BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Чаму грамадскі сектар зарабляе меней за IT?

26.04.2018 Ганна Валынец, "Завтра тваёй краіны"
Чаму грамадскі сектар зарабляе меней за IT?
Што б вы ні пачыналі рабіць, гэта хутчэй забаронена, чым дазволена, а бізнес добра вывучыў: зарабляць можна, падтрымліваць грамадска-палітычную сферу — нельга.

Грамадскі сектар можа ствараць 12% працоўных месцаў

ІT-сектар стварае 1,5% ад унутранага валавага прадукту, але грамадскі сектар мог бы не менш ці нават больш. Галоўнае — даць яму развівацца, як сказаў дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў падчас дыскусіі ў межах "Сакавіцкіх сустрэч" у Мінску.

У развітых краінах унёсак грамадскага сектара, па словах эксперта, каля 6%, як у Нідэрландах ці Канадзе. Занятасць, створаная ім без удзелу дзяржавы, вагаецца між 10 і 12%, у той час як у беларускіх НДА занята менш за 1%. Нават тых, хто працаваў у НДА хоць раз — 6,6%.

Што мусіць змяніцца ва ўмовах існавання грамадзянскай супольнасці, каб яна пачала дзейнічаць актыўней? Трэба больш свабод.

"Свабода сходаў, асацыяцый, слова і сумлення, пералічаныя ў нашай жа Канстытуцыі... Сёння ўсе яны абмежаваныя, умовы для дзейнасці крайне недабраспрыяльныя па міжнародных індэксах і па ацэнках актывістаў, — кажа Андрэй Ягораў. — Што б вы ні пачыналі рабіць, гэта хутчэй забаронена, чым дазволена".

Колькі бізнесменаў выціснулі з краіны ў 1990-я?

Яшчэ ў 1990-я гады бізнес актыўна ўдельнічаў у грамадска-палітычным жыцці краіны.

"Але першае, што было зроблена ўсталяваным палітычным рэжымам у Беларусі — ліквідацыя незалежных крыніц фінансавання для грамадзянскай супольнасці і палітыкі, — працягвае аналітык. — Я ўжо не памятаю, колькі бізнесменаў выціснулі з краіны, колькі з іх пазбавілася бізнесу. І бізнес доўгі час ведаў: можна зарабляць грошы, але нельга лезці ў такога кшталту ініцыятывы".

Па словах Андрэя Ягорава, гэта замацавана і на ўзроўні дакументаў: напрыклад, вельмі складанымі з’яўляюцца ўмовы спонсарскай дзейнасці. Праўда, з глабалізацыяй на сцэну выходзяць больш незалежныя міжнародныя карпарацыі, якія ахвотней далучаюцца да дабрачыннасці і прынцыпаў карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці.

"Змены адбываюцца, але аб’ёмы і актыўнасць не параўнальныя з тым, што было ў 1990-я гады. Актыўнасць абмежаваная вельмі вузкімі сферамі культуры і сацыяльнай дапамогі", — мяркуе эксперт.

Новая плынь арганізацый — нефармальныя супольнасці без рэгістрацыі

Многія беларусы проста не ведаюць пра грамадскі сектар, а саміх арганізацый вельмі мала: усяго іх у краіне, па аптымістычнай ацэнцы аналітыка, не больш за 3100. 2856 зарэгістравана, плюс — тыя, што не зарэгістраваныя ўвогуле ці маюць рэгістрацыю за мяжой, а таксама арганізацыі са статусам некамерцыйнай установы.

"Сюды ж трэба дадаць нефармальныя ініцыятывы, — кажа Андрэй Ягораў і ацэньвае іх колькасць прыкладна ў 400. — Гэта з’ява апошніх гадоў. Калі б вы прыехалі ў Смаргонь 7-10 год таму, то патрапілі б на амаль вынішчанае грамадскае поле, дзе ў параўнанні з 1890-мі гадамі заставаліся адзінкавыя людзі. Калі вы сёння прыязджаеце ў такія гарады, то пабачыце, напрыклад, людзей у клубе BMW".

Такія нефармальныя ініцыятывы з’яўляюцца дзякуючы спрашчэнню камунікацыі ў сучасным свеце і ёсць часткай глабальнага трэнду. Яны збіраюцца разам для адпачынку і дапамагаць дзіцячым дамам, але не ведаюць, што дзейнічаюць як незарэгістраваная арганізацыя, парушаючы артыкул 193.1 Крымінальнага кодэксу.

"Яны проста ігнаруюць гэтую рэчаіснасць, у адрозненне ад нас, якія перажылі перарэгістрацыю", — кажа дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі.

Трэнды апошніх гадоў таксама — з’яўленне краўдфандынгу, прыкладамі якога з’яўляюцца часопіс "Імёны" і збор сродкаў на дзіцячы хоспіс.

Беларусы не цэняць лідарства

Характэрнай асаблівасцю грамадскай супольнасці ў Беларусі з’яўляецца тое, што ў нашай краіне няма лідара меркаванняў. Максімальна блізкія да іх — Лукашэнка, Бяляцкі, Някляеў, Пазняк.

"Мы ў такім стане, што не цэнім лідарства, і гэта стварае дысацыяцыю грамадскай супольнасці. Але ў многіх сектарах ёсць антылідары", — кажа аналітык.

Адным з праблемных момантаў у развіцці сектара з’яўляецца геаграфія НДА: большасць з іх сканцэнтраваныя ў Мінску (57,3%), астатнія пераважна ў вялікіх гарадах. На малыя гарады і сельскую мясцовасць прыходзіцца да 10% актыўнасці НДА.

У плане адносін дзяржавы да НДА, на думку Андрэя Ягорава, Беларусь перадавая і яе метады запазычваюць такія краіны, як Азербайджан ці Украіна, дзе напярэдадні Майдану спрабавалі прыняць законы, падобныя да беларускіх.

У ХІХ стагоддзі збіранне фальклору магло скончыцца кайданкамі

Але без залішняй драматызацыі трэба сказаць: сітуацыя ў Беларусі палепшылася за апошнія 100-170 год ад жахлівай з погляду сучаснага гараджаніна да амаль ідэальнай у параўнанні з ХІХ стагоддзем.

"Любы спосаб збірацца па-за афіцыёзам быў забаронены ў Расійскай імперыі, нават калі збірацца гаварыць пра кактусы. І нават задача паглыбляць сусветную навуку бывала пакараная выгнаннем, а збіранне фальклору магло скончыцца кайданкамі", — распавядае ўдзельнік дыскусіі гісторык Сяргей Харэўскі пра асяродак, у якім існавала асветніцкае "Таварыства філаматаў".

Немагчымасць рэалізаваць свае амбіцыі і элементарныя правы прывяла да моцнай радыкалізацыі грамадскага руху таго часу. У актывістаў было некалькі шляхоў: даць нырца ў дзейнасць нелегальных арганізацый без мэты яе афішаваць, па прыкладу бацькоў удзельнічаць ва ўзброенай партызанскай вайне ці трэці — эміграваць.

Бліжэй да канца стагоддзя атмасфера змянілася, і радыкалізм перасталі ідэалізаваць. У 1907-1914 гадах адбываецца лібералізацыя, потым — складаны савецкі перыяд. НДА, падобныя да сённяшніх, масава ўзніклі толькі ў 1995-1999 гадах.

"Завтра тваёй краіны"

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео