число правых радикалов
В немецкой армии выросло число правых радикалов
10.04.2017

Немецкая военная разведка MAD расследует 275 возможных случаев правого экстремизма в рядах вооруженных сил, сообщают немецкие СМИ.

В Египте на три месяца введено чрезвычайное положение
В Египте на три месяца введено чрезвычайное положение
10.04.2017

Указ подписал президент Египта Абдель Фаттах ас-Сиси.

Подозреваемый в терроризме в Осло оказался 17-летним россиянином
Подозреваемый в терроризме в Осло оказался 17-летним россиянином
10.04.2017

Норвежские полицейские задержали 17-летнего россиянина по делу о подозрительном предмете, оставленном в центре Осло.

Видео