BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Дашкевіч пра ноч у Курапатах: «Тут фактычна будаўнікі-амапаўцы»

21.02.2017
Дашкевіч пра ноч у Курапатах: «Тут фактычна будаўнікі-амапаўцы»
svaboda.org
Актывісты, якія раніцай 20 лютага распачалі варту на будоўлі ​ на поўначы Мінска, выстаялі ноч.

Яны процістаяць забудове часткі тэрыторыі мемарыяльнага комплексу Курапаты, дзе былі расстраляныя і пахаваныя ахвяры сталінскіх рэпрэсій.

Лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч, які днём раней стаяў на варце ад ранку да ночы і быў збіты будаўнікамі, сёння а 7:30 раніцы вярнуўся ў Курапаты, перадае Радыё Свабода.

«Тут сем абаронцаў стаіць, з якіх тры чалавекі… як бы не зусім і абаронцы, — распавядае Дашкевіч. — Напаўжывыя, бо ноч не спалі, мокрыя ўсе… О, вось ужо восьмы чалавек!

Будаўнікі пачалі работы, падлічваюць страты ад пагнутых платоў, кажуць, нібы заведзеная крымінальная справа пра папсаванае жалеза. Яны тут бегалі, рыдлёўкамі раскідалі цяпельца, якое хлопцы расклалі. Далей вогнішча ўжо не распальвалі, тут слота, гразюка, а яшчэ гэтыя кідаюцца…

Можа, тут сёння ўсё будзе зачышчанае. Вельмі шмат будаўнікоў. Такое ўражанне, што некаторыя будаўнікі быццам бы і не будаўнікі. Агрэсіўныя такія, кідаюцца, фактычна функцыі АМАП выконваюць. Мы-та разлічвалі, што будзе як у 2001 годзе — яны папрацавалі, сышлі, мы разабралі гэта за ноч… А цяпер тут фактычна будаўнікі-амапаўцы — і будуюць, і кідаюцца, і бойкі распачынаюць».

Дашкевіч кажа, неабыякавыя людзі ездзілі да актывістаў усю ноч, падвозілі гарбату і блінцы. Праз надвор’е, кажа ён, актывісты не адмовіліся б ад дапамогі ў выглядзе не вельмі патрэбных гаспадарам цёплых рэчаў. Разыходзіцца яны па-ранейшаму не збіраюцца.

Гэта не першы раз, калі Курапаты бароняць ад будаўнікоў. Больш за пятнаццаць гадоў таму моладзевыя актывісты выступілі супраць пабудовы кальцавой дарогі праз урочышча Курапаты. Кругласутачнае дзяжурства ва ўрочышчы доўжылася больш за восем месяцаў — ад 24 верасня 2001 года да 2 чэрвеня 2002 года. Кругласутачная вахта памяці доўжылася 250 дзён.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео