BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

"Дзень Іншага горада" ў Лятучым універсітэце (Фота)

14.09.2017 Лятучы ўніверсітэт
"Дзень Іншага горада" ў Лятучым універсітэце (Фота)
9 верасня ў мінскай крэатыўнай прасторы "ЦЭХ" адбыўся сваеасаблівы "выпускны" Школы "Гарадскія грамадскія прасторы: устойлівае развіццё".

Школа ладзілася Лятучым ўніверсітэтам у партнёрстве з таварыствам "Зялёная сетка", альманахам "Гарадскія тактыкі", "Архітэктурным Бюро 35" і Беларускай партыяй "Зялёныя". Гэта ўжо другі выпуск школы, сёлета агульнай рамкай праграмы стала канцэпцыя "Зялёны горад".

Выпускнікі школы — маладыя архітэктары, урбаністы, грамадскія актывісты — прэзентавалі вынікі групавой даследніцкай практыкі і ўласныя праекты развіцця грамадскіх прастор.

Напачатку імпрэзы куратар школы, каардынатар праграмы "Лятучы ўніверсітэт" Таццяна Вадалажская распавяла пра тое, як лектары, цьютары і навучэнцы школы правялі гэты год, у якіх фарматах вялася праца і камунікацыя.

Таццяна Вадалажская

Зміцер Гаўрусік прэзентаваў выпуск альманаха "Гарадскія тактыкі", які выйшаў па выніках мінулагодняй школы, і даў слова некаторым з аўтараў нумара.

Зміцер Гаўрусік

Уладзімір Батаеў

Святлана Багуслаўская

Любоў Гаўрылюк

Даследчыя групы, якія працавалі цягам гэтага года, прэзентавалі і "абаранялі" свае даследчыя праэкты. Даследаванні атрымаліся вельмі розныя, як па тэматызмах, так і па метадалогіі, не абыйшлося і без перфомансаў і правакацый.

Прэзентацыя даследвання "Мапа грамадскіх/публічных прастораў Менску"

Цьютары: Зміцер Гаўрусік і Дзмітрый Задорын.

Прэзентацыя даследвання "Курапаты як месца памяці і грамадская прастора"

Цьютары: Таццяна Вадалажская, Андрэй Ягораў і Іван Ведзенін.

Прэзентацыя даследавання "Трансфармацыя "шэра-зялёнай зоны" ў грамадскую прастору. Дзевятоўка, Гродна"

Цьютары: Анастасія Дарафеева, Ірына Сухій.

Прэзентацыя "Кастрычніцкая: неідэальная і бязглуздая"

Цьютары групы: Іван Краўцоў, Маргарыта Лазарэнкава.

Напрыканцы імпрэзы кожны з выпускнікоў атрымаў адмысловы сэртыфікат з рук арганізатараў школы.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео