BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Кіраўніка клуба «Патрыёт» адпусцілі: Тое, што адбываецца - нейкі жах

24.03.2017
Кіраўніка клуба «Патрыёт» адпусцілі: Тое, што адбываецца - нейкі жах
Кіраўніка бабруйскага вайскова-спартыўнага клуба «Патрыёт» Мікалая Міхалькова дапытвалі ўсю ноч і зранку адпусцілі.

«Міколу адпусцілі. З 19.07 учора — да раніцы сёння допыты, вобшукі — дом, лецішча, гараж — адпусцілі. Але не факт, што не будуць спрабаваць па іншых артыкулах», — паведаміў у фэйсбуку заснавальнік «Белага лёгіёна» Сяргей Чыслаў.

23 сакавіка Мікалая Міхалькова выклікалі ў бабруйскае КДБ. Яго сына Яна, вайскоўца, затрымалі па справе аб падрыхтоўцы асобаў да ўдзелу ў «масавых беспарадках».

 Мікола Міхалькоў кажа Свабодзе, што яго сына Яна пакуль не адпусцілі. Ён абураецца затрыманнямі чальцоў яго клуба:

«Усе хлопцы, якія былі ў мяне ў клубе, не маюць ні да экстрэмізму, ні да тэрарызму, ні да падрыхтоўкі баевікоў, — кажа Міхалькоў. — Абсалютна нармальныя, адэкватныя хлопцы, афіцэры! Яны сапраўдныя патрыёты сваёй краіны — відавочна не збіраліся распальваць у сябе дома пажар».

Ён кажа, што супраць яго ніякіх абвінавачанняў «пакуль не прад’яўлялі». Колькі чалавек з клуба «Патрыёт» затрымалі, ён пакуль ня ведае: кажа, парадку 8-10 чалавек, але дадае: не ўпэўнены, бо «літаральна паўтары гадзіны як сам хаджу, не разумею, на якім свеце».

«Тры з іх толькі нядаўна ажаніліся, сын толькі нарадзіўся, яшчэ месяцу няма. Уявіце сабе, што маладыя афіцэры сваю кар’еру пачнуць з такога, будучы патрыётамі сваёй краіны, — дадае Міхалькоў. — Я вельмі-вельмі здзіўлены ўсёй гэтай сітуацыяй, бо гэта на роўным месцы фактычна. Тое, што адбываецца — гэта нейкі жах».

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео