BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Эльжбета Смулкова: Важна будаваць адносіны не толькі паміж урадамі, але і паміж людзьмі

04.07.2017 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь
Эльжбета Смулкова: Важна будаваць адносіны не толькі паміж урадамі, але і паміж людзьмі
Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Сёлета спаўняецца 25 гадоў усталявання дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Польшчай. У Мінску адбылася сустрэча з першай амбасадаркай Польшчы ў Беларусі Эльжбетай Смулковай.

Сустрэча была арганізаваная Польскім інстытутам у Мінску, яго дырэктар Матэўш Адамскі зазначыў, што адной з яго прафесійных мараў было запрасіць у Мінск і пазнаёміцца з прафесарам Смулковай.

“Для мяне асабіста спадарыня прафесар стварыла падмурак добрасуседства і шчырага сяброўства паміж палякамі і беларусамі”.

Пані Эльжбета адзначае, што з часоў яе дыпламатычнай працы ў Беларусі наша краіна моцна змянілася.

“Напачатку ў нас было вельмі многа энтузіязму і спадзявання, што ў Беларусі рэформы, працэсы нацыянальнага, гаспадарчага, культурнага развіцця пойдуць хуткім тэмпам. Але тут мы сустрэліся з грамадскасцю, якая не мела традыцыі самастойнасці, якая чакае, што нехта арганізуе штосьці за яе. А трэба неяк самім арганізоўвацца, і ў гэтым была даволі сур’ёзная праблема”. 

Па словах Эльжбеты Смулковай, людзі прызвычаіліся да жыцця, арганізаванага “зверху”. Але паступова і гэтая сітуацыя выпраўляецца.

“Напэўна, сярод моладзі ёсць нейкія змены. Я спадзяюся, што сярод моладзі развіваецца грамадзянская супольнасць. Але ёсць агромная колькасць людзей, для якіх гэта чужое і якім даволі цяжка перастроіцца”, – зазначыла пані Эльжбета, адказваючы на пытанне Службы інфармацыі “ЕўраБеларусі”.

Тое, што Беларусь шчыльна сябруе з афіцыйнай Масквой, на думку прафесара, нармальна, але ж пры гэтым нельга губляць свайго характару і сваёй самастойнасці.

Сёлета пані Эльжбета адзначыла сваё 86-годдзе, аднак творчых планаў у пані прафесара яшчэ процьма. Яна нарадзілася ў 1931 годзе ў Львове, разам з маці трапіла ў Сібір, дзе прабыла да канца вайны. Вярнуўшыся, пачала вучыцца на філолага і атрымала накіраванне на беларусістыку. Амаль 60 гадоў жыцця Эльжбета Смулкова вывучае і пашырае беларускую мову і культуру ў Польшчы і свеце.

У 1992 годзе пані Эльжбета ўзначаліла амбасаду Польшчы, і ў перыяд яе кіравання дыпмісіяй была створана практычна ўся база палітычных і прававых актаў, якія рэгулявалі двухбаковыя адносіны паміж дзвюма краінамі. Яна была таксама першым – і да гэтага часу адным з нямногіх – паслом замежнай краіны ў Мінску, які свабодна гаварыў па-беларуску. Эльжбета Смулкова арганізоўвала прыезд Леха Валенсы, абмяркоўвала Курапаты з Зянонам Пазняком, а ў 1995 годзе, пасля прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі, з’ехала ў Польшчу.

Падрабязна пры жыццяпіс навуковай і палітычнай дзеячкі ў сваёй кнізе “Эльжбета. Гісторыя адной прыязні” піша журналіст Валер Каліноўскі.

Сама ж пані прафесар узгадвае, што падчас працы ў Беларусі яна сустрэла вельмі шмат цікавых і адданых навуцы людзей.

“Апошнія 20 год мяне цікаяць праблемы моўнага і культурнага памежжа, праблемы сужыцця людзей, якія выходзяць з розных народаў. У маёй працы як славіста самае цікавае – беларуска-польска-літоўскае і беларуска-польска-ўкраінскае памежжа. Мы трошкі ў гэтай галіне зрабілі, і ёсць людзі, якія будуць гэтую працу развіваць надалей”, – распавяла Эльжбета Смулкова пра сваю прафесійную зацікаўленасць.

Аднак падчас сутрэчы яна казала і пра развіццё стасункаў паміж Беларуссю і Польшчай у палітычным полі.

“Перадусім трэба, каб быў узаемны давер, каб выкарыстаць усе тыя прававыя магчымасці, якія былі падрыхтаваныя раней – я маю на ўвазе трактат аб добрасуседстве і сяброўскіх адносінах. Якраз спаўняецца 25 год, як мы гэты трактат падпісалі. Гэта дало падставу, каб падпісваць розныя галіновыя дамоўленасці. Не ўсё ўдаецца рабіць хутка, але трэба мець волю, каб гэта дзейнічала. З польскага пункту гледжання гэтая воля была абсалютна выразнай.

25 гадоў таму ў нас былі праблемы гранічныя, праблемы нацыянальных меншасцяў па абодвух баках, гаспадарчыя праблемы. Але каб нешта дзейнічала, патрэбныя абодва бакі. Баюся, што некаторыя палітычныя моманты, прапаганда вельмі пашкодзіла ў гэтых адносінах. Важна будаваць адносіны не толькі паміж урадамі, але і паміж асяроддзямі, людзьмі. Вельмі добрыя кантакты паміж навукоўцамі. Але ўсё гэта яшчэ можна паляпшаць”, – зазначыла першая амбасадарка Польшчы ў Беларусі.  

Таксама пані прафесар выказалася пра лёс беларускай мовы. Некалькі гадоў таму яна сцвярджала, што калі вёска русіфікуецца, беларуская мова можа знікнуць.

“Гісторыя развіцця беларускай мовы паказвае, што незалежна ад розных перашкод, яна жыве. І Маё спадзяванне, што ў некаторых асяроддзях яна будзе захоўвацца даволі доўга, напрыклад, у тэкстах. Бо назіраецца факт пераходу людзей на расейскую мову, яна для іх з’яўляецца хатняй, яны вырастаюць у гэтым, і гэта змяніць ужо даволі цяжка. Але калі грамадства захоча, гэта можна змяніць”.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео