BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Турыстычная разынка, арт-цэнтр і дабрачынныя арганізацыі – мінчане ратуюць ад зносу пасёлак МТЗ

16.02.2017 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь
Турыстычная разынка, арт-цэнтр і дабрачынныя арганізацыі – мінчане ратуюць ад зносу пасёлак МТЗ
Акции / Фото
Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Падабаецца нам гэта ці не, але Мінск збольшага мае сацыялістычнае аблічча. Але нават і яго беларуская сталіца неўзабаве можа страціць.

З цягам часу наша сацыялістычнае мінулае становіцца своеасаблівай разынкай, і многія турысты адмыслова прыязджаюць паглядзець на савецкую архітэктуру сталіцы. Дарэчы, яна цяпер сапраўды, што называецца, у трэндзе: сёлета намінантам у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА прапанавана аб’яднаная сацыялістычная забудова Берліна, Варшавы і Мінска.

У гэтым сэнсе жылы пасёлак Мінскага трактарнага завода як найлепш адлюстроўвае эпоху. Сапраўдны гігант, цэлы “горад у горадзе”, увасобленая мроя савецкіх архітэктараў аб ідэальным паселішчы, дзе ўсё прадумана да дробязяў.

Адзін з самых прыгожых дамоў пасёлка.

Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” пашпацыравала па ўтульных вулках Трактарагорада.

Будаўніцтва трактаразаводскага пасёлка ішло паралельна з узвядзеннем прамысловага волата МТЗ, якое пачалося ў 1946 годзе. Ад самага пачатку планавалася, што завод будзе прадпрыемствам усесаюзнага значэння і мусіць даць штуршок развіццю беларускай сталіцы. Адпаведна, і сам завод, і жылы пасёлак для трактарабудаўнікоў павінны былі заявіць усяму свету: вайна не выбіла з каляіны краіну Саветаў, дзяржава гатовая паўстаць ва ўсёй сваёй магутнасці і прыгажосці. Пафас гэтай ідэі падмацоўваўся і тым, што падпісаў праект забудовы пасёлка Зіновій Разэнфельд – аўтар Кутузаўскага праспекта ў Маскве. Адметна, што і сам завод, і яго пасёлак будаваліся нават хутчэй, чым цэнтральны праспект Мінска, бо краіну тэрмінова неабходна было забяспечваць тэхнікай.

Будынкі трактаразаводскага пасёлка маюць багатае архітэктурнае аздабленне.

Паводле задумы архітэктараў, адкрываецца пасёлак бульварам, названым у гонар яго першых насельнікаў – Трактарабудаўнікоў. Раней ён быў упрыгожаны скульптурнымі кампазіцыямі футбалістаў і дзяўчат, якія гуляюць у мяч. Уздоўж бульвара цягнулася цэлая паласа спартыўных пляцовак, і нават цяпер тут яшчэ ёсць стадыён і сапраўды ўнікальны аб’ект – пляцоўка для гульні ў гарадкі.

Стаханаўская вуліца.

Адна з цэнтральных вуліц пасёлка – Стаханаўская, выглядае як элітная (зрэшты, такое ўражанне пакідае ўвесь пасёлак з яго прасторнымі замкнёнымі дварамі і прагулачнымі зонамі, ляпнінай на дамах): малапавярховая забудова, пры гэтым тут ёсць усе неабходныя ўстановы – міліцыя, адрамантаваная лазня (цяпер — фізкультурна-аздараўленчы цэнтр), паліклініка, школа (цяпер там дом-інтэрнат), дзіцячы садок, крамы, сталовыя. Усё гэта завяршае задумку пасёлка як ідэальнага, “сонечнага” горада для камфортнага жыцця, дзе ўсё ёсць і які можа існаваць сам па сабе. 

Экскурсанты на фоне былой лазні, якую перарабілі пад фізкультурна-аздараўленчы цэнтр.

У адным з двароў па Стаханаўскай можна ўбачыць скульптуру – два медзведзяняці з бочачкай мёду. Калісьці гэтая кампазіцыя была ў складзе фантану, але цяпер яго ўжо няма. Затое мядзведзі (даўні сімвал Берліна) засталіся як напамін пра палонных немцаў, што, як і рабочыя, простыя савецкія грамадзяне, і зэкі таксама ўзводзілі дамы ў Трактарагорадзе. Немцаў паводле розных крыніц налічвалася ад дзвюх да пяці тысяч. Многія з іх засталіся жыць тут, завялі сем’і. А астатніх пасля адправілі ў Германію. Дарэчы, ёсць успаміны, што перад гэтым іх звадзілі ў оперны тэатр.

Дворык з медзведзянятамі выводзіць у былы Піянерскі сквер, дзе сёння стаіць царква – такое, канешне, немагчыма было ўявіць у часы пабудовы і росквіту Трактарагорада. Дарэчы, узвядзенне храма ў 1990-х гадах родніць пасёлак з яго “сабратам” у кракаўскім раёне Нова Хута (Новая Гута) – пасёлкам металургічнага камбінату, дзе таксама быў узведзены храм. Больш за тое, і час, і гісторыя, і нават прызначэнне будаўніцтва кракаўскага пасёлка супадаюць з нашым трактарным. Розніца хіба ў тым, што Нова Хута з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю і ахоўваецца дзяржавай.

Тыя ж экскурсанты на фоне былога дзіцячага садка, "равесніка" лазні. Яму пашанцавала менш, будынак хочуць знесці.

Так былы садок выглядае ўсярэдзіне.

Мінскі ж Трактарагорад дзяржава не тое што не ахоўвае, а ўжо колькі год імкнецца знішчыць і забудаваць шматпавярховікамі. Так па вуліцах Чабатарова, Шчарбакова, Клумава, Стаханаўскай адзінаццаць адселеных ужо двухпавярховікаў чакаюць зносу. Гэтыя дамкі сталічныя чыноўнікі назвалі “баракамі”, хоць некалі яны мелі чарапічныя дахі і ўсе выгоды, у тым ліку цэнтральнае ацяпленне.

Гэтыя дамкі падрыхтаваныя да зносу.

На думку краязнаўцаў Рамана Абрамчука і Паўла Каралёва, цэльнасць раёна ўяўляе сабой цікавы турыстычны кластар, які шматпавярховая забудова проста разбурыць. У адселеных жа двухпавярховіках могуць размяшчацца гарадок кінематаграфістаў, арт-цэнтр, мастацкія майстэрні, офісы дабрачынных арганізацый. Зацікаўленыя атабарыцца тут ужо ёсць, засталося толькі знайсці сродкі на рамонт і, бадай, самае складанае – пераканаць гарадскія ўлады ў каштоўнасці мясцовай забудовы. Дзеля гэтага актывісты ладзяць зборы подпісаў і накіроўваюць лісты ўладам з просьбай захаваць дамы. Любы ахвотны можа падпісаць петыцыю ў інтэрнэце ці прыйсці на адну з экскурсій, якія праходзяць у пасёлку кожныя выхадныя, каб даведацца шмат цікавостак пра Трактарагорад і паставіць свой подпіс за захаванне ўнікальнай гарадской забудовы.

Неабыякавыя мінчане стаяць у чарзе, каб падпісацца за захаванне пасёлка.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео