BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Грант Кастанян: Еўрапейская служба знешніх дзеянняў і Усходняе партнёрства: хопіць шукаць вінаватага

09.10.2012 Грант Кастанян, Centre for European Policy Studies | Рэзюмэ Яўгеніі Камаровай, "ЕўраБеларусь"
Грант Кастанян: Еўрапейская служба знешніх дзеянняў і Усходняе партнёрства: хопіць шукаць вінаватага
Аналитика и исследования
З часу падпісання Лісабонскай дамовы многага чакалася ад адной з галоўных інстытуцыйных інавацый ЕС - Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў (EEAS), якая ўступіла ў сілу 1 снежня 2010 года.

Ад структуры чакалася - за найменшыя выдаткі: паляпшэнне працэсаў прыняцця рашэнняў, экспертная ацэнка дамоў аб супольнай камерцыйнай дзейнасці, своечасовае рэагаванне на сусветныя падзеі і інш. Службу часта крытыкуюць за невыкананне многіх чаканняў, хаця ў першую чаргу віна за гэта ляжыць на самім ЕС, паколькі размеркаванне абавязкаў паміж рознымі еўрапейскімі інстытуцыямі і складаныя міжструктурныя працэсы прыняцця рашэнняў не даюць структуры магчымасці прымаць рашэнні самастойна. Кіраўнік Службы знешніх дзеянняў, вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі і віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі Кэтрын Эштан часта атаясамліваецца з самой Службай, што не зусім справядліва.

Шырокія паўнамоцтвы Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў у сферы шматбаковага супрацоўніцтва абмяжоўваюцца ўстаноўкай палітычнага парадку дня, а ў астатнім усё амаль цалкам залежыць ад шырокага кола стэйкхолдэраў. У першую чаргу, гэта 33 дзяржавы-партнёры (27 краін Еўрапейскага Саюза, плюс 6 краін Усходняга партнёрства), міжнародныя арганізацыі і Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства.

Мэты EEAS устаноўленыя як двайныя і вызначаюцца двух- і шматбаковымі накірункамі дзейнасці Усходняга партнёрства, апошні з якіх часта выходзіць за межы нарматыўна-прававых рамак і павінен улічваць усіх найважнейшых актараў: сустрэча Саміта кіраўнікоў дзяржаў-удзельнікаў УП (раз на 2 гады) і сустрэчы міністраў замежных спраў краін УП (штогадовыя), у абодвух з якіх бярэ ўдзел вярхоўны прадстаўнік ЕС; сустрэчы высокіх чыноўнікаў па 4-х тэматычных платформах УП пры падтрымцы экспертных панэляў. У супрацоўніцтве з генеральнымі дырэктарамі Еўракамісіі, EEAS - найважнейшы рухавік па падрыхтоўцы “дарожных карт”, якія дзейнічаюць як больш шырокая праграма ў межах Усходняга партнёрства.

У той ці іншай ступені, у тэматычных платформах УП таксама задзейнічаныя:

  • Еўракамісія - саміты і сустрэчы міністраў; яна ўзначальвае сустрэчы 2-х тэматычных платформ, “паўнавартасны ўдзельнік” 1-й платформы - “Дэмакратыя, належнае кіраванне і стабільнасць";
  • Еўрапейскі парламент - саміты, “часовы ўдзельнік” платформ, вядзенне дыскусій у Камітэце ЕП па замежных справах (AFET), выдае рэзалюцыі па пленарных паседжаннях і па новастворанай Парламенцкай асамблеі EURONEST;
  • Камітэт рэгіёнаў - сустрэча ўрадаў асобных краін праз Канферэнцыю рэгіянальных і мясцовых улад Усходняга партнёрства (CORLEAP),
  • Еўрапейскі сацыяльна-эканамічны камітэт (EESC) - дае кансультатыўныя рашэнні па большым уключэнні актораў грамадзянскай супольнасці і грамадскіх партнёраў у дзейнасць УП;
  • Еўрапейскі інвестыцыйны банк (EIB) і Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (EBRD) - задзейнічаныя ў шэрагу флагманскіх ініцыятыў ЕС, “часовыя” удзельнікі 2-й платформы - “Эканамічная інтэграцыя і збліжэнне з заканадаўствам ЕС” і 3-й - “Энергетычная бяспека”). Права прыняцця рашэнняў замацаванае толькі за “паўнавартаснымі” удзельнікамі;
  • АБСЕ - бярэ ўдзел у 1-й тэматычнай платформе,
  • Савет Еўропы - бярэ ўдзел у 1-й платформе і 4-й платформе - “Кантакты паміж людзьмі”;
  • ЮНЕСКА - бярэ ўдзел у 4-й платформе;
  • Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства - удзельнічае ва ўсіх платформах і сустрэчах міністраў, маніторыць і бярэ ўдзел - у якасці “трэцяй асобы” - у працэсах прыняцця рашэнняў ва УП; EEAS кансультуе Форум у пытаннях “дарожных карт” і парадка дня УП.

Праз свае ролі, гэтыя структуры дзейнічаюць як інстытуцыйныя стрымальныя фактары Службы знешніх дзеянняў і яшчэ больш абмяжоўваюць яе паўнамоцтвы.
Такім чынам, Служба знешніх дзеянняў выконвае роль дыпламата, які павінен знаходзіць кампраміс паміж інтарэсамі ўсіх зацікаўленых бакоў, на еўрапейскім, нацыянальных і міжурадавых узроўнях. Пошук кансэнсуса паміж краінамі Усходняга партнёрства ўскладняецца тым, што кожная з іх патрабуе асобнага падыходу і асобных сустрэч і кансультацый, а ўсе бакі часта маюць супрацьлеглыя інтарэсы і прыярытэты. Так, для падрыхтоўкі “дарожных карт” на 2012-2013 гады, EEAS спатрэбілася правесці 4 трохмесячных кансультацыі з рабочай групай Савета ЕС па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі (COEST), асобныя двухбаковыя сустрэчы і паседжанні ў малых групах (у Вішаградскай групе).

Крыніца

Новый закон по ситуации на Донбассе: реинтеграция или фиксация статус-кво?
В Украине
Новый закон по ситуации на Донбассе: реинтеграция или фиксация статус-кво?
30.08.2017

В законопроекте о реинтеграции оккупированного Донбасса впервые на законодательном уровне собираются ввести понятие России в качестве страны-агрессора.

Алена Купчына — адзіная жанчына, якая прэтэндуе на пасаду генсека АБСЕ
Алена Купчына — адзіная жанчына, якая прэтэндуе на пасаду генсека АБСЕ
11.07.2017 Уладзімір Глод, Радыё "Свабода"

Пакуль у Мінску праходзіла летняя сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ, у Вене рыхтуюцца назваць імя новага Генеральнага сакратара АБСЕ — Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

В немецкой армии выросло число правых радикалов
В немецкой армии выросло число правых радикалов
10.04.2017

Немецкая военная разведка MAD расследует 275 возможных случаев правого экстремизма в рядах вооруженных сил, сообщают немецкие СМИ.

В Египте на три месяца введено чрезвычайное положение
В Египте на три месяца введено чрезвычайное положение
10.04.2017

Указ подписал президент Египта Абдель Фаттах ас-Сиси.

Подозреваемый в терроризме в Осло оказался 17-летним россиянином
Подозреваемый в терроризме в Осло оказался 17-летним россиянином
10.04.2017

Норвежские полицейские задержали 17-летнего россиянина по делу о подозрительном предмете, оставленном в центре Осло.

Видео