BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Колькі “абураных беларусаў” выйдзе на марш?

15.02.2017
Колькі “абураных беларусаў” выйдзе на марш?
Палітык Мікалай Статкевіч распавёў, як ідзе падрыхтоўка да Марша абураных беларусаў, які прызначаны на 17 лютага.

Як вядома, днямі палітыкі Уладзімір Някляеў, Мікалай Статкевіч і Яўген Афнагель праінфармавалі гарадскія ўлады аб намеры правесці 17 лютага Марш абураных беларусаў.

“У адпаведнасці з правам, гарантаваным артыкулам 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і падпісанымі нашай краінай міжнароднымі пагадненнямі, мы маем намер правесці 17 лютага акцыю на Кастрычніцкай плошчы Менска. Пачатак у 18.00, – напісалі аўтары ліста ў Менгарвыканкам. – Прапануем выканаць патрабаванні Канстытуцыі і забяспечыць бесперашкоднае правядзенне мерапрыемства”.

Мікалай Статкевіч: - Падрыхтоўка ідзе нармальна, мы, як ужо казаў, не падавалі заяўку на правядзенне мерапрыемства, а проста праінфармавалі гарадскія ўлады, што праводзім акцыю, карыстаючыся сваім канстытуцыйным правам. І мы не чакаем ад Менгарвыканкама ніякіх адказаў. Лічым, што сёння адзіная мажлівасць выказацца па актуальных праблемах – гэта несанкцыянаваныя ўладамі масавыя публічныя мерапрыемствы. Спробы ж атрымаць санкцыю па сапраўды гарачых тэмах на нейкую акцыю ні да чаго не прыводзяць.

«Радыё Рацыя»: - А вось заяўнікі Марша недармаедаеў, які плануецца правесці 15 сакавіка, вырашылі пайсці больш цывілізаваных шляхам – падалі заяўку…

- Яны і ў Гародні падавалі заяўку, і чым справа закончылася? Адмовай. Мне падаецца, што і на марш у Менску 15 сакавіка арганізатары дазвол не атрымаюць.

- Можа варта было аб’яднаць сілы?

- Чым больш акцый, тым лепш. Дэкрэт аб “дармаедах” – гэта такая тэма, што яна павінна быць пастаянна на слыху ў грамадстве. І гэта добра, калі такія акцыі праводзяць розныя арганізацыі. Дрэнна, калі яны толькі робяць выгляд аб жаданні нешта зрабіць, а насамрэч нічога не робяць. Бо калегі ж, напэўна, выдатна разумеюць, што дазвол не атрымаюць на марш. І што далей? Наўрад ці яны будуць праводзіць несанкцыянаваную акцыю. Я лічу, што сёння толькі Беларускі нацыянальны кангрэс можа арганізаваць паўнацэнную акцыю пратэсту. Галоўнае, каб нам проста не заміналі.

- На якую колькасць людзей вы разлічваеце?

- Я звычайна кажу так: хто прыйдзе, той прыйдзе. Але зараз бачу, што народу будзе шмат. Збярэцца больш, чым звычайна. Гэта бачна і па таму, як улада мітусіцца, і па рэакцыі людзей у сацыяльных сетках.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео