BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Ля Курапатаў паставілі намёт для пратэстоўцаў — будзе кругласутачная вахта (ФОТА)

20.02.2017
Ля Курапатаў паставілі намёт для пратэстоўцаў — будзе кругласутачная вахта (ФОТА)
БелаПАН
На поўначы Мінска зранку 20 лютага актывісты праводзяць пратэст супраць высечкі дрэваў і пачатку будаўніцтва офісанага цэнтру за некалькі дзясяткаў метраў ад месца пахавання ахвяр рэпрэсій.

Доўгатэрміновай акцыяй у абарону мемарыялу сталінскіх ахвяраў у Курапатах кіруе лідар "Маладога фронту" Зміцер Дашкевіч, перадае Радыё Свабода.

Каля месца будаўніцтва офіснага цэнтру будзе вахта, дзяжурства праціўнікаў гэтага будаўніцтва, па прыкладзе доўгатэрміновай акцыі 2001–2002 гадоў, калі тут будавалася Мінская кальцавая дарога, паведаміў Дашкевіч.

«Мы робім гэта для таго, каб абараніць Курапаты. Гэта ахоўная зона вакол Курапатаў. Спадзяёмся, што далучацца і жыхары гэтага мікрараёну, якія кажуць, што для іх гэтая будоўля сталася навіною, з імі ніхто не раіўся наконт гэтага будаўніцтва».

«Гэта рашэнне Мінгарвыканкама нумар 162 ад 20 студзеня 2017 года.. Замоўца будаўніцтва — таварыства з абмежаванай адказнасцю «Кіпрэканструкцыя», будуе таварыства з абмежаванай адказнасцю «Белрэканструкцыя», — распавядаў раней сакратар управы сойму КХП БНФ і сябра «Хрысціянскай злучнасці Курапаты» Алесь Чахольскі. — Найхутчэй гэта даччыныя фірмы. «Кіпрэканструкцыя» мае юрыдычны адрас на Ваўпшасава, 22а, пакой 22. Цікавае пытанне, як ТАА, якое мае пакойчык у офісным цэнтры ці яшчэ дзе, дазволілі будавацца на гэтым лапіку паміж кальцавой дарогай і дамамі па вуліцы Мірашнічэнкі 49, 51, 53?»

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео