BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У аўторак у Мінску і Магілёве пройдзе Вялікая беларуская дыктоўка

20.02.2017
У аўторак у Мінску і Магілёве пройдзе Вялікая беларуская дыктоўка
21 лютага, у міжнародны Дзень роднай мовы і культуры, універсітэты возьмуць удзел у Вялікай беларускай дыктоўцы.

Усе ахвотныя змогуць праверыць і ўдасканаліць свае веды беларускай мовы. Арганізатарам выступае дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, піша TUT.BY.

Галоўнай пляцоўкай прызначана аўдыторыя № 2 галоўнага навучальнага корпуса БДМУ (праспект Дзяржынскага, 83). Таксама да акцыі далучыцца Беларуска-Расійскі ўніверсітэт у Магілёве. Дыктоўка пачнецца ў 12.00 і скончыцца праз гадзіну.

Прыняць удзел могуць найперш студэнты і выкладчыкі ВНУ, астатніх просяць абавязкова накіраваць калектыўную заяўку на электронны адрас: [email protected]. Іншыя навучальныя ўстановы таксама запрашаюцца да ўдзелу.

Дыктоўка будзе напісаная паводле твораў беларускіх пісьменнікаў - Янкі Сіпакова, Усевалада Краўчанкі, Алеся Жука. Тэкст прачытае Алесь Камароўскі, сучасны беларускі паэт і пісьменнік.

Варыянты тэкстаў дыктоўкі атрымае кожная ўстанова, якая падала заяўку на ўдзел. Пасля жараб’ёўкі анлайн будзе абвешчана аб назве і пачатку. Правяраць работы будуць прызначаныя для гэтага выкладчыкі кожнай ВНУ.

Вынікі абвесцяць 24 лютага. Усе ўдзельнікі Вялікай дыктоўкі атрымаюць памятныя сертыфікаты, а пераможцы будуць адзначаныя дыпломамі.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео