BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Для праверкі ўзроўню баявой гатоўнасці беларускага войска з запасу прызавуць 3000 ваеннаабавязаных

31.01.2017
Для праверкі ўзроўню баявой гатоўнасці беларускага войска з запасу прызавуць 3000 ваеннаабавязаных
З 30 студзеня ва Узброеных сілах Беларусі праводзіцца комплексная праверка ўзроўню баявой гатоўнасці.

Як паведамляе БелаПАН, праверка адбываецца пад кіраўніцтвам начальніка Генеральнага штаба ВС — першага намесніка міністра абароны генерал-маёра Алега Белаконева.

Ацэньваць будуць элементы баявой і забеспячальнай сістэм Узброеных сіл.

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны, асноўныя задачы праверкі: павышэнне зладжанасці органаў ваеннага кіравання (штабоў), удасканаленне здольнасці камандуючых, камандзіраў кіраваць падначаленымі воінскімі часткамі ў розных умовах; кантроль здольнасці воінскіх часцей і падраздзяленняў прывесціся ў гатоўнасць да выканання баявых задач ва ўстаноўленыя тэрміны.

Да праверкі прыцягнуць воінскія часці і падраздзяленні розных родаў войскаў і спецыяльных войскаў. Прадугледжваецца таксама праверка сістэмы супрацьпаветранай абароны палётамі кантрольных цэляў.

"Мерапрыемства планавае, хоць і ўтрымлівае элемент раптоўнасці для прыцягнутых да праверкі. Для іх будзе стварацца дынамічнае становішча, якое запатрабуе неардынарных падыходаў да вырашэння вучэбна-баявых задач, дэталёвага ведання ўзбраення і ваеннай тэхнікі, умення хутка арыентавацца ва ўмовах абмежаванасці часу і інфармацыі", — паведамляе Мінабароны.

Там адзначаюць, што мерапрыемствы будуць праходзіць у складаных умовах зімы. Гэта дазволіць на справе праверыць здольнасць сістэм тэхнічнага і тылавога забеспячэння якасна выканаць задачы спраўнага функцыянавання ўзбраення і ваеннай тэхнікі і давядзення да войскаў належных норм забеспячэння.

Асаблівая ўвага будзе нададзеная пытанням кантролю за арганізацыяй бяспекі ваеннай службы.

Усяго плануецца праверыць прыблізна 30 воінскіх часцей і падраздзяленняў. З запасу будуць прызваныя прыкладна 3 000 ваеннаабавязаных.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео