BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Антраполагі шукаюць сваякоў Кастуся Каліноўскага

19.03.2017
Антраполагі шукаюць сваякоў Кастуся Каліноўскага
svaboda.org
Празь некалькі дзён на Замкавай гары ў Вільні будуць адноўленыя працы археолагаў на месцы пахавання кіраўнікоў паўстання 1863-1864 гадоў.

Вымушаныя раскопкі былі распачатыя сёлетняй зімой, калі на знакамітай гары Гедыміна паплыў грунт, і рабочыя, што рабілі ўмацаванне схілу, выявілі чалавечыя парэшткі. Натуральна, паклікалі археолагаў. Аднак неўзабаве моцныя маразы прымусілі адкласці даследчыя працы да вясны.

Як распавёў старэйшы музеязнаўца аддзелу Сярэднявечча і Новага часу Нацыянальнага музею Літвы археолаг Арунас Калеюс (Arūnas Kalėjus) падчас круглага стала на Літоўскім радыё, навукоўцы схіляюцца, што выяўленыя ў пахаванні парэшткі людзей адносяцца да сярэдзіны – другой паловы ХІХ ст.

Нябожчыкі  былі пахаваныя бяз трунаў,  абсыпаныя вапнай.

"Цікавейшая канфігурацыя пахавання мярцоў. Нават не пахавання, а закопвання. У групавой магіле трое мярцоў. Двое пахаваныя раўналежна адзін аднаму. Адзін зь іх пахаваны на спіне і са звязанымі за спінай рукамі. Вядома, вяроўкі ці іншага рыштунку мы не знайшлі, але з размяшчэння касцей відаць, што ён пахаваны са звязанымі за спінай рукамі", - распавёў пра знаходку археолаг Арунас Калеюс.

Ён адзначыў, што гэта сведчыць пра пахаванне людзей без належнай пашаны.

Гісторыкі Нацыянальнага музею Літвы цяпер праводзяць дадатковае даследаванне, шукаючы дакументы, якія б пацвердзілі, так бы мовіць, аўтэнтычнасьць гэтых паўстанцаў. У тагачасным расійскім вайсковым карным кодэксе былі строга вызначаныя правілы, рэгламэнт выканання смяротнага прысуду. Перад павешаннем так званага злачынцы (выкарыстоўваючы тэрміны тагачаснай Расійскай імпэрыі) рыхтавалі для гэтага спецыяльнае месца – у гэтым выпадку ўсе такія экзэкуцыі (расстрэлы, павешанні) у Вільні адбываліся на Лукішскім пляцы. Гэта былі публічныя працэсы.

Дык чаму меркаваных паўстанцаў пахавалі на гары Гедыміна? Навукоўцы гавораць, што ў той час гара была на тэрыторыі расійскай фартэцыі. Тая тэрыторыя была закрытая, яе ахоўвалі, людзі з гораду не маглі туды патрапіць, там стаялі вайсковыя часткі. Гэта не дазваляла грамадзянам стварыць з магілы паўстанцаў культавае месца.

Літоўскія антраполагі кажуць, што для генетычнай экспертызы ім трэба знайсці жывых сваякоў Кастуся Каліноўскага. У гэтым маглі б дапамагчы беларускія даследчыкі.

Цалкам матэрыял па выніках круглага стала можна прачытаць на сайце "Радыё Свабода".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео