BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Мінску ўручылі „Залаты апостраф”

11.02.2017
У Мінску ўручылі „Залаты апостраф”
Апостраф нароўні з “Ў нескладовым” адрознівае беларускую пісьмовую мову ад нашых суседзяў. Менавіта таму адна з самых прэстыжных недзяржаўных літаратурных прэмій і называецца “Залаты апостраф”.

Прэмію штогод прысуджае часопіс “Дзеяслоў”, нагадвае «Радыё Рацыя». Гаворыць галоўны рэдактар “Дзеяслова” Барыс Пятровіч:

– Мы ў чатырнаццаты раз уручылі прэміі часопіса “Дзеяслоў”. Мы звычайна рабілі асобна вечарыну, на якую збіраліся часам поўныя залы Домы літаратара. У гэтым годзе ўпершыню вырашылі правесці фестываль імя Міхася Стральцова. Былі цікавыя ў нас публікацыі летась, вельмі цяжкі выбар. У намінацыі “Лепшая проза” перамог Валерый Гапееў. У намінацыі лепшая паэзія лаўрэатам стаў Міхасць Скобла. За лепшы дэбют прэмію атрымала Крысціна Бандурына.

Прысуджэнне прэміі “Залаты апостраф” – заўсёды нечаканасць для ўзнагароджаных. Некаторыя з іх прыехалі ў менскую галерэю “TUT.BY”, каб паўдзельнічаць у паэтычным фэсце імя Міхася Стральцова, і проста ў зале даведаліся, што атрымаюць прэстыжныя літаратурныя ўзнагароды. і называецца “Залаты апостраф”.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео