BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Беларусь ідзе вясна: на гэтым тыдні будзе да +10

21.02.2017
У Беларусь ідзе вясна: на гэтым тыдні будзе да +10
У бліжэйшыя дні ў Беларусі пацяплее. Сіноптыкі кажуць, што надвор'е, якое ўсталёўваецца на нашай тэрыторыі, характэрнае для сакавіка.

"Захаваецца няўстойлівае надвор'е. Атлантычныя цыклоны працягнуць выносіць на тэрыторыю вільготнае сырое паветра. Тэмпературны фон будзе павышаны і адпавядаць сакавіцкім значэнням, ― распавядае Еўрарадыё галоўны сіноптык краіны Святлана Рыбакова. ― У начныя гадзіны будзе падмарожваць".

У ноч з аўторка на сераду чакаецца тэмпература ад -5 да +1, ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу, галалёд. Удзень у сераду ― -2 +4, па паўднёвым Захадзе ― +5 +7. У чацвер захаваецца няўстойлівае надвор'е з моцным парывістым ветрам. Уначы ― ад -4 па паўночным усходзе краіны да +4 па паўднёвым захадзе, удзень ― 0 +7. 

У пятніцу тэрыторыя Беларусі апынецца пад уплывам яшчэ больш цёплых але вільготных паветраных мас. Гэта будзе найцяплейшы дзень на гэтым тыдні, абяцае сіноптык. Праўда, без ападкаў у выглядзе дажджу і мокрага снегу і моцнага ветру не абыдзецца. Затое тэмпературы радуюць: уначы ― ад -2 да +5, удзень ― +1 +8, па паўднёвым усходзе да +10. 

На выхадных крыху пахаладае, бо пачне паступаць свежае паветра са Скандынавіі. Пройдзе кароткачасовы снег. Уначы падмарозіць ― 0 -5, удзень будзе -2 +3. Дарогі будуць слізкімі, вецер парывістым.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео