BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Ветру хопіць усім. Энергетычная (р)эвалюцыя пачнецца з Наваградчыны (ФОТА)

21.06.2017 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь
Ветру хопіць усім. Энергетычная (р)эвалюцыя пачнецца з Наваградчыны (ФОТА)
Акции / Фото
Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Дакладней, ужо пачалася. 15 чэрвеня, у Міжнародны дзень ветру, таварыства “Зялёная сетка” арганізавала прэс-тур у Навагрудскі раён, дзе мы ўбачылі, як актыўна развіваецца ветраэнергетыка ў рэгіёне.

Сама геаграфія спрыяе

Ветраэнергетычная станцыя ў вёсцы Грабнікі была ўведена ў экплуатацыю роўна год таму – 16 чэрвеня 2017 года, яна ўваходзіць у склад філіяла “Лідскія электрчныя сеткі”. Дырэктар філіяла Віктар Жук спачатку праводзіць нас у дыспетчарскую, дзе размешчана схема электрасетак усяго Навагрудскага раёна. Работу ветраэнергетычнай станцыі, якая складаецца з шасці ветраэнергетычных установак (ВЭУ) кітайскай вытворчасці, можна адсочваць на маніторы камп’ютара. Тут жа можна ўбачыць аб’ёмы выпрацаванай станцыяй энергіі з пачатку бягучага года – 9 895 000 кВт/г. За год жа існавання станцыя выпрацавала 21 830 000 кВт/г.

У дыспетчарскай.

– За год эксплуатацыі станцыі мы выпрацавалі запланаваны аб’ём, – тлумачыць Віктар Жук.

Грабніцкія ветраўстаноўкі павінны акупіцца праз 11 год працы (адны толькі ветракі “пацягнулі” больш як на тузін тысяч долараў з дзяржаўнага бюджэту), тэрмін службы – 25 год. Яны забяспечваюць каля 25% патрэбы раёна ў электраэнергіі. Дарэчы, пастаянны персанал як такі на ВЭУ адсутнічае, але для іх абслугоўвання навучанне прайшлі 10 чалавек.

Непасрэдна на аб’екце з шасці ВЭУ працуюць пяць – адна на рамонце. Каля ўстановак пабудавана падстацыя, куды накіроўваецца выпрацаваная. Неўзабаве тут з’явіцца яшчэ адна, сёмая ветраўстаноўка.

Віктар Жук.

Падстанцыя.

Усяго на Наваградчыне працуе 13 ВЭУ агульнай магутнасцю 16,85 МВт, і ўжо мантуецца 14-я. Яно і не дзіўна, бо сама геаграфія мясцовасці спрыяе: тут знаходзіцца другая па вышыні кропка ў краіне – 225 – 230 метраў над узроўнем мора. ВЭУ могуць працаваць пры мінімальнай сіле ветру 3 м/с, а пры перавышэнні верхняга парога – 25 м/с – яны спыняюцца паводле патрабаванняў бяспекі.

Каб паставіць ветраўстаноўкі, давялося набыць хутар

У дзесяці кіламетрах ад Навагрудка, за вёскай Янавічы, машуць лопасцямі дзве прыватныя ветраэнергетычныя ўстаноўкі агульнай магутнасцю 3,5 МВт. Іх гаспадар – лідскі бізнесовец Віктар Туцін. Яго ўстаноўкі дацкай вытворчасці, праўда, не новыя, а былыя ў выкарыстанні. Працуюць ужо другі год, за першы год выпрацавалі каля 5 млн кВт электраэнергіі. Цяпер бізнесовец пачынае будаваць яшчэ адну, ужо новую, “больш сур’ёзную” ўстаноўку таго ж вытворцы, якая павінна пачаць працу напрыканцы месяца.

– Працэс узгаднення досыць складаны – каля 50 розных дазволаў, – распавядае Віктар Туцін. – Некаторыя ідуць насустрач, а некаторыя свядома тармозяць працэс. Адчувалася досыць адмоўнае стаўленне да нас дзяржслужб.

У той жа час на пытанне пра канкурэнцыю з дзяржаўнымі станцыямі Віктар кажа, што яе няма, адносіны ў іх з калегамі добрыя, а “ветру хопіць усім”.

Складанасці не адбілі ў бізнесоўца жаданне займацца ветраэнергетыкай: апроч інвестыцыйнага інтарэсу ён бачыць тут інтарэс даследчыцкі, бо ва ўсім, як ён кажа, “трэба разабрацца самому”.

На прыватных ВЭУ таксама няма пастаяннага персаналу – паводле патрэбы іх абслугоўваюць пяцёра спецыялістаў: мяняюць аліву, фільтры.

– Тут стаіць, умоўна кажучы, аўтамабільная каробка перадач, якая сама падбірае аптымальную хуткасць абаротаў генератара для найбольш эфектыўнай выпрацоўкі электраэнергіі.

Па словах Віктара, яму паступае шмат званкоў з-за мяжы з прапановамі інвеставаць у рэгіён, ставіць новыя ВЭУ. Але ён лічыць, што дзяржаве гэта не выгадна, калі будуецца АЭС.

– Дзяржава дыктуе ўмовы. Можа, я хацеў бы прадаваць электраэнергію прыватніку, але ў нас гэтага не дазваляе заканадаўства, – гаворыць Віктар. – Зямлю  пад устаноўку можна ўзяць толькі не пахатную, таму тут было балота, хмызняк. Побач быў закінуты хутар, давялося яго выкупіць, бескаштоўна перадаць у сельсавет, сельсавет перадаў у горад, а горад ужо выдзеліў нам пад пляцоўку.

Апроч замены грунта на балоце, за свой кошт давялося насыпаць дарогу да ветракоў.

Адна з ветраэнергетычных установак у Янавічах.

Яшчэ 25 патэнцыйных пляцовак для ВЭУ

З 2013 года Навагрудскі райвыканкам актыўна стаў удзельнічаць у конкурсах на атрыманне грантаў ад Еўрасаюза.

Намеснік старшыні Навагрудскага райвыканкама па эканоміцы Алена Сялевіч распавядае, што ўжо рэалізаваны шэраг праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі. У 2014 годзе рэалізавалі праект DACO, калі ў адным з дзіцячых садкоў у басейне былі ўсталяваныя сонечныя калектары для нагрэву вады. Другі – праект ПРААН па ўнядрэнні энергаэфектыўных тэхналогій гарадскога асвятлення ў Любчы. Было заменена каля 150 свяцільнікаў на энергаэфектыўныя, устаноўлены сонечныя батарэі. Гэта прывяло да сніжэння спажывання энергіі ў 1,5 – 2 разы, а асветленасць павялічылася ўдвая. Летась у траўні быў завершаны праект па пастаўцы абсталявання для сартавання смецця. Яшчэ адзін праект рэалізуецца на базе дзіцячага сада №6: там рэканструявалі цеплапункт, адрамантавалі сістэмы водазабеспячэння, умывальнікі і туалетныя пакоі.

Цяпер у раёне рэалізуецца яшчэ некалькі праектаў малых грантаў: ініцыятыва на базе заказніка “Свіцязянскі”, праекты, накіраваныя на падтрымку людзей з інваліднасцю, развіццё турызма і здаровага ладу жыцця.

На Наваградчыне ўжо падабрана каля 25 патэнцыйных пляцовак для ветраўстановак, бліжэйшым часам плануецца ўстанавіць яшчэ сем ВЭУ.

Энергетычная (р)эвалюцыя

Дзяніс Каваленка прадстаўляе праект ПРААН-ГЭФ “Скасаванне бар'ераў для развіцця ветраэнергетыкі ў Рэспубліцы Беларусь”. У межах праекту прадугледжваецца развіццё нарматыўнай базы, а таксама стварэнне механізма рэалізацыі праекта, які нагадвае дзяржаўна-прыватнае партнёрства.

– У нас ужо былі прыклады, калі інвестар прыходзіць, укладвае грошы, а на нейкім этапе яму кажуць, што тут будаваць нельга. Таму мы прапануем інвестару гатовыя рашэнні і бяром усе рызыкі на сябе, – распавядае Дзяніс.

Гэта прадугледжвае ўнядрэнне толькі сучаснага высокаэфектыўнага абсталявання, вымярэнне патэнцыяла ветру акрэдытаванымі арганізацыямі. Цяпер у нашай краіне ўсталяваныя 73 ВЭУ агульнай магутнасцю 68,4 МВт.

Апошні год у Беларусі ідзе праца над сцэнарам энергетычнай (р)эвалюцыі, які ствараецца для Беларусі Фондам Генрыха Бёля і Нямецкім Аэракасмічным Агенцтвам (DLR, Stuttgard) у супрацоўніцтве з беларускімі экспертамі па ініцыятыве таварыства “Зялёная сетка”. Ён пакажа перспектыву для нашай краіны на бліжэйшыя 50 гадоў пры магчымасці поўнага пераходу на аднаўляльныя крыніцы энергіі.

А яшчэ беларускія праграмісты распрацавалі мабільны дадатак CarbonFreeTravel, які дазваляе карыстальнікам нейтралізаваць выкіды вуглякіслага газу ад сваіх пералётаў на самалёце ўсяго ў некалькі клікаў з дапамогай інвестыцый у незалежныя праекты па экалагічна чыстай энергіі па ўсім свеце. Як гэта працуе? CarbonFreeTravel разлічвае выкіды CO2 ад вашага палёту. Затым дадатак прапануе вам ўкласці невялікую суму ў праекты зялёнай энергетыкі ў краінах, якія развіваюцца: сонечную ферму ў Заходнім Кітаі або невялікую гідраэлектрастанцыю ў індыйскіх Гімалаях. Гэтыя праекты замяняюць брудную электрычнасць, што выпрацоўваецца пры дапамозе спальвання выкапнёвага паліва на зялёнае, вугляродна-нейтральнай электрычнасцю. І гэта нейтралізуе (ці, больш тэхнічна дакладна, афсецiць) выкіды CO2. 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео