BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Без Zhart’аў: беларусы стварылі майкі, якія адлюстроўваюць нашу рэчаіснасць

09.03.2017 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь
Без Zhart’аў: беларусы стварылі майкі, якія адлюстроўваюць нашу рэчаіснасць
ulej.by
Нечаканыя, супярэчлівыя, прыгожыя – рэкламшчык і дызайнер прыдумалі цішоткі з беларускім характарам.

Гісторыя маркі Zhart – гэта, па сутнасці, гісторыя двух сяброў – рэкламшчыка і дызайнера, якія аднойчы зразумелі, што складана купіць майку з прынтам пра нашу краіну, апроч варыянтаў “I love Belarus”. І, як часта гэта бывае, вырашылі зрабіць такую майку самі. Пасля чатырох гадоў спробаў і памылак, нарэшце, удалося стварыць сапраўды якасны прадукт, засталося толькі зрабіць яго даступным. Для гэтага хлопцы разгарнулі краўдфандынгавую кампанію. Якія яны – майкі з беларускім характарам, Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” спытала ў аднаго з аўтараў праекту Рамана Герасімава.

“Мы хочам пайсці крыху далей за простае нанясенне арнаменту на звыклыя рэчы”, – тлумачыць суразмоўца.

Праблемы канкурэнцыі з вялікай колькасцю рознага кшталту “вышымаек” і іншага беларусаарыентаванага адзення, якое стала з’яўляцца апошнім часам, хлопец не бачыць. На яго думку, марак, якія выпускаюць такую прадукцыю, насамрэч не так шмат, а якасных і пры гэтым даступных рэчаў – і таго менш.

Для Рамана і яго сябра Пятра Пішчанкі выраб маек з адлюстраваннем беларускай рэчаіснасці – больш, чым пошук добрага адзення ці спроба наладжвання бізнесу. Для іх калекцыя “Усё будзе фаўна” – магчымасць самім разабрацца ў сабе і наваколлі. Недарэмна яны кажуць, што іх прынты – “пра тое, што навокал. А можа быць, і ўнутры”.

“Мы ўбачылі ў беларусах не адзін стэрэатыпны вобраз. Яны могуць быць розныя, супярэчлівыя. І пытанне ў тым, ці змогуць людзі знайсці сябе ў гэтых прынтах”.

Дарэчы, такія людзі ўжо ёсць – гэта мадэлі з відэароліку, які сябры знялі для сваёй краўдфандынгавай  кампаніі. Мускулісты заяц-тайскі баксёр з арнаментаванай стужкай замест баксёрскага бінта, лось-інтэлігент, ваўчыца-вегетарыянка, зубр-спартовец… Гэтыя вобразы ламаюць стэрэатыпы і ствараюць пэўны канфлікт, які, безумоўна, жыве ў кожнай беларускай душы.

“Асабіста мне хацелася паказаць, што ў нас ёсць інтэлігенты, як гэты лось. І што калі зубр – гэта не зубр Валера. Вобраз ваўчыцы – пра тое, што вегетарыянцы – не авечкі, а, наадварот, людзі са стрыжнем, бо вельмі цяжка адмовіцца ад смачных бургераў”, – кажа Раман.

Па яго словах, нягледзячы на не танны кошт – 30 рублёў за майку – сярод замоўцаў сустракаліся людзі з розным прыбыткам і з самых розных сфер – дактары, студэнты, ваенныя і нават адзін АМАПавец.

“Нельга навешваць ярлыкі на людзей. Няма такога праставатага талерантнага беларуса. Мы ўсе вельмі розныя, і калі капнуць глыбей, можна вельмі моцна здзівіцца”.

Рэалізаваць ідэю з пашывам маек аказалася не так проста, як здавалася ў тэорыі. Было недастаткова прыйсці на адну са шматлікіх швейных фабрык і дамовіцца – бо часам гэта абсалютна непаваротлівыя сістэмы. Як прызнаецца Раман, хлопцы набілі шмат гузакоў перад тым, як зрабілі добры прадукт.

Адпачатку сябры задалі сабе высокую планку якасці вырабаў: баваўняная тканіна пенье, якая не страчвае колер, не скатваецца, не губляе форму і ўлічвае анатомію чалавека, фарба на воднай аснове, якая не адчуваецца і застаецца яркай. Адзінае, чаго цяпер хочуць дасягнуць распрацоўшчыкі – гэта задаволіць попыт як мага большай колькасці людзей, а для гэтага трэба зрабіць прадукцыю таннейшай. Пры дапамозе краўдфандынгу Раман і Пётр збіраюцца знізіць сабекошт маек, выкарыстоўваючы перадзамовы. Замовіць майку падчас кампаніі можна на 40% танней. Да таго ж стваральнікі прапануюць замовы не толькі для рознічных пакупнікоў, але і для рытэйлераў, якім неабходна сертыфікаваць тавар.  

У самой назве маркі – Zhart – закладзена пэўная іранічнасць аўтараў, якія лічаць, што ні да чаго нельга ставіцца занадта сур’ёзна. Ім самім забаўна назіраць, як два чалавекі без грошай могуць зрабіць падобны праект, у той час як многія буйныя фабрыкі чамусьці не могуць, хоць маюць для гэтага ўсё неабходнае. Калекцыя “Усё будзе фаўна”, спадзяюцца стваральнікі, стане добрым стартам для далейшых ідэй двух сяброў. Спыняцца хлопцы не збіраюцца.

Дапамагчы ў рэалізацыі праекта можа кожны, аказаўшы сваю фінансавую падтрымку яго арганізатарам, зайшоўшы па спасылцы.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео