BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Антычны тэатр.doc (Відэа)

15.06.2017 Belsat.eu
Антычны тэатр.doc (Відэа)
О нас в медиа
Скульптуры правадыроў — як дэкарацыі для антычнай трагедыі. Спектакль "Антыгона" рэжысёра Аляксандра Марчанкі паказалі ў музеі Азгура.

Да статуяў як да бостваў звяртаецца галоўная гераіня ў выкананні акторкі Дарʼі Новік. Яна адная грае трагедыю Сафокла з палкімі дыялогамі ды опернымі спевамі, музыку да якіх, дарэчы, напісала самая. Але раптам дзынкае званочак — і да антычных жарсцяў далучаюцца галасы з залы. Гісторыі ўласнага маральнага выбару распавядаюць вядомыя мінчукі: дырэктар платформы Talaka.by Іван Вядзенін, прадзюсар Уладзімір Шаблінскі, сацыёлаг Таццяна Вадалажская, каардынатарка "Жывой бібліятэкі" Марына Штрахава. Спектакль паўстаў падчас семінара па тэхналогіі аспен, калі людзі з розным бэкграўндам абмяркоўвалі філасофскія тэксты. Класічны канфлікт "Антыгоны" паміж дзяржаўным і асабістым яны адшукалі ў сучаснасці, кажа рэжысёр Аляксандр Марчанка:

"Справа ў тым, што ў кожнага з нас ёсць гісторыя, якая будзе сугучная тым праблемам, тым тэмам, тым канфліктам, якія мы бачым у гэтым старажытным тэксце. Але гэтыя людзі знайшлі ў сабе мужнасць іх распавесці, і таму мы чуем іхныя гісторыі".

Можна быць чэмпіёнкаю свету па муай-тай, але як перажыць галоўную паразу — страту ненароджанага дзіцяці? Як прабачыць бацьку, які падняў на цябе руку? Як гэта, калі твае прынцыпы ўласная маці лічыць лухтою? Рэдактар "Беларусского журнала" Андрэй Аляксандраў распавядае, як пакінуў прэстыжную працу ў Лондане, каб стацца сведкам падзей украінскага Майдана і вярнуцца ў Беларусь:

"Усю сваю карʼеру я працаваў журналістам і прызвычаіўся да таго, што распавядаю чужыя гісторыі, а гэта якраз досвед, калі я распавядаю сваю".

Крывавая трагедыя Антыгоны адступае на другі план перад маленькімі жыццёвымі драмамі сучаснікаў.

Ці будуць яшчэ летнія паказы спектаклю — пакуль не вядома, але дакладна ён увойдзе ў праграму фестывалю "Тэарт" у кастрычніку.

Гл. таксама:

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео