BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Украінскі прэм’ер-міністр пакідае сваю пасаду. Наступствы няпэўныя

05.12.2012 EurActiv.com сумесна з Reuters | Рэзюмэ Яўгеніі Камаровай, ЕўраБеларусь
Украінскі прэм’ер-міністр пакідае сваю пасаду. Наступствы няпэўныя
Аналитика и исследования
Украінскі прэзідэнт Віктар Януковіч 3 снежня прыняў адстаўку ўрада прэм’ер-міністра Міколы Азарава.

Аднак кіраўнік краіны не падаў знаку, ці верне ён свайго даўняга саюзніка на былую пасаду напярэдадні жорсткіх перамоў датычна крэдыта Міжнароднага валютнага фонда.

Гэты жэст быў прадказальным пасля таго, як некалькіх сябраў урада, уключаючы Азарава, 28 кастрычніка былі абраныя ў парламент, што змусіла іх адмовіцца ад сваіх міністэрскіх пасад. Януковіч наказаў ураду Азарава заставацца ў часовай працаздольнасці. Гэта вынікае з указа, апублікаванага на прэзідэнцкім сайце, змест якога не выключае магчымасць для міністраў быць зноў прызначанымі на тыя ж пасады праз нейкі час.

Украінскі палітолаг Тарас Беразавец пракаментаваў: “Януковіч не будзе рызыкаваць і ўскладняць рэчы зараз, калі сусветная эканоміка знаходзіцца ў крызісе”. Аднак тэмпы эканамічнага росту краіны ўпалі ў гэтым годзе, паколькі попыт на асноўны экспарт з Украіны - сталь - скараціўся, а балючыя рэформы ў будучым непазбежныя.

64-гадовы Мікола Азараў - надзейны, разважлівы чалавек, які цягам двух з паловай гадоў намагаўся адрадзіць абцяжараную даўгамі ўкраінскую эканоміку, якая ўсё яшчэ спрабуе акрыяць ад рэцэсіі. Няўмольны Азараў быў таксама на чале жорсткіх і дагэтуль няўдалых перамоў з Расіяй - галоўнага пастаўшчыка энергіі ва Украіну. Экс-прэм’ер спрабаваў збіць кошт на пастаўкі прыроднага газу, які, па словах урада, вышэй за рынкавы і выціскае амаль усе сокі з эканомікі краіны.

Украінскія палітолагі кажуць, што прызначэнне прэм’ер-міністрам кагосьці іншага (напрыклад, кіраўніка Цэнтральнага банка Сяргея Арбузава, з якім Януковіч асабіста блізкі) можа стаць неразумнай і непапулярнай мерай.

Выконваючы абавязкі прэм'ер-міністра, Азараў будзе павінен весці перамовы па падпісанні новага пагаднення крэдытавання з місіяй МВФ, якая прыбудзе ў Кіеў 7 снежня. Відавочна, што толькі 12 снежня, калі збярэцца новы парламент, стане ясна, захавае прэм’ер сваю пасаду ці не.

Партыя рэгіёнаў, якую ўзначальваюць прэзідэнт і Азараў, адзначае: яны блізкія да забеспячэння сабе большасці ў палаце. Таму выбар Януковіча, хутчэй за ўсё, павінен быць зацверджаны сходам.

Кіеў кажа, што спадзяецца выкарыстаць новы крэдыт МВФ на пагашэнне доўга фонду ў памеры 6,4 млрд. долараў, які належыць выплаціць у наступным годзе. Фонд, у сваю чаргу, настойвае, каб Украіна падняла кошты на газ і ацяпленне для насельніцтва да такога ўзроўню, на якім будзе магчыма скараціць дэфіцыт бюджэту.

Паводле EurActiv.com

Новый закон по ситуации на Донбассе: реинтеграция или фиксация статус-кво?
В Украине
Новый закон по ситуации на Донбассе: реинтеграция или фиксация статус-кво?
30.08.2017

В законопроекте о реинтеграции оккупированного Донбасса впервые на законодательном уровне собираются ввести понятие России в качестве страны-агрессора.

Алена Купчына — адзіная жанчына, якая прэтэндуе на пасаду генсека АБСЕ
Алена Купчына — адзіная жанчына, якая прэтэндуе на пасаду генсека АБСЕ
11.07.2017 Уладзімір Глод, Радыё "Свабода"

Пакуль у Мінску праходзіла летняя сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ, у Вене рыхтуюцца назваць імя новага Генеральнага сакратара АБСЕ — Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

В немецкой армии выросло число правых радикалов
В немецкой армии выросло число правых радикалов
10.04.2017

Немецкая военная разведка MAD расследует 275 возможных случаев правого экстремизма в рядах вооруженных сил, сообщают немецкие СМИ.

В Египте на три месяца введено чрезвычайное положение
В Египте на три месяца введено чрезвычайное положение
10.04.2017

Указ подписал президент Египта Абдель Фаттах ас-Сиси.

Подозреваемый в терроризме в Осло оказался 17-летним россиянином
Подозреваемый в терроризме в Осло оказался 17-летним россиянином
10.04.2017

Норвежские полицейские задержали 17-летнего россиянина по делу о подозрительном предмете, оставленном в центре Осло.

Видео