BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Антон Барысенка: Беларусы безадказныя перад наступнымі пакаленнямі

23.02.2017 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь
Антон Барысенка: Беларусы безадказныя перад наступнымі пакаленнямі
Сярод “экалагічных практык” жыхароў краіны можна сустрэць і такія: не куру, не хаджу па газоне, не збіраю грыбы.

Тэрмін “экалагічная дружалюбнасць” з’явіўся не так даўно, каля 10 год таму. Тым не менш кожнаму з дзяцінства вядомыя такія выразы як “абарона навакольнага асяроддзя” і “ашчаджэнне прыродных рэсурсаў”. Да таго ж “зялёная” тэма апошнім часам набірае ўсё большую папулярнасць. На гэтым фоне сацыёлагі паспрабавалі скласці “экалагічны” партрэт беларусаў, і карцінка атрымалася досыць супярэчлівая.

Пра тое, як развіваецца экалагічная дружалюбнасць у Беларусі, распавёў сацыёлаг лабараторыі “Новак” Антон Барысенка падчас канферэнцыі Цэнтра экалагічных рашэнняў.

– У кастрычніку 2016 года мы правялі апытанне 1385 чалавек. Мы меркавалі, што розніца паміж жыхарамі горада і вёскі будзе істотная, таму ў выбарцы была павялічана доля сельскага насельніцтва, – адзначыў сацыёлаг.

“Экалогія і здароўе пагаршаюцца, але сувязі тут няма”

Найперш у людзей спыталі, як яны ацэньваюць стан навакольнага асяроддзя, а таксама стан уласнага здароўя. У цэлым беларусы глядяць на гэтыя рэчы досыць песімістычна: амаль палова лічыць, што стан навакольнага асяроддзя пагаршаецца. Так думаюць, у асноўным, людзі з вышэйшай адукацыяй, а тыя, хто мае сярэдне-спецыяльную адукацыю, мяркуюць, што экалагічны стан у краіне паляпшаецца. Адзін з шасці чалавек лічыць, што людзі становяцца здаравейшымі, але большасць – сем з дзесяці – мяркуюць, што наадварот.

Кожны чацвёрты беларус сцвярджае, што клапоціцца пра навакольнае асяроддзе. І роўна столькі ж людзей ніяк не спрабуюць палепшыць экалогію. У той жа час са здароўем, як выявілася, таксама далёка не ўсё ў парадку: пра яго клапоціцца толькі кожны пяты, у той час як траціна жыхароў краіны не надзяляюць яму ўвагі.

Сацыёлагаў вельмі здзівіў той факт, што людзі не ўсведамляюць сувязі паміж станам наваколля і здароўя: яе не ўбачылі 40% апытаных.

– Самае цікавае, што тыя, хто клапоціцца пра навакольнае асяроддзе, сваё здароўе і асэнсоўвае сувязь паміж гэтымі рэчамі – гэта не адны і тыя ж людзі, – заўважае Антон Барысенка.

Падобная сітуацыя складваецца з адказамі на пытанне пра захады, якія беларусы прадпрымаюць для абароны навакольнага асяроддзя. Так, людзі, што сартуюць смецце, – гэта зусім не тыя людзі, якія яго не кідаюць ці збіраюць на прыродзе.

Продкі былі лепшымі, цяпер спадзеў на нашчадкаў

– Ненанясенне шкоды прыродзе часта звязана з даволі мілымі рэчамі. Напрыклад, некаторыя адказвалі, што яны не кураць і такім чынам не наносяць шкоду наваколлю. Ці не ходзяць па газоне. Ці не збіраюць грыбы, – прыводзіць прыклады даследчык.

Адметна, што ў якасці навакольнага асяроддзя беларусы ўспрымаюць выключна прыроду, і ніяк не тое, дзе яны жывуць, што ядуць і гэтак далей.

Экалагічная дружалюбнасць мае на ўвазе не толькі ненанясенне шкоды прыродзе, але і адказнасць перад наступнымі пакаленнямі. І ў гэтым сэнсе, згодна з вынікамі апытання, беларусы даволі безадказныя: асабістую адказнасць за асяроддзе навокал прызнае толькі кожны пяты. Палова суайчыннікаў лічыць, што іх лад жыцця ніяк не ўплывае на наваколле. Пераважная частка беларусаў думае, што папярэднія пакаленні жылі больш экалагічна, чым сучасныя. Пры гэтым досыць вялікая колькасць людзей пераканана, што ў далёкай будучыні нашы нашчадкі будуць ставіцца да навакольнага асяроддзя лепш, чым мы.

Таннае і шкоднае перамагае дарагое і экалагічнае

Некаторыя экалагічныя практыкі ў нашай краіне былі распаўсюджаныя ў 1980-х: эканомія вады, электраэнергіі, рамантаванне рэчаў. Асабліва актуалізаваліся яны на пачатку 1990-х гадоў. Але гэтыя захады былі, хутчэй, вымушанымі, бо краіна перажывала не лепшыя эканамічныя часы. Неўзабаве пасля распаду Савецкага Саюза адбыўся абсалютны злом гэтых практык: з’явіліся супермаркеты, у насельніцтва пакрысе выраслі даходы і пачалося безадказнае спажыванне.

Цяпер паступова мода на “зялёнае” спажыванне вяртаецца. Але, на думку Антона Барысенкі, адрадзіць экадружалюбнасць цалкам наўрад ці магчыма.

– Адны і тыя ж людзі распавядаюць, што імкнуцца выкарыстаць поліэтыленавыя пакеты шмат разоў, але рэгулярна купляюць у краме новыя. Ці, напрыклад, чвэрць беларусаў уважліва вывучае склад тавараў, якія набывае. Але больш за палову апытаных гатовыя купляць тавары, якія шкодзяць навакольнаму асяроддзю або іх здароўю, калі тыя будуць каштаваць менш за экалагічныя, – дзеліцца эксперт вынікамі даследвання.

Каля 60% людзей распавялі, што імкнуцца выкарыстаць аўтамабіль так, каб у адной паездцы паўдзельнічала адразу некалькі членаў сям'і. Ровар як штодзённы транспарт выкарыстоўвае толькі 34% рэспандэнтаў, прычым больш папулярны ён у сельскай мясцовасці. Цікава, што радзей карыстаюцца роварам людзі з вышэйшай адукацыяй.

10% беларусаў жадалі б скараціць свой узровень спажывання, пры гэтым такі адказ, як правіла, давалі людзі з вельмі высокім даходам.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео