BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Феномен беларускага памежжа

02.03.2017 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь
Феномен беларускага памежжа
Сцэна са спектакля «Дзве душы» Купалаўскага тэатра, фота: kupalauski.by
Ці мае пад сабой падставы падзел беларусаў на “ўсходнікаў” і “заходнікаў”, альбо гэта навешванне ярлыкоў?

Беларускі архіў вуснай гісторыі некалькі гадоў прысвяціў збору ўспамінаў на колішняй савецка-польскай, так званай, Рыжскай мяжы. Якім чынам гэтая нябачная і юрыдычна даўно скасаваная мяжа праяўляецца ў сучаснасці, абмяркоўвалі на другім пасяджэнні Клуба вуснага гісторыка.

Чаму за 18 год мяжы сфармавалі такія адрозненні, якія не сцёрліся і да сёння?..

Кандыдат гістарычных навук Вольга Іванова распавяла, што першая экспедыцыя па мяжы “ўсходнікаў” і “заходнікаў” на Палессе адбылася ў 2012 годзе.

– Я не чакала ўбачыць ніякіх адрозненняў, бо краіна даўно адна, – прызнаецца гісторык. – На Палессі яны не дужа праявіліся, але і там было заўважна, што паміж раёнамі, дзе была мяжа, адсутнічалі добрыя дарогі. Нават візуальна была бачна розніца ў матэрыяльным дабрабыце рэспандэнтаў. На ўсходнім баку мы бачылі савецкія закінутыя пабудовы, а праязджаеш тры кіламетры і бачыш цяпліцы “агурковага краю”, там ёсць жыццё. 

Агулам даследчыкі з’ездзілі ў тры экспедыцыі, ахапіўшы розныя рэгіёны: праваслаўнае Палессе з заўважнымі пратэстанцкімі супольнасцямі, Міншчыну (Дзяржынскі і Стаўбцоўскі раёны), дзе 35% каталіцкага насельніцтва і Віцебшчыну. Адметна, што найбольшыя ментальныя адрозненні паміж “усходнікамі” і “заходнікамі” праявіліся менавіта на Міншчыне. 

– Жыхароў заходняга боку называлі “западнікі”, “палякі”, ці больш зняважліва – “пшэкі”, “шляхцюкі”.  “Усходнікаў” – “васточнікамі”, “вастыкіламі”, “калгаснікамі”. Ва ўспамінах гучала, што “ўсходнікі” прыходзілі на захад і прасілі дапамогі, ежы – праз гэта іх сталі зваць “тарбэшнікі”, бо прыходзілі з торбамі. “Усходнікі” лічылі натуральным, што калі “заходнікі” багацейшыя, то мусяць дапамагаць ім. Часта іх яшчэ называлі “бальшавікамі”, – гаворыць Вольга Іванова.

Яна адзначае, што часта “бальшавікам” пыпісваўся дэгуманізаваны вобраз, імі пужалі дзяцей. Яны атаясамліваліся з рускімі і Расіяй, у той час як “заходнікі” – з палякамі і Польшчай.

Вольга Іванова робіць выснову, што механізм фармавання адрозненняў пачаўся ад самога моманту ўсталявання мяжы ў 1921 годзе. Прычым савецкі бок быў больш паспяховым у такой прапагандзе, праводзіў паказальныя мерапрыемствы адмыслова на мяжы. У Саветах фармаванне адрозненняў  адбывалася рэпрэсіўнымі метадамі, напрыклад, падзеленым мяжой членам сям’і не дазвалялі размаўляць паміж сабой.

Рысы адрознення заходніх і ўсходніх беларусаў праяўляліся ў прынцыпах вядзення гаспадаркі, культурных асаблівасцях, гаворках, падзеле на багатых і бедных. Адным з найбольшых адрозненняў было стаўленне да веры, Бога і царквы. “Заходнікі” надзяляюцца рысамі культурнай адметнасці, гаспадарлівасці, пабожлівасці, “усходнікі” ж – менш культурныя, бяднейшыя.

У памяці апошніх Заходнюю Беларусь у 1939 годзе вызвалялі “свае” ад “чужых”. “Заходнікі” ж успаміналі: “Свае прыйшлі” – я не магу сказаць, заўсёды чула, што гэта рускія прыйшлі”. “Якое з’яднанне? Захват. Напалі на нас, усіх пастралялі, вайна настаяшчая была”.

– Нельга гэтыя адрозненні катэгарызаваць і казаць, што яны выклікаюць канфрантацыю, – зазначае Вольга Іванова. – Тым не менш, іх можна заўважыць. Для мяне было і застаецца адкрытым пытанне, чаму за 18 год мяжы сфармавалі такія адрозненні, якія не сцёрліся і да сёння?..

Беларуская мяжа – падзея, якая стварае беларускую нацыю

Філосаф і літаратар Ігар Бабкоў даўно даследуе памежжа як экзістэнцыйны феномен.

– Усё пачалося з сярэдзіны 90-х – часу інтэнсіўнага прадумвання беларускай ідэнтычнасці, – успамінае ён. – Тады ідэя памежжа паўстала ў якасці важнага канцэпта. На гэта моцным чынам паўплывала эсэ Ігната Абдзіраловіча пра тое, што Беларусь расколатая. У самой культуры прысутнічае міфалогія захаду і ўсходу.

Але калі прыгледзецца да самога канцэпту памежжа, гаворыць Бабкоў, аказваецца не ўсё так проста. Ёсць разуменне памежжа як франціра – адсоўнай лініі, калі ты ўвесь час вымушаны заваёўваць новую тэрыторыю, а за францірам – нешта чужое і варожае. Такога памежжа Беларусь не ведала. Беларуская мяжа праходзіць пасярэдзіне не толькі тэрыторыі, але і самога мыслення і свядомасці людзей. Прычым мяжа не толькі падзяляе на розныя часткі, але і яднае праз сам факт падзелу. EscortNavi

– Гэта містычнае адчуванне. Беларуская мяжа – падзея, якая стварае беларускую нацыю з усіх кавалачкаў. Такога памежжа беларускае мысленне не ведае. Я нахабна паспрабаваў быць першым, хто  яго прапанаваў. Памежжа з аднаго боку – перыферыя. І з другога таксама. Такім чынам, мяжа – сутыкненне перыферый. А ў цэнтры заўсёды спакойна. І менавіта ў момант сутыкнення з “іншым” на памежжы ідэі праяўляюць сваю сутнасць. Бо нідзе няма больш “праваслаўных” праваслаўных, чым на Беласточчыне, і больш апантаных каталікоў, чым на Мсціслаўшчыне.

На думку Ігара Бабкова, памежжа ў беларускай свядомасці прысутнічае як канфліктны выбар паміж чымсьці, і яно можа абрасці “прыгожым канцэртам” страчаных традыцый.

– Гэта задача для культуры на стагоддзі – каб у школах ведалі, што такое суфізм, чым ідыш адрозніваецца ад іўрыта, чым ёсць татарская мусульманская традыцыя ў Беларусі. Дарэчы, “Народны альбом” – цудоўны і прадуктыўны спосаб культуры “пагуляць” з тэмай “усходнікаў” і “заходнікаў”.

Ёсць тольі адно пытанне, на якое філосаф пакуль не можа знайсці адказу: чаму мы не распадаемся, як тыя ж сербы і харваты?

– Напэўна, ёсць нейкая цэнтралізаваная ідэя тутэйшасці, – мяркуе мысляр.

Гісторык Алесь Пашкевіч, у сваю чаргу, адзначыў, што Усходняй Беларусі больш не пашанцавала: яна знаходзілася ў Савекім Саюзе падчас самых страшных яго рэпрэсій, якія наклалі на іх такі адбітак.

А яго калега Андрэй Кіштымаў перакананы, што Рыжская мяжа была закладзена нашмат раней, пачынаючы з “уставы на валокі” Жыгімонта ІІ Аўгуста 1557 года. Пазней яна амаль супадае з мяжой другога падзелу Рэчы Паспалітай, а яшчэ пазней – з лініяй фронту Першй сусветнай вайны. Таму “заходнікі” і “ўсходнікі” сфармаваліся за некалькі стагоддзяў да з’яўлення Рыжскай мяжы 1921 года.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео