BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Эксперты: Кантроль за вулічнай музыкай – вельмі дзіўнае і абсурднае ноў-хаў ад чыноўнікаў

10.02.2017
Эксперты: Кантроль за вулічнай музыкай – вельмі дзіўнае і абсурднае ноў-хаў ад чыноўнікаў
Фота: velvet.by
Музыкаў выпусцяць у пераходы, але толькі ў дазволеныя 12 месцаў пад кантролем міліцыі і з узгодненым рэпертуарам.

Мінская міліцыя не супраць нядаўняй ініцыятывы ідэолага гарадской адміністрацыі Віталіны Рудзікавай, якая прапанавала незвычайную схему ўзаемадзення вулічных музыкаў і ўлады. «Вылучаныя 12 афіцыйных пляцовак у падземных пераходах гораду. - распавядае ў інтэрв'ю Службе інфармацыі «ЕўраБеларусі» стваральнік і каардынатар праекту “Тузін гітоў», журналіст Сяргей Будкін. - Але каб выступіць на гэтых афіцыйных кропках у пераходах, трэба атрымаць адмысловы дазвол пасля праслухоўвання рэпертуару выканаўцы камісіяй пры Мінскім гарвыканкаме. Калі камісія прыме плэй-ліст музыканта, то ён зможа іграць песні з яго ў цэлых 12-ці месцах сталіцы».

Сяргей Будкін зазначае, што незразумелым застаецца працэдура кантролю: «гэта нейкае смяхоцце, уявіце, як міліцыя будзе спраўджваць дазвол камісіі на гранне песень і ці тых дакладна песень». Хаця, заўважае кіраўнік «Тузіна гітоў», практыка дазволу на выступ для вулічных музыкаў ёсць у некаторых гарадах свету, напрыклад, у Барселоне і Нью-Ёрку, дзе вулічныя музыкі плацяць за адмысловы дакумент, які дазваляе граць пэўны час на вуліцы.

«Але ж узгадненне рэпертуару – гэта ноў-хаў выключна беларускае. Я бачу тут спробу кантраляваць яшчэ і дзейнасць вулічных музыкантаў. Працэсс, у прынцыпе, адваротны лібералізацыі. Чыноўнікі хочуць зрабіць рэверанс у бок моладзі, але пры гэтым яны не могуць моладзі ўсё дазволіць, таму вызначаюць канкрэтныя месцы, вызначаюць умовы, прызначаюць камісію, якая ўсё гэта будзе адслухоўваць», - падкрэслівае Сяргей Будкін.

«Можа, гарадскія ўлады будуць прымацоўваць адмысловага слухача да кожнай з 12-ці пляцовак? - разважае Сяргей Будкін і ўспамінае свой досвед стасункаў з кантралёрамі. - На адзін з канцэртаў «Октобэрфэсту» ў Камарове прыйшлі прадстаўнікі Мінаблвыканкаму са стосам папераў і камерай. Уважліва слухалі – і па паперках не супалі ані тэксты, ані назвы, ані словы, ані колькасць песень. Ледзь залагодзілі іх гарбатаю і тым, што больш такога ніколі рабіць не будзем і артысты будуць трымацца толькі афіцыйна узгодненых тэкстаў».

Крэатыў ідэолагаў, як лічыць Сяргей Будкін, не дазволіць, напрыклад, пабачыць чарговы імправізаваны канцэрт Лявона Вольскага дзесьці ў адвольна абраным пераходзе: «улада ўжо будзе мець аргументы на карысць адкрыцця хаця б адміністратыўнай справы».

Лідэр гурта «Палац» Алег Хаменка настроены крыху больш аптымістычна: «Магчыма, гэта крок убок, але гэта хоць які-небудзь крок. Вось усё, што я магу пра гэта на сёння сказаць, калі тая вулічная культура проста адсутнічае ў нас ці толькі-толькі пачынаецца».

Ён нагадвае, што ў некаторых еўрапейскіх краінах музыкі таксама атрымліваюць дазвол на працу на вуліцах: «але там абмежаванні па гуку, пра што і колькі песень спяваць – не турбуе чыноўнікаў, турбуюць дэцыбелы».

«Але калі чалавек будзе спяваць тое, што не адпавядае законам краіны, канстытуцыі, альбо прапагандаваць штосьці забароненае, то тады яго пакараюць значна мацней і значна пазней. А тут мы бачым сістэму перастрахоўкі, якая даволі дзіўнавата выглядае – ну напіша той музыка, што будзе выконваць вось такія песні, а сам будзе спяваць іншыя, няўжо ж нехта будзе стаяць і кантраляваць? Калі так, то гэта стварэнне нейкай нормы, якая не спрацуе, - сказаў Алег Хаменка. - А вось у еўрапейскіх гарадах – гаворка ідзе пра гістарычныя цэнтры Кракава, Кёльна, Берліна ды іншых – сапраўды ходзіць паліцэйскі з апаратам, які вымярае гучнасць. Калі гучнасць перавышае дазволеную, то ён робіць заўвагу, за наступныя парушэнні – штрафы. Калі ж музыка прапагандуе ідэі тэрарызму ці нацызму, прыкладам, то атрымае каласальныя штрафы – і заява пра такі змест выступу будзе пададзеная ў паліцыю адразу ж. Як будзе ў нас – я пакуль не разумею. Ну але ўсё ж крок – можа, нешта і смялей пачнецца ў нас нават у такім жудасным фармаце».

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео