BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Сейм Польшчы адмовіўся даваць месца для правядзення канферэнцыі з удзелам Дзерманта і Шпакоўскага

14.03.2017
Сейм Польшчы адмовіўся даваць месца для правядзення канферэнцыі з удзелам Дзерманта і Шпакоўскага
17 сакавіка ў польскім Сейме была запланаваная канферэнцыя «Польшча—Беларусь. Супольная спадчына — супольная адказнасць».

 Арганізатарамі выступілі еўраскептычныя партыі «Свабодныя і салідарныя» і «Адзінства народу».

Як стала вядома Свабодзе, увечары ў панядзелак ганаровы віцэ-спікер Сейму Корнэль Маравецкі, прыняў рашэнне не праводзіць яе ў Сейме.

Яшчэ ранкам у высланай СМІ праграме яго імя значылася сярод арганізатараў. З беларускага боку ў сустрэчы анансаваўся ўдзел праўладных палітолагаў Аляксея Дзерманта, Аляксандра Шпакоўскага і Пятра Пятроўскага.

Як распавёў гісторык Мікола Іваноў, які меўся мадэраваць сустрэчу, Корнэль Маравецкі першапачаткова не быў азнаёмлены з біяграфіямі часткі ўдзельнікаў канферэнцыі.

"Я таксама раней пра многіх не меў уяўлення. Мне спачатку сказалі, што гэта маладыя навукоўцы. Потым я атрымаў пра гэтых людзей інфармацыю і цяпер маю разуменне, хто гэта. Гэта вельмі правакацыйныя асобы. Я размаўляў з Корнэлем Маравецкім і ён таксама не хоча мець з гэтым нічога супольнага. Таму ў Сейме гэтая канферэнцыя не адбудзецца. На мае словы пра тое, што частка ўдзельнікаў гэта «агенты Расіі», арганізатар канферэнцыі адказаў, што і іх варта паслухаць. Магчыма, ён будзе праводзіць яе ў іншым месцы. Але я яшчэ не прыняў рашэнне, ці буду ў ёй удзельнічаць", - сказаў гісторык.

Першапачаткова ў праграме было прозвішча былога кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча, але ён сказаў, што адмовіўся прымаць у ёй удзел. Прычынай стала скандальная рэпутацыя яе ўдзельнікаў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео