BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Як мы ўплываем на клімат? (Фота і аўдыё)

10.07.2017 Алена Вільтоўская, Беларускае Радыё Рацыя, фота — аўтара
Як мы ўплываем на клімат? (Фота і аўдыё)
Вядучыя эксперты ў галіне клімата і энергетыкі сабраліся на адкрытай лекцыі-дыскусіі ў Мінску, каб абмеркаваць, як змяняецца клімат і якую ролю ў гэтым працэсе адыгрывае дзейнасць чалавека.

6 ліпеня ў мінскай прасторы "Event space" прайшла публічная лекцыя-дыскусія "Клімат змяняецца. Ці змяняемся мы?" Спікерамі на сустрэчы выступілі геафізік і кіраўнік праекта "Клімат ды энергетыка" WWF Расіі Аляксей Какорын ды старшыня Працоўнай групы па пытаннях зменаў клімата Расійскага саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Міхаіл Юлкін.

Арганізатарамі дыскусіі аб клімаце выступілі таварыства "Зялёная сетка", Лятучы універсітэт, Пасольства Францыі ў Рэспубліцы Беларусь і праект "Навука не ў сабе".

Пасол Францыі ў Беларусі Дзідзье Канес

Аляксей Какорын

Аляксей Какорын назваў тры асноўныя напрамкі ўплыву чалавека на клімат:

"Уплыў чалавека на клімат пачаўся каля 100-120 гадоў таму. Найбольш моцны ён апошнія 40 гадоў. І тут у нас ёсць тры эфекты нябачная няўзброеным вокам. Гэта вельмі важна, што няўзброеным вокам мы наогул не заўважаем гэтых акалічнасцей. Па-першае, гэта рост канцэнтрацыі СО2 (вуглякіслага газу) літаральна за апошнія 50 гадоў, максімум 100. Чаму гэты рост з-за чалавека? З-за спальвання вуглю, нафты і газу. Па-другое, награваецца верхні пласт акіяна. А калі павялічваецца тэмпература акіяна — у нас адназначна глабальнае пацяпленне. Трэці эфект, якога таксама не бачна, — стратасфера астуджаецца, плёнка становіцца таўсцейшай. Гэта т.зв. "парніковы эфект".

Міхаіл Юлкін

У сваю чаргу, выступаючы з лекцыяй Міхаіл Юлкін прывёў прыклады таго, як бізнес можа змяняць свае стратэгіі і выкарыстоўваць аднаўляльныя крыніцы энергіі, якія становяцца трэндам па ўсім свеце. Ён таксама падкрэсліў адмоўны ўплыў на развіццё зялёнай энергетыкі ЗША рашэння Дональда Трампа выйсці з Парыжскага пагаднення аб клімаце. Супраць гэтага кроку выказаліся міжнародныя экалагічныя арганізацыі, а таксама і бізнес-супольнасць.

Кіраўнік Цэнтра экалагічных рашэнняў Яўген Лабанаў адзначае, што зменшыць шкодны ўплыў на наваколле можа кожны, калі асэнсавана зменіць свае штодзённыя звычкі:

"Просты спосаб зразумець свой уплыў на клімат — гэта зазірнуць у сметніцу. Колькасць адходаў, якая ў вашай сям’і з’яўляецца штодня, і тое, што вы з імі робіце, і ёсць паказчыкам вашага ўплыву на клімат і наваколле. Калі сярэднестатыстычны чалавек паглядзіць у сваю сметніцу цягам тыдня, то ён заўважыць, што большая частка смецця — гэта пластык. А другая вялікая частка — гэта побытавыя арганічныя адходы: рэшткі садавіны, гародніны, недаедзеныя прадукты харчавання. Усё гэта пасля трапляе на вялікія сметнікі і правакуе выкіды парніковых газаў. Калі пры гэтым мы не сартыруем смецце, то мы ўсё наўпрост адпраўляем на звалку. Калі ж мы займаемся раздзельным зборам смецця, прынамсі частку гэтых рэсурсаў і энергіі мы вяртаем у прыродны цыкл".

Вугляродны падатак, росквіт узнаўляльнай энергетыкі і "нейтральныя" гарады — такія змены распачаліся і мусяць у хуткім часе адбыцца ў многіх краінах, якія ратыфікавалі Парыжскае пагадненне аб клімаце. Беларусь — адна з краін, якая таксама падпісала гэты дакумент. Не гледзячы на гэты пазітыўны крок, застаецца шмат нявырашаных экалагічных праблем, якія будуць мець і кліматычныя наступствы. У тым ліку вялікую занепакоенасць эколагаў выклікае будаўніцтва Астравецкай АЭС.

Каардынатар таварыства "Зялёная сетка" Яраслаў Бекіш

Падрабязней пра мерапрыемства ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео