BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Ніку Папеску: Час для Азербайджана раскрыцца для перамен

15.10.2012 Ніку Папеску, EUobserver | Рэзюмэ Яўгеніі Камаровай, "ЕўраБеларусь"
Ніку Папеску: Час для Азербайджана раскрыцца для перамен
Аналитика и исследования
Азербайджан - краіна, якую традыцыйна не чапаюць, бо яна прадстаўляе для розных краін пастаянны інтарэс у розных сферах.

Так, ЕС хоча ад краіны нафты, газу і супрацоўніцтва ў будаўніцтве газавых трубаправодаў у Цэнтральную Азію, для ЗША і Ізраіля Баку з’яўляецца пасярэднікам у кааперацыі з Іранам, для Турцыі гэта краіна - стратэгічны партнёр. Расія кантралюе сувязь краіны з ЗША на ўзроўні не надта моцнай аддаленасці/набліжанасці з мэтай далейшага падаўжэння арэнды Габалінскай РЛС на азербайджанскай тэрыторыі. Між тым, сам Баку рэдка калі просіць чагосьці ад ЕС.

Нафтавыя грошы і ўдалае балансаванне паміж замежнымі інтарэсамі паказваюць Азербайджан даволі саманадзейным рэгіянальным гульцом, што аднак падманліва - з-за няўстойлівасці самой аўтарытарнай сістэмы краіны - па некалькіх прычынах:

  1. Скарачэнне нафтавай вытворчасці, якая, па прагнозах, скараціцца ўдвая ў 2017 годзе і на 2/3 - у 2019-м. Надзея ёсць толькі на частковую кампенсацыю даходаў ад новых газавых запасаў.
  2. Марнатраўныя грашовыя выдаткі і адсутнасць інстытуцыйных правілаў эфектыўнага карыстання нафтавымі здабыткамі (у адрозненне ад, напрыклад, багатых нафтай Расіі ці Казахстана, якія адкладваюць назапашаныя грошы ў рэзервныя фонды для аховы нацыянальных эканомік ад інфляцыйных ціскаў, залішняй ліквіднасці, “галандскай хваробы” (відавочная сувязь паміж ростам выкарыстаннем прыродных рэсурсаў і скарачэннем сектара апрацоўчай прамысловасці) і няўстойлівасцю коштаў на нафту).
  3. Дзяржаўны нафтавы фонд Азербайджана (SOFAZ) пераводзіць палову свайго гадавога даходу ў дзяржаўны бюджэт, частка якога ідзе на будучыню - стварэнне інфраструктуры, аўтамагістралей (сярэдняя сума выдаткаў на будаўніцтва 1 км аўтамагістралі ў краіне - 5,9 млн долараў), стыпендыі для навучання за мяжой, частка - у будаўніцтва праектаў сумніўнай прадуцыйнасці (фантаны, шыкоўныя палацы), а пераважная большасць грошаў марнуецца на бягучыя выдаткі.

З хісткім палітыка-эканамічным статус-кво Азербайджан аднак робіць няшмат для дыверсіфікацыі падарванай манаполіямі і картэлямі эканомікі, розныя сектары якой (ад імпарту бананаў да будаўніцтва дарог) знаходзяцца пад кантролем прыўладных дынастый, а кошты і курс валюты падтрымліваюцца на неканкурэнтна высокім узроўні картэлямі, а таксама па прычыне прытока нафтавых грошаў.

З 1969 па 2003 гады Азербайджан знаходзіўся пад уладай Гейдара Аліева: спачатку - кіраўніка КДБ, потым першага сакратара Кампартыі, пасля - прэзідэнта незалежнай Рэспублікі Азербайджан. Сын Гейдара, Ільхам Аліеў, атрымаў пасаду ў спадчыну 2003 годзе. У адрозненне ад свайго бацькі, які быў у першую чаргу “дзяржаўнага чыноўніка”, цяперашняга прэзідэнта краіны называюць бізнэсмэнам: ён зрабіў карупцыю з інструмента кіравання сэнсам дзяржаўнага існавання.
Іншыя негатыўныя тэндэнцыі ў палітыцы: знішчэнне канстытуцыйных абмежаванняў на колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў, заключэнне за краты блогераў, узмацненне візавых патрабаванняў  і адмова ў візах журналістам з Савета Еўропы ў адказ на “ікорную дыпламатыю” - справаздачу Еўрапейскай ініцыятывы стабільнасці “Як Азербайджан вымусіў Савет Еўропы маўчаць”. У справаздачы апісваюцца памеры хабару, у т.л. азербайджанскай ікры, які выдаецца прадстаўнікам СЕ за сведчанне “адпаведнасці” выбараў дэмакратычным стандартам. Дзіўны пабочны эфект гісторыі: важнейшы стратэгічны партнёр краіны (Турцыя) мае бязвізавы рэжым з усімі краінамі рэгіёну ад Марока да Казахстану, хутка будзе мець нават з Расіяй і Украінай, але толькі не з Азербайджанам.

Азербайджан - краіна з каруптаванай элітай, але яна адрозніваецца ад цэнтральнаазіяцкіх султанатаў-крывавых аўтакратый: з аднаго боку знаходзяцца Дубай, Бахрэйн ці Катар, з другога - Ангола ці Нігерыя. Краіна займае 66-е месца па выдатках на вядзенне бізнесу (Cost of doing business) - наперадзе Харватыі, Румыніі і Турцыі, але пасля Арменіі і Казахстана; 55-е месца ў рэйтынгу глабальнай канкурэнтаздольнасці (Global Competitiveness Index) - перад Славакіяй, Балгарыяй ці Сербіяй, але пасля Амана, Туніса ці Шры-Ланка. Адпаведна, надзея на адносна хуткую мадэрнізацыю эканомікі ёсць.

Галоўная задача краіны - пабудаваць постнафтавую эканоміку, якая будзе абапірацца не на нафтавыя здабыткі, а значыць, ёй трэба раскрыцца насустрач пераменам: аднавіць дарогі, межы і палітычную сістэму, зрабіць прыярытэтам далучэнне да Сусветнай гандлёвай арганізацыі і падрыхтоўку да падпісання Глыбокага і ўсеабдымнага пагаднення аб зоне свабоднага гандлю, а таксама адмяніць візы для грамадзян Турцыі, ЕС і ЗША, па меншай меры.

Аб аўтары

Ніку Папеску, навуковы супрацоўнік Еўрапейскага савета па міжнародных адносінах (ECFR) у Лондане, дзе ён займаецца Усходнім добрасуседствам Еўрапейскага Саюза і Расіяй.

Крыніца

Новый закон по ситуации на Донбассе: реинтеграция или фиксация статус-кво?
В Украине
Новый закон по ситуации на Донбассе: реинтеграция или фиксация статус-кво?
30.08.2017

В законопроекте о реинтеграции оккупированного Донбасса впервые на законодательном уровне собираются ввести понятие России в качестве страны-агрессора.

Алена Купчына — адзіная жанчына, якая прэтэндуе на пасаду генсека АБСЕ
Алена Купчына — адзіная жанчына, якая прэтэндуе на пасаду генсека АБСЕ
11.07.2017 Уладзімір Глод, Радыё "Свабода"

Пакуль у Мінску праходзіла летняя сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ, у Вене рыхтуюцца назваць імя новага Генеральнага сакратара АБСЕ — Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

В немецкой армии выросло число правых радикалов
В немецкой армии выросло число правых радикалов
10.04.2017

Немецкая военная разведка MAD расследует 275 возможных случаев правого экстремизма в рядах вооруженных сил, сообщают немецкие СМИ.

В Египте на три месяца введено чрезвычайное положение
В Египте на три месяца введено чрезвычайное положение
10.04.2017

Указ подписал президент Египта Абдель Фаттах ас-Сиси.

Подозреваемый в терроризме в Осло оказался 17-летним россиянином
Подозреваемый в терроризме в Осло оказался 17-летним россиянином
10.04.2017

Норвежские полицейские задержали 17-летнего россиянина по делу о подозрительном предмете, оставленном в центре Осло.

Видео