BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Статкевіч агучыў фармат правядзення «Маршу абураных беларусаў»

17.02.2017
Статкевіч агучыў фармат правядзення «Маршу абураных беларусаў»
nn.by
Экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч агучыў план правядзення Маршу абураных беларусаў, што мае прайсці ў пятніцу ў Мінску.

Пачатак акцыі, скіраванай супраць «падатку на дармаедаў», запланаваны на 18:00. Удзельнікі збяруцца на Кастрычніцкай плошчы.

«Напачатку Маршу адбудзецца народны сход, на якім будуць прыняты патрабаванні да ўлады і вызначаны тэрміны іх выканання. Сам Марш пройдзе па галоўным праспекце сталіцы да будынка Міністэрства па падатках і зборах [на вуліцы Савецкай — рэд.], дзе ўдзельнікі акцыі выкажуць стаўленне да падатку на беспрацоўных і прымуць рашэнне пра свае дзеянні, калі ўлада не пойдзе насустрач патрабаванням народа», — напісаў у сваім Facebook Статкевіч.

Ён дадаў, што план носіць папярэдні характар і можа быць зменены паводле патрабавання ўдзельнікаў.

Нагадаем, што ўвядзеннем «падатку на дармаедаў» улады спадзяваліся падштурхнуць людзей, што з нечага жывуць, але не плацяць падаткаў, да легалізацыі сваіх даходаў. Такі спосаб дазваляў пазбягаць ужывання карных захадаў да няплатнікаў падаткаў. Прадугледжвалася, што ад падатку будуць вызваленыя беларусы, якія большую частку года жывуць і працуюць за мяжой, а таксама людзі «ў цяжкай жыццёвай сітуацыі» (апошняе — на волю мясцовых саветаў), піша "Наша Ніва".

Увядзенне «падатку» выклікала крытыку розных слаёў насельніцтва. Апазіцыя заклікае адмяніць яго.

На сваёй апошняй прэс-канферэнцыі Аляксандр Лукашэнка абараняў дэкрэт. Ён лічыць, што такая норма паспрыяе павышэнню падатковай дысцыпліны. Ён таксама не раз падкрэсліваў, што ўсе грамадзяне павінны рабіць унёсак у фінансаванне дзяржаўных сістэм медыцыны, адукацыі і аховы парадку.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео