BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Эндру Рэтман: Краіны ЕС падзяліліся на два лагеры ў дачыненні да Украіны

27.11.2012 Эндру Рэтман, EUobserver.com | Рэзюмэ Яўгеніі Камаровай, ЕўраБеларусь
Эндру Рэтман: Краіны ЕС падзяліліся на два лагеры ў дачыненні да Украіны
Аналитика и исследования
Некалькі краін ЕС імкнуцца падпісаць пагадненне з Украінай, нягледзячы на жорсткае парушэнне краінай дэмакратычных стандартаў.

Чэхія, Літва, Польшча і Славакія хочуць падпісаць дамову па гандлёвай і палітычнай асацыяцыі на саміце краін Усходняга партнёрства, які пройдзе ў Вільнюсе восенню пад еўрапейскім старшынствам Літвы.

"Мы бачым дакумент не ў якасці падарунка ўкраінскаму ўраду, але хутчэй як свайго роду адкрыццё новых перспектыў для ўкраінскіх грамадзян, а таксама ўвядзенне еўрапейскага парадку дня для ўкраінскага кіраўніцтва", - сказаў высокапастаўлены дыпламат адной з чатырох краін.

Кантакт з Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў (EEAS) зазначыў: "Адным з аптымістычных сцэнарыяў было бы падпісанне Пагаднення аб асацыяцыі ў Вільнюсе не толькі з Украінай, але і з Малдовай, Грузіяй і Арменіяй".

Усходняе партнёрства - гэта палітычны праект ЕС, задуманы Польшчай і Швецыяй у 2008 годзе і накіраваны на наладжванне адносін з постсавецкімі суседзямі Еўрасаюза.

Але з таго часу абодва аўтары праекта разышліся па розных палюсах у дачыненні далейшых дзеянняў у адносінах да прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча.

Так, Швецыя, Фінляндыя, Данія і Нідэрланды лічаць, што працэс падпісання Пагаднення аб асацыяцыі павінен быць замарожаны, пасля таго як кіраўнік краіны заключыў за краты сваіх палітычных апанентаў, а парламенцкія выбары былі праведзеныя са шматлікімі парушэннямі прававых стандартаў.

Скандынаўска-дацкая група краін плануе падчас абмеркавання ў снежні міністрамі замежных спраў ЕС сітуацыі з Украінай выставіць строгія крытэрыі для падпісання пагаднення з апошняй: такія, як свабода экс-прэм'ер-міністру Юліі Цімашэнкі і рэформа судовай сістэмы.

Некаторыя з іх таксама хацелі б адмяніць візіт Віктара Януковіча ў Брусель на саміт Украіны і ЕС, які павінен адбыцца ў лютым ці сакавіку наступнага года.

"Мы расчараваныя тым, што кіраўніцтва Украіны не выканала папярэдне выстаўленыя для іх крытэрыі. Я не думаю, што правядзенне саміта ў гэты час будзе мэтазгодным", - сказаў дыпламат паўночнай краіны.

Са свайго боку, Францыя і Вялікабрытанія займаюць стрыманую пазіцыю, а Германія вагаецца. Адзін дыпламатычны кантакт сказаў, што калі канцлер Ангела Меркель сустракалася 14 лістапада з польскім прэм’ер-міністрам Дональдам Тускам у Берліне, яна выказвала падтрымку вільнюскаму сцэнарыю.

Іншая крыніца паведаміла, што Ангела Меркель, якая давала асабістыя гарантыі сям'і Юліі Цімашэнкі, што вызваліць экс-прэм’ера з турмы, праяўляе нашмат менш ахвоты да падпісання дамовы па гандлёвай і палітычнай асацыяцыі, чым яе міністр замежных спраў Гвіда Вестэрвеле.

Між тым, кангрэс вядучых украінскіх бізнэсоўцаў у Лондане на мінулым тыдні выказваў запакоенасць наконт таго, што ЕС можа накласці забарону на паездкі некаторых членаў наменклатуры Януковіча, згодна патрабаванням лагера Цімашэнкі.

Але еўрапейскія дыпламаты сказалі, што пра санкцыі не можа быць і гаворкі.

"Нядаўна я быў у Вашынгтоне і чуў, што ўвесці санкцыі прапануюць некаторыя НДА і кангрэсмены. Але гэта не пазіцыя Дзярждэпартамента. Мы ў Еўропе разумеем, што такі крок прывядзе да сцэнарыя па беларускаму тыпу, чаго мы хочам пазбегнуць любым коштам", - адзначыў еўрапейскі дыпламат, які прытрымліваецца пазіцыі падпісання дамовы з Украінай.

"У ЕС пытання санкцый не стаіць. Украінскі бок зрабіў паведамленне, што ён зацікаўлены ў інтэграцыі з ЕС, па-ранейшаму бачаць ЕС у якасці асноўнага партнёра, і мы не хочам губляць гэтую магчымасць", - сказаў кантакт з паўночнай краіны.

Беларусь таксама ўваходзіць у групу краін Усходняга партнёрства.

Аднак сотні дзяржаўных чыноўнікаў пры Аляксандры Лукашэнку, таксама як і сам аўтакратычны лідэр, знаходзяцца ў чорным спісе ЕС, што павялічвае ўплыў Расіі на Мінск.

Паводле EUobserver.com

Новый закон по ситуации на Донбассе: реинтеграция или фиксация статус-кво?
В Украине
Новый закон по ситуации на Донбассе: реинтеграция или фиксация статус-кво?
30.08.2017

В законопроекте о реинтеграции оккупированного Донбасса впервые на законодательном уровне собираются ввести понятие России в качестве страны-агрессора.

Алена Купчына — адзіная жанчына, якая прэтэндуе на пасаду генсека АБСЕ
Алена Купчына — адзіная жанчына, якая прэтэндуе на пасаду генсека АБСЕ
11.07.2017 Уладзімір Глод, Радыё "Свабода"

Пакуль у Мінску праходзіла летняя сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ, у Вене рыхтуюцца назваць імя новага Генеральнага сакратара АБСЕ — Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

В немецкой армии выросло число правых радикалов
В немецкой армии выросло число правых радикалов
10.04.2017

Немецкая военная разведка MAD расследует 275 возможных случаев правого экстремизма в рядах вооруженных сил, сообщают немецкие СМИ.

В Египте на три месяца введено чрезвычайное положение
В Египте на три месяца введено чрезвычайное положение
10.04.2017

Указ подписал президент Египта Абдель Фаттах ас-Сиси.

Подозреваемый в терроризме в Осло оказался 17-летним россиянином
Подозреваемый в терроризме в Осло оказался 17-летним россиянином
10.04.2017

Норвежские полицейские задержали 17-летнего россиянина по делу о подозрительном предмете, оставленном в центре Осло.

Видео