BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

26 лютага адбудзецца экскурсія ў Курапаты для ўсіх зацікаўленых

25.02.2017
26 лютага адбудзецца экскурсія ў Курапаты для ўсіх зацікаўленых
svaboda.org
Сёння раніцай у лагеры абаронцаў мемарыялу адбыўся агульны сход, на якім прысутнічала каля 50 чалавек.

Сярод прысутных была як моладзь, так і мясцовыя жыхары. Ад раніцы ў лагеры знаходзяцца старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і сустаршыня БХД Павел Севярынец, перадае Радыё Свабода.

Насуперак учорашнім планам будаўнікоў працы ад ранку не аднавіліся. Брама зялёнага плоту, што агароджвае будаўнічую пляцоўку, зачыненая. Адзін з вартаўнікоў пляцоўкі распавёў, што працы сёння, хутчэй за ўсё, адноўленыя не будуць, бо будаўнікоў няма.

Павел Севярынец мяркуе, што гэта вынік барацьбы апошніх дзён, асабліва падзеяў учорашняга вечара, калі актывіст Сяргей Пальчэўскі прыкаваў сябе да МАЗа, а Зміцер Дашкевіч залез на дах трактара.

Актывіст Раман Васільеў распавёў, што ўчорашнія ўчынкі Пальчэўскага і Дашкевіча былі спантаннымі, але пры неабходнасці і сёння з'явіцца дастаткова ахвотных зрабіць усё, каб не даць магчымасці аднавіць працы на будаўнічай пляцоўцы.

У лагеры абаронцаў Курапатаў пануе аптымістычны настрой. Удзельнікі сходу лічаць, што пасля ўчорашніх падзеяў улады ўсё ж могуць пайсці на некаторыя саступкі, бо цяпер зразумела, што грамадскасць у любым выпадку не дапусціць тут будоўлі.

Людзі нясуць абаронцам Курапатаў шмат прадуктаў. Плот ад раніцы актывісты пачалі абклейваць партрэтамі рэпрэсаваных у сталінскія часы, а таксама зробленымі падчас раскопак фатаздымкамі костак людзей, закатаваных у Курапатах.

Яшчэ ўвечары на плоце ўздоўж кальцавой дарогі з'явілася чорная расцяжка «Спыніце будоўлю на касьцях!». У лагеры цяпер размешчаныя 4 намёты і 6 бел-чырвона-белых сцягоў.

Павел Севярынец падчас сходу аб’явіў, што заўтра а 11-й будзе наладжаная экскурсія ў Курапаты для ўсіх зацікаўленых, якую будзе весці эксперт па Курапатах Валерыя Чарнаморцава. Ён заклікаў 1 сакавіка ісці на прыём да старшыні Мінгарвыканкама Андрэя Шорца.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео