BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Даследаванне па крытэрыях свабодных і справядлівых выбараў напярэдадні выбараў ва Украіне

24.10.2012 BlogActiv.eu | Рэзюме Яўгеніі Камаровай, "ЕўраБеларусь"
Даследаванне па крытэрыях свабодных і справядлівых выбараў напярэдадні выбараў ва Украіне
Аналитика и исследования
Еўрапейскі цэнтр “За сучасную Украіну” сумесна з Sciences Po (Інстытутам палітычных даследаванняў у Парыжы) нядаўна правёў параўнаўча-прававое даследванне.

У ім адзначаны галоўныя крытэрыі, якімі кіруюцца міжнародныя арганізацыі-назіральнікі за выбарамі.

Даследванне па назіранні за прэзідэнцкімі і парламенцкімі выбарамі было праведзена ў шэрагу краін Заходняй, Цэнтральнай і Усходняй Еўропы: у прыватнасці, у Арменіі, Азербайджане, Балгарыі, Германіі, Польшчы, Расіі, Украіне і Францыі.

Галоўнымі крытэрамі ацэнкі з'яўляюцца:

  • доступ да выбараў;
  • палітычная сітуацыя;
  • інстытуцыянальная сістэма;
  • празрыстасць выбарчага працэсу;
  • становішча СМІ;
  • махлярства на выбарах / парушэнні закона.

Шэраг ключавых паказчыкаў дапамагаюць вызначыць, наколькі свабоднымі і справядлівымі з’ўяляюцца выбары, і ці могуць яны быць цалкам прызнанымі міжнароднай супольнасцю. Гэтыя паказчыкі ўяўляюць сабой своеасаблівы компас, які дапамае кіравацца ў абласцях, дзе неабходныя тэрміновыя альбо доўгатэрміновыя трансфармацыі для паляпшэннія выбарчага працэсу.

Паглыблены аналіз паказвае, што ў той час, як ва Украіне праводзяцца рэформы першаснай важнасці, час ад часу ў краінах, якія развіваюцца, узнікаюць сур'ёзныя праблемы і парушэнні. Што аднак часта не перашкаджае прызнаваць выбары ў іх свабоднымі і справядлівымі.

У Расіі было занатавана мноства сведчанняў умяшальніцтва ў выбарчыя кампаніі і працэс галасавання. Адміністатыўныя і афіцыйныя рэсурсы там выкарыстоўваюцца для перадвыбарчай агітацыі; няма раўнацэннай інфармацыйнай падачы розных палітычных партый у сродках масавай інфармацыі; незарэгістраваным асобам было дазволена галасаваць, а таксама зарэгістраваны выпадкі множнага галасавання і шматлікія запалохванні міжнародных назіральнікаў.

Нават у Польшчы, якая шырока прызнаецца як моцная дэмакратыя, існуюць праблемы выбарчага працэсу. Таемнасць галасавання там нярэдка парушаецца; кошты на рэкламу палітычных кампаній для невялікіх партый часта празмерна высокія, што абмяжоўвае канкурэнцыю; акно рэгістрацыі недастаткова шырокае, а значыць, доступ многіх партый да палітычнага ўдзелу абмежаваны, і незалежныя кандыдаты не маюць права падавацца на парламенцкіх выбары. Акрамя таго, некаторыя законы абмяжоўваюць свабоду СМІ: напрыклад, наяўнасць крымінальнай адказнасці за паклёп і публічную абразу.

Нядаўнія ж выбары ў Арменіі былі прызныя справядлівымі міжнароднай супольнасцю. Аднак у даследаванні прыводзяцца выпадкі гвалту ў дачыненні да актывістаў выбарчых кампаній і маёмасці палітычных партый, разыходжанні ў падліках галасоў, факты ўкіду бюлетэняў і непраўдападобная яўка на выбарчыя ўчасткі, а таксама відавочныя доказы прадузятасці СМІ.

Ва Украіне, улічваючы вельмі пільную ўвагу міжнароднай супольнасці да Кіева напярэдадні выбараў, высокія прадстаўнікі ўсіх палітычных партый імкнуцца забяспечыць высокую якасць выбараў. Аднак у значнай ступені верагодная пагроза таго, што некаторымі назіральнікамі будзе разглядацца толькі частка вынікаў выбараў, а не ўвесь электаральны працэс.

Спампаваць справаздачу (на англійскай мове)

BlogActiv.eu

Новый закон по ситуации на Донбассе: реинтеграция или фиксация статус-кво?
В Украине
Новый закон по ситуации на Донбассе: реинтеграция или фиксация статус-кво?
30.08.2017

В законопроекте о реинтеграции оккупированного Донбасса впервые на законодательном уровне собираются ввести понятие России в качестве страны-агрессора.

Алена Купчына — адзіная жанчына, якая прэтэндуе на пасаду генсека АБСЕ
Алена Купчына — адзіная жанчына, якая прэтэндуе на пасаду генсека АБСЕ
11.07.2017 Уладзімір Глод, Радыё "Свабода"

Пакуль у Мінску праходзіла летняя сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ, у Вене рыхтуюцца назваць імя новага Генеральнага сакратара АБСЕ — Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

В немецкой армии выросло число правых радикалов
В немецкой армии выросло число правых радикалов
10.04.2017

Немецкая военная разведка MAD расследует 275 возможных случаев правого экстремизма в рядах вооруженных сил, сообщают немецкие СМИ.

В Египте на три месяца введено чрезвычайное положение
В Египте на три месяца введено чрезвычайное положение
10.04.2017

Указ подписал президент Египта Абдель Фаттах ас-Сиси.

Подозреваемый в терроризме в Осло оказался 17-летним россиянином
Подозреваемый в терроризме в Осло оказался 17-летним россиянином
10.04.2017

Норвежские полицейские задержали 17-летнего россиянина по делу о подозрительном предмете, оставленном в центре Осло.

Видео