BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Тры міфы пра Тадэвуша Касцюшку, якія мы прымаем за факты (ФОТА)

07.02.2017 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь
Тры міфы пра Тадэвуша Касцюшку, якія мы прымаем за факты (ФОТА)
Акции / Фото
Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Ні агульнапрынятыя дзень, месца нараджэння і нават імя нацыянальнага героя насамрэч не пацвярджаюцца дакументальна.

Святкаванні дня народзінаў генерала, змагара за незалежнасць ЗША і кіраўніка паўстання ў Рэчы Паспалітай 1794 года Тадэвуша Касцюшкі традыцыйна адбываюцца ў меркаваным месцы яго нараджэння фальварку Мерачоўшчына, што ля Косава, куды 4 лютага прыязджае грамадскасць, турысты, дыпламаты і замежныя дэлегацыі. Сёлета ж па ініцыятыве грамадскага актывіста з Кобрына Аляксандра Меха ў гонар славутага земляка зладзілі цэлы аўтапрабег па мясцінах, звязаных з яго іменем. Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” далучылася да аўтапрабегу, падчас якога разбілася шмат стэрэатыпных уяўленняў пра нацыянальнага героя Польшчы, ЗША і Беларусі.

Аляксандр Мех

Чалавек-загадка

Караванам з шасці аўтамабіляў з людзьмі з Мінска, Кобрына і іншых рэгіёнаў Беларусi кіруемся найперш у вёску Малыя Сяхновічы, што ў Жабінкаўскім раёне. Гэты маёнтак належаў роду Касцюшкаў-Сяхновіцкіх з 1509 года. Дарэчы, менавіта так гучыць поўнае прозвішча Тадэвуша. Тут, ля прысвечанага яму музея, стаіць і адзіны ў краіне помнік Касцюшку. Праўда, ёсць яшчэ помнік у Амбасадзе ЗША ў Мінску, але тэрыторыя Пасольства не лічыцца беларускай.

–Тадэвуш Касцюшка дакладнага года і дня свайго нараджэння не ведаў, – распавядае гісторык-архівіст, даследчык жыцця героя з Жабінкі Анатоль Бензярук, які суправаджае нашу вандроўку.– Некаторыя сучаснікі пішуць, нібыта чулі з вуснаў самога Тадэвуша, што і месцам свайго нараджэння ён лічыць не Мерачоўшчыну, а Сяхновічы. Версія пра Мерачоўшчыну ўзнікла толькі праз 17 гадоў пасля смерці Касцюшкі на падставе ліпавай – інакш не скажу – метрыкі, якую яшчэ ў ХІХ стагоддзі крытыкавалі даследчыкі. Яна была напісана і зацверджана кансісторыяй у Вільні толькі ў лістападзе 1834 года.

Помнік Тадэвушу Касцюшку ў Малых Сяхновічах

Па словах гісторыка, на імені “героя двух кантынентаў” вырашыў праславіцца Вацлаў Пуслоўскі, які ў 1830 – 1840-я гады пабудаваў палац у Косаве, акурат насупраць фальварка Мерачоўшчына.

– На сённяшні дзень ні дня, ні дакладнага месцанараджэння ні ў адным дакуменце ХVІІІ – ХІХ стагоддзя (да з’яўлення той самай метрыкі ў 1834 годзе) ні згадваецца, – кажа гісторык.

У якасці меркаванага месца нараджэння Касцюшкі даследчык аддае перавагу Сяхновічам. Дарэчы, помнік у Сяхновічах выраблены ў 1930-я гады. Захаваўся да нашых дзён ён, можна сказаць, выпадкова. Старыя кобрынцы апавядаюць, што некалі яго проста… пераблыталі. Справа ў тым, што Касцюшка з 1936 да 1951 год стаяў у цэнтры Кобрына таму, што яго чамусьці прымалі за Суворава. Да 1988 года помнік захоўваўся ў Брэсцкай крэпасці.

Адкуль бяруцца міфы?

Адносна даты нараджэння Тадэвуша існуе ажно чатыры версіі. У 1894 годзе польскі даследчык Тадэвуш Корзун прапанавў дату 4 лютага 1746 года. Паколькі поўнае імя Касцюшкі Андрэй Тадэвуш Банавентура, ён кіраваўся першым яго складнікам – Андрэй. У каталікоў памяць святога з гэтым іменем ушаноўваецца 4 лютага (бліжэйшы дзень да 12 лютага – меркаваных хрэсбінаў Касцюшкі ў Косаве, як пададзена ў той самай спрэчнай метрыцы, напісанай у 1834 годзе). Больш чым праз сто гадоў, у 1989 годзе ўжо мінскі прафесар Язэп Юхо піша першую невялікую біяграфію Касцюшкі на беларускай мове. Гэтым разам дата нараджэння генерала мяняецца на 30 лістапада 1745 года. Бо гэта дзень праваслаўнага святога Андрэя Першазваннага. Прайшло яшчэ каля 15 гадоў, і Анатоль Бензярук палічыў, што ў святках у годзе налічваецца 25 дзён святога Андрэя.

Анатоль Бензярук

– Я задаў сабе пытанне: у якіх дакументах Андрэй Тадэвуш Касцюшка называе сябе менавіта так? У адным-адзіным – той самай метрычнай кнізе, якую аспрэчвалі яшчэ ў ХІХ стагоддзі. Найчасцей ён ужываў імя Тадэвуш. У каталікоў імяніны святога Тадэвуша святкуюцца толькі 28 кастрычніка – верагодней за ўсё, гэта і ёсць дзень народзінаў Касцюшкі: 28 кастрычніка 1745 года. У пацверджанне ёсць факт, што сам ён толькі двойчы ў жыцці святкаваў свае імяніны: 28 кастрычніка 1792 года і 28 кастрычніка 1804 года ў Парыжы.

Пра тое, што Тадэвуш – яшчэ і Андрэй Банавентура, сам Касцюшка нават не здагадваўся, жартуе біёграф. У дакументах яго подпіс ужываецца толькі ў двух варыянтах: ці Тадэвуш Касцюшка (найчасцей), ці Тадэвуш Касцюшка-Сяхновіцкі.

Грамадзянская вайна сусветнага значэння

Кіруемся ў вёску Крупчыцы (Чыжэўшчыну). Тут 17 верасня 1794 года адбылася самая вялікая па колькасці ўдзельнікаў бітва паўстання Тадэвуша Касцюшкі на сучаснай тэрыторыі Беларусі. Чатыры тысячы паўстанцаў пад кіраўніцтвам Караля Серакоўскага сыйшліся ў сечы з 12 тысячамі жаўнераў сувораўскіх войскаў.

Памятная шыльда перад капліцай у Крупчыцах

– Гэтая бітва ў нечым абвяргае адзін з міфаў пра тое, што Сувораў выйграваў усе свае кампаніі. Пад Крупчыцамі, нягледзячы на трохразовую перавагу ў колькасці, ён атрымаў паразу, – каментуе Анатоль Бензярук.

Бой ішоў ад світання да чатырох гадзін вечара, у ім загінула каля 700 сувораўцаў і каля 300 паўстанцаў. Апошнія арганізавана пакінулі поле бітвы і адыйшлі пад Брэст, у раён Цярэспаля. Там адбылася другая знакамітая сутычка ў гэтым паўстанні, якая стала паспяховай ужо для войск Суворава і вырашальнай для паўстання і заканчэння існавання Рэчы Паспалітай.

– Далучыўшы гэтыя тэрыторыі, Расія атрымала ў спадчыну галаўны боль, – аналізуе краязнаўца. – Таму што фактычна кожнае пакаленне беларусаў уздымалася на паўстанне. Таму тут было ўтворана не губернатарства, а генерал-губернатарства, Расійкая імперыя мусіла трымаць тут даволі моцныя вайсковыя фарміраванні.

Цяпер у колішніх Крупчыцах на месцы былых каталіцкіх могілак стаіць капліца ў гонар бітвы, адкрытая ў 2004 годзе.

У капліцы мясцовы святар час ад часу праводзіць службы

"За нашу і вашу волю!"

Унутранае аздабленне капліцы

– Для нас гэтая бітва, як і вайна 1812 года, мае адцэнне грамадзянскай вайны, – гаворыць гісторык і заклікае звярнуць увагу на піраміду ў капліцы, дзе пералічаны палкі, што ўдзельнічалі ў баі.

Дарэчы, менавіта ў бітве пад Крупчыцамі ў сувораўскім войску ўпершыню вызначыўся будучы герой вайны 1812 года Баграціён.

Слова пра Мерачоўшчыну

Пасля Крупчыц, праехаўшы больш за паўтары сотні кіламетраў, прыязджаем, нарэшце, у Мерачоўшчыну. Тут свята ў самым разгары, ля сядзібнага дома шмат людзей: тут і прадстаўнікі дыпламатычных місій Польшчы, Расіі, Вялікабрытаніі, і турыстычныя аўтобусы, і сябры розных партый і рухаў, нават Мінскае згуртаванне нашчадкаў шляхты і дваранства – сапраўды, памяць пра Касцюшку аб’яднала людзей розных краін і поглядаў. Ля камня з выявай Тадэвуша – вянкі і кветкі ад наведвальнікаў. Здзіўляе, чаму тут, на месцы, дзе Касцюшка, магчыма, і не быў, калі верыць Анатолю Бензеруку, гулянні такога маштабу.

Сядзіба ў Мерачоўшчыне

Кветкі ад дэлегацый

Наведвальнікі Мерачоўшчыны з Польшчы

– Так склалася, – паціскае ў адказ плячыма даследчык. – Бацька Касцюшкі нядоўгі час арандаваў фальварак у Сапегаў. Гэта было каля 1740 года, і пабыў ён тут зусім няшмат. Таму Тадэвуш тут не быў ніколі, і нават слова Мерачоўшчына не ведаў, – перакананы гісторык.

Анатоль Бензярук называе Касцюшку героем свайго часу. Шляхетны, адукаваны, ён мог знайсці сваё пакліканне ў розных сферах, апроч ваеннай кар’еры. Тадэвуш быў выдатным мастаком, пісаў паланэзы, выдаваў кнігі, з’яўляўся палітыкам і дыпламатам.

Даведка “ЕўраБеларусі”

Тадэвуш Касцюшка – ваенны інжынер і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, які стаў нацыянальным героем у Беларусі, Польшчы і ЗША. Удзельнік вайны за незалежнасць ЗША. Официальный сайт Pin Up bet https://pinupbets.com является отличной букмекерской конторой в режиме онлайн, где каждый желающий сможет получить хорошие деньги на ставках на спорт. Лідар нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 года ў Рэчы Паспалітай супраць расійска-прускай акупацыі краіны.

Іменем Тадэвуша Касцюшкі названы вуліцы многіх гарадоў Польшчы, горад у штаце Місісіпі, востраў у штаце Аляска, станцыя нью-ёркскага метро, два масты, самая высокая гара ў Аўстраліі. Ёсць вуліцы ў гонар героя і ў некаторых беларускіх гарадах.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео