BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Алексіевіч: Дай Бог, каб уладу ўзялі людзі "без Трампа ў галаве"

14.02.2017
Алексіевіч: Дай Бог, каб уладу ўзялі людзі "без Трампа ў галаве"
svaboda.org
Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч 13 лютага выступіла ў Мінску на канферэнцыі «Медыі Беларусі: выклікі і шанцы».

Радыё Свабода прыводзіць некаторыя яе выказванні.

Я заўжды думала, што журналісты — шчаслівыя людзі. Яны робяць у прафесіі тое, што іншыя вымушаныя робяць па-за працай і пра што мараць. Ты можаш вучыцца ў людзей, вучыцца ў асобы. Бо ў маім разуменні, самая лепшая вучоба — гэта, вядома ж, у асобы.

Асоба — гэта спрасаваны час.

Хлопцы, якія сядзелі ў турме, той жа Лябедзька... гэта ўсё годна павагі, але не гэтыя людзі возьмуць уладу, калі нешта ў нас пераменіцца.

Уладу возьмуць зусім іншыя людзі, якіх мы можа нават не адрозніваем у натоўпе. Дай Бог, каб гэта былі людзі «без Трампа ў галаве», без папулізму таннага, без таго, што сучасныя праблемы можна вельмі лёгка вырашыць, бо яны зусім не лёгка вырашаюцца.

[Абама] быў для мяне тыпам палітыка будучыні. Калі галоўны светапогляд чалавека стаіць не на пазіцыі сілы, а на каштоўнасці чалавечага жыцця, каштоўнасці іншага.

У нас няма новых думак. Хіба толькі нацыянальная думка, і тое яна не так прасунутая, як у Чэхіі ці Польшчы. Яна не так інтэлектуальна прадуманая, адрэфлексаваная. У 90-я гады там шмат было асэнсавання таго, што адбылося. У нас час быў спынены, і эліта не адыграла сваёй ролі. Яна не абжыла гэтую траўму і найбольш засяродзілася на траўме моўнай. Насельніцтву гэта было не зразумела абсалютна. Толькі цяпер, калі прайшло дваццаць з чымсьці гадоў, дзеля Валодзі Арлова краму закрылі на гадзіну пазней, бо было столькі жадаючых купіць ягоную кнігу. Вельмі часта вышыванкі на вуліцах, беларуская мова пасярод моладзі. І, дарэчы, гэта не вельмі падхоплена дэмакратычнымі рухамі, бо, думаю, імі кіруюць людзі прыблізна майго ўзросту, якія не перайшлі ў эпоху іншага думання.

У Лукашэнкі раней было болей шанцаў, ён больш валодаў масавай свядомасцю. Цяпер ён ужо пастарэў, энергетыка ўпала, і народ паразумнеў.

Зміцер Бартосік паехаў у маю вёску і запісаў настаўнікаў. І гэта, канечне, жах, што яны думаюць.. Нібыта «Абама патэлефанаваў у шведскі камітэт і яна здрадзіла радзіме». Вы можаце сабе ўявіць, што такія настаўнікі вучаць дзяцей?! І яны вучылі нас. Гэта катастрофа. Адукацыя — самае слабае нашае звяно.

Я не народнік па перакананнях. Ніякага падлашчвання да народу ў мяне няма. Я ўсё юнацтва правяла ў вёсцы, шмат ездзіла па вёсках, калі была журналістам. Я ведаю, што залежаць ад большасці і асабліва ад нашай сялянскай часткі, не варта.

Як быць шчаслівым у трывожны час? Закахацца! Гэта вельмі проста.

У нас праблема: на чале аніводнай справы няма асобы, якая магла б не падпарадкоўваць, а аб’ядноўваць людзей. Калі такія людзі з'яўляюцца, дык трэба іх «з'есці», як «з'елі» Мілінкевіча. Уся гэтая маленькая дэмакратычная кампанія сабралася і «з'ела» досыць цікавага чалавека, асобу, якая прадстаўляла б нашую Беларусь. А так зламалі ягоную волю, зламалі ягоны інтарэс да палітыкі.

Пазняка не хапіла. Ён апынуўся вузкім чалавекам. Трэба было заставацца тут і ісці да канца, разам з народам прайсці гэты шлях. А даваць здалёк нейкія чумныя ўказанні, думаць, што паўсюль правакатары... Уся гэтая канспіралогія ад бездапаможнасці. Ад таго, што няма інтэлектуальнай эліты, якая магла б гэта пераварыць.

[Да моладзі] Не такія вы несавецкія, як вам падаецца. Вас вучылі савецкія настаўнікі па савецкіх падручніках. Усё нашае беларускае жыццё пранізанае савецкімі паняткамі... Мне не здаецца, што вы такія свабодныя... Вы яшчэ не заявілі сябе як сілу, якая возьме на сябе адказнасць за дзяржаву. Вас няма як сістэмы перакананняў

Калі б я была прэзідэнтам, я б пастаралася зразумець, што такое грамадства. Даць свабоду — газетам, часопісам, выбарам. Каб нарэшце мы зразумелі, хто мы. Бо мы не ведаем, хто мы. Мы ведаем толькі, наколькі ўлада ўсё заціснула... Маё падазрэнне: людзі разумнейшыя за ўладу і апазіцыю.

Будзем верыць у «эфект травы». Людзі, якія маюць цяпер уладу, яны шмат што могуць зрабіць. Але спыніць час яны дакладна не могуць.

Мы з вамі дажывем, што Лукашэнка загаворыць па-беларуску і надзене вышыванку. Пачакайце. Больш нічога не застанецца.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео