BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Карціны з калекцыі Мацея Мікалая Радзівіла пакажуць у Мінску

15.02.2017
Карціны з калекцыі Мацея Мікалая Радзівіла пакажуць у Мінску
Выстава „Радзівілы: лёсы краіны і роду”, якая ўключае жывапісныя і графічныя партрэты, мініяцюры, медалі, мастацкія тканіны з калекцыі Мацея Мікалая Радзівіла, пачне працаваць у музеі з 15 лютага.

Як паведамляе прэс-служба Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, у праекце прадстаўлена галерэя вобразаў вядомых дзеячаў: Барбара Радзівіл – каралева Польшчы, яе бацька – Юры Радзівіл меў ганаровую мянушку Геркулес Літоўскі, Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка – заснавальнік Нясвіжскай рэзідэнцыі, яго брат Юры – кардынал, кракаўскі біскуп, Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька – заснавальнік мануфактуры слуцкіх паясоў, Караль Станіслаў Радзівіл Пане Каханку – яркі прыклад свабоды і незалежнасці шляхты ВКЛ і іншыя.

Безумоўнай каштоўнасцю калекцыі з’яўляецца тое, што некаторыя партрэтныя выявы, магчыма, захаваліся ў адзіным экзэмпляры.

Можна ўбачыць і партрэты пэндзля вядомых еўрапейскіх майстроў: італьянца Марчэла Баччарэлі, які працаваў пры двары Станіслава Аўгуста Панятоўскага, аўстрыйца Францішка Ксаверыя Лампі, гравюры фламандскага майстра Дамініка Кусто.

У экспазіцыю выставы арганічна ўпісаліся жывапісныя партрэты князёў Радзівілаў са збору Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, якія да 1939 года знаходзіліся ў Нясвіжскім замку.

Выстава „Радзівілы: лёсы краіны і роду” азначае важнасць звароту да гістарычнай памяці беларускага народа. Цяжка назваць іншы род, які сыграў такую значную ролю ў гісторыі краіны, немагчыма пераацаніць актыўную дзейнасць яго нашчадкаў, якія працягваюць традыцыі дабрачыннасці і міратворчасці.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео