BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

«Падарожжа дылетанта» вяртаецца да гледачоў як інтэрнэт-праект (фота + відэа)

01.02.2017
«Падарожжа дылетанта» вяртаецца да гледачоў як інтэрнэт-праект (фота + відэа)
Акции / Фото
Фота: Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Культавы беларускі праект пра падарожжы на чале з Юрыем Жыгамонтам будзе выходзіць на партале TUT.BY двойчы на месяц. Выпускі адаптаваныя да інтэрнэт-аудыторыі – 13 хвілін замест 26-і.

Вяртанне да гледача адбылося праз замежжа. Упершыню за гісторыю праекта – а ён існуе з 2001 года – Юры Жыгамонт паехаў на здымкі за межы Беларусі. З нагоды 500-годдзя першай беларускай друкаванай Бібліі дылетант шпацыраваў па скарыынаўскіх мясцінах чэшскай Прагі.

Пражская серыя складаецца з двух выпускаў, першы выйшаў 31 студзеня, другі выйдзе праз тыдзень — 7 лютага.

На паказе для прэсы Юры Жыгамонт распавёў, чым яго прывабіў сыход у сеціва: «Я вось нядаўна на вуліцы стаяў, і да мяне падыйшла дзяўчына, ужо дарослая, з двума маленькімі дзеткамі, і кажа: «Я вас пазнала. Вы – з майго дзяцінства. Вы – са старэнькага «Гарызонта» маёй бабулі!» Ну і я зразумеў, што жыву на свеце, відаць, не адзін гадок (смяецца). І хачу заўважыць, што ў бабуль на вёсках ужо не старэнькія «Гарызонты», тэхналогіі развіваюцца, імкліва ідуць наперад – і ўжо на вёсках таксама плоскія тэлевізары, якія падключаны да інтэрнэту. І гэта добра, бо хацелася б, каб гэтую праграму бачыла ўсё больш і больш людзей па вёсках, па мястэчках, па гарадох».

Галоўны рэдактар TUT.BY Марына Золатава кажа, што кіраўніцтва парталу «ні хвіліны не сумнявалася, калі пан Юры прыйшоў да нас з прапановай супрацы». «Для нас «Падарожжа дылетанта» - гэта не толькі цікавая і карысная інфармацыя пра краіну, пра людзей, пра гісторыю, гэта яшчэ такі яркі вобраз, без якога проста немагчыма ўявіць сабе гэтую праграму. Сапраўды каштоўна тое, што акрамя старэнькага «Гарызонта» і ўжо новых тэлевізараў, з'яўляецца магчымасць паглядзець «Падарожжа дылетанта» таксама ў інтэрнэце, таму што новае пакаленне – гэта людзі, якія ўвогуле не глядзяць тэлебачанне. Яны ўвесь відэа-кантэнт глядзяць у інтэрнэце. І мы ім такую магчымасць зараз даем», - сказала яна.

Што да пражскай камандзіроўкі, то Юры Жыгамонт звяртае ўвагу на шматлікія повязі горада з Беларуссю: «Пра гэты горад вельмі шмат матэрыялу і шмат гісторыі, якая засталася за кадрам – мінімум яшчэ на дзве праграмы. Гісторыя чэхаў і беларусаў мае шмат супольнага. Успомнім Ягелонаў, запрашэнне Вітаўта, які адправіў туды замест сябе Жыгімонта, стаўшага пазней тут каралём».

Каб запрасіць дылетанта з падарожжам у сваю вёску ці мястэчка, трэба таксама выкарыстоўваць сучасныя тэхналогіі – пакінуць допіс на старонцы кампаніі Velcom (якая таксама апякуецца праграмай) у любой з сацыяльных сетак.

«Па такіх вось мясцінах, дзе бывалі беларусы, збіраемся працягваць (падарожжы). Бо шмат дзе беларусы былі – у Чылі, напрыклад, Ігнат Дамейка. Так што гэты праект будзе працягвацца», - паабяцаў Юры Жыгамонт.

Акрамя таго, праграма мусіць стаць дасяжнай для замежнікаў: «Думаем зрабіць у праграме ангельскія цітры, каб яе маглі глядзець не толькі ў Беларусі, але і ў замежжы, бо, як ужо казаў наш міністр (міністр замежных спраў Уладзімір Макей - «ЕўраБеларусь»), вельмі часта бывае, што іншыя краіны прысвойваюць нашую гісторыю да сябе. Таму я б хацеў, каб глядзелі гэтую праграму ў іншых краінах і ведалі, што гэта гісторыя менавіта Беларусі, што гэтыя падзеі адбываліся на тэрыторыі Беларусі, што гэты чалавек вырас, вучыўся і быў узгадаваны менавіта ў Беларусі. Ну а тое, што Беларусь мела раней іншую назву – Вялікае Княства Літоўскае, то гэта ёсць наша гісторыя. Я заўсёды на гэта кажу, што мая маці не заўсёды мела прозвішча Жыгамонт – у яе было дзявочае прозвішча. Але яе бацькі, мае дзядуля і бабуля – я сярод іх рос, гадаваўся – гэта мая гісторыя, гэта гісторыя Жыгамонта. Таму гісторыя Беларусі – гэта працяг гісторыі Вялікага Княства Літоўскага».

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео