BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Пададзена заяўка на «Чарнобыльскі шлях-2017»: прапанаваны новы маршрут ад Опернага тэатру

03.04.2017
Пададзена заяўка на «Чарнобыльскі шлях-2017»: прапанаваны новы маршрут ад Опернага тэатру
TUT.BY
Аргкамітэт правядзення «Чарнобыльскага шляху» — акцыі на чарговую гадавіну трагедыі на Чарнобыльскай АЭС — падаў заяўку ў Мінгарвыканкам.

Заяўнікі прапануюць збор 26 красавіка а 18.30 каля Тэатру оперы і балету, ад 19.00 шэсце вуліцаю Максіма Багдановіча да Чарнобыльскай капліцы, што на скрыжаванні Арлоўскай і Карастаянавай. Каля Чарнобыльскай капліцы а 20-й гадзіне плануецца ўскладанне кветак і запальванне знічоў, перадае Радыё Свабода.

Пад заяўкай стаяць подпісы прадстаўнікоў партыі БНФ, аргкамітэту партыі «БХД», кампаніі «Гавары праўду», руху «За свабоду» і партыі «Зялёныя». На акцыі маюць гучаць лозунгі супраць будаўніцтва Астравецкай АЭС і лозунг «„Не“ — Чарнобылю экалагічнаму і палітычнаму».

«Мы спадзяёмся, што такі фармат акцыі будзе дазволены, — кажа адзін з сяброў аргкамітэту, адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі. — Па-першае, маршрут новы, не той, якім за шмат гадоў людзі стаміліся хадзіць. Па-другое, ён не канфрантацыйны. Зразумела, пасля падзеяў 25 сакавіка разлічваць на тое, што шэсце ў цэнтр будзе дазволенае, не выпадае, а праводзіць недазволеную акцыю ў гэтых умовах немэтазгодна. На такое шэсце, я спадзяюся, ва ўладаў хопіць розуму і мужнасці даць дазвол, каб адзначыць гэтую жалобную дату без эксцэсаў і рэпрэсіяў».

Але дазволенасць акцыі не абараняе ад затрыманняў: мінскі «Марш недармаедаў» 15 сакавіка быў санкцыянаваны ўладамі і прайшоў дазволеным маршрутам, але і перад ім, і пасля яго былі жорсткія затрыманні, шмат людзей было аштрафавана і пасаджана на суткі. Ці гатовыя арганізатары да затрыманняў нават на санкцыянаваным «Чарнобыльскім шляху»?

«Безумоўна, улады страцілі галаву і забылі пра ўсялякую законнасць, раз на дазволенай акцыі былі затрыманні, — кажа Садоўскі. — Але трэба зазначыць, што асноўная частка затрыманняў тычылася анархістаў, якія закрывалі свае твары. Зразумела, мы гэта ацэньваем як незаконныя дзеянні, а ўжыванне сілы — неправамерным. Ды на акцыю 26 красавіка мы заклікаем прыходзіць, не закрываючы твараў. Нам няма чаго і ад каго хаваць.

Я спадзяюся, у гэтым выпадку затрыманняў не будзе. Мы як арганізатары зробім усё, што ад нас залежыць, каб не было нават мінімальных фармальных падстаў для затрыманняў».

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео